Loading ...

Вялікае сэрца

Автор: Дубойская Ольга

21.05.2020


 

Вайна праз лёс маёй сям'i

Зiма 1942 года. Холад. Сцюжа. Мароз. Вечар. Здаецца, вось-вось нешта здарыцца... Грукат. Моцны грукат у дзверы. Засоўка  на дзвярах  пачынае дрыжаць. Прабабуля з замiраннем сэрца пытае:

 


 

- Хто гэта?

- Адчынiце, - чуецца у адказ.

На парозе стаяла маладая жанчына са скруткам у руках.

"Вось, вазьміце, - вамавіла яна i працягнула скрутак, - можаце суп зварыць". I знiкла. Знікла назаўсёды, растварылася ў зiмовай сцюжы, ваенным лiхалеццi, жыццi...

Як вы думаеце, што было ў скрутку? Ці здагадалiся вы,  што прынесла гэтая маладая жанчына?

Гэта цяжка ўявіць. Там было... немаўлятка. Маленькая дзяўчынка, якая салодка спала. Прабабуля  прытулiла немаўлятка да сябе, ёй было вельмi шкада гэтую дзяўчынку, якая нарадзiлася ў такi страшны ваенны час. Але ці вiнавата яна была? Ці прасiлася на свет? Гэты маленькі камочак быў не ў чым непавiнны.

Прабабуля пакінула дзяўчынку ў сябе. Так у маёй бабулі з'явiлася маленькая сястрычка. Яе назвалі Палiнай.

Iшла вайна. Гінулi людзi. Спальваліся вёскi. Адчуванне страху, смерцi... Боль... Нясцерпны, пякучы боль, якi пранiзвае душу, пакiдае ў ёй сляды, якiя не загiнаюцца. Вайна прайшлася па кожнаму людскому сэрцу...

Час ішоў, ваеннае лiхалецце скончылася, Палiнка расла...

Мая прабабуля вахавала адна дваіх дзетак. Цi лёгка ёй прыйшлося? Ці была яна ў лепшым матэрыяльным становiшчы, чым тая маладая жанчына? Канешне, не. Але ў яе была вялікая душа, чулае сэрца, пяшчотныя рукi. Яна верыла, што Гасподзь не пакіне яе з дзвюма маленькімi дзеткамi. Маёй прабабулі дапамагла вера i любоў да дзяцей.

Дзяўчынкi выраслi  i сталi сёстрамi на ўсё жыццё. Яны дапамагалі адна адной у цяжкую хвiлiну, разам весялiлiся i разам сумавалi.

У маёй бабулі нарадзiлася дзве дачкi: мая мама Вольга i Алена - малодшая мамiна сястра.

У бабулі Палiны нарадзiлася два хлопчыка i дзве дзяучынкi.

Бабуля Паліна нiколі не бачыла сваю родную мацi . Прабабуля не ведала i нiколi не бачыла той жанчыны, якая аддала сваё немаўлятка. Хто была тая маладая жанчына, засталося загадкай на ўсё жыццё.

 

Подпишись и выиграй USB Flash 4 Гб Только интересные тексты!Узнать больше о конкурсе

Введите ваш e-mail:

При помощи FeedBurner


Просмотров: 39

Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью

Оставьте свой комментарий

Для того, чтобы оставить свой комментарий, Вам необходимо войти на сайт или зарегистрироваться