Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Кароткачасовы

Автор: Кіявіцкая Таццяна

23.07.2018

Просмотров: 912


Абяцалі кароткачасовы дождж. Навальніцы не будзе. Сапраўдны летні дзень, такі незвычайны ў гэтае халоднае лета. Таму выходжу значна раней, каб паспець пагуляць па горадзе.

Мы сустракаемся ля паштамта дзеля хвіліннай справы. Але высвятляецца, што праз некалькі гадзін у цябе цягнік, і немаведама калі будзе яшчэ адна такая хвілінная справа ў адным горадзе, таму так не хочацца цябе адпускаць. Вось і ты мяне не гоніш. І, калі мне ёсць што расказаць пра ўжо вядомыя табе мясціны (бо ў маім горадзе ты не першы раз), мы можам пайсці па банальна-улюбёна-цэнтральным маршруце. Гэта твая прапанова, не мая. Але патрымліваю ўсімі рукамі і нагамі. Толькі калі пайсці налева – о... там чорная хмара недобразычліва прадвяшчае хуткую залеву, а направа зусім светла і блакітна. Але мы ідзем налева, бо не шукаем лёгкіх шляхоў. І блукаем па Нямізе...

Я расказваю, што ведаю. Але маіх ведаў не так і шмат – больш эмоцый. Гэтага – колькі хочаш. Зварочваем на Гарадскі Вал. І кропелькі пачынаюць падаць з нябёсаў. Ёсць дзе схавацца? – Хіба гэта дождж? Паспеем. Але праз хвіліну ўжо подбегам скіроўваемся ў бліжэйшую кавярню, бо нас накрывае сапраўдны дождж, моцны, летні, шчодры, цёплы. Адкрытая кавярня на праспекце, два кубачкі гарбаты... Валасы мокрыя, усмешка ідыёцкая. Мая. А з нас ціха смяецца хлопчык-афіцыянт, па-добраму, як з дзяцей. Абяцалі кароткачасовы... Спадзяемся... Паспее скончыцца да цягніка. Маланкі ўспыхваюць недзе высока.

Ты кажаш, што гэта ненатуральна, дзіўна. А я кажу: не шукай логікі. Здараецца і незвычайнае ў нашым жыцці. Праспект – суцэльная рака, людзі зніклі і незвычайна пуста ў гэты вечар апошняга дня тыдня. Сцішылася – і зноў пачалося, сцішылася – і зноў... Замаўляем яшчэ гарбаты. У наступную паўзу паспрабуем збегчы. Думаеш? – Прынамсі, гэта будзе першая спроба, каб застаўся час на яшчэ адну-дзве. Але першая спроба была ўдалая – выйшлі пад лёгкі дождж, забралі рэчы, крыху пагулялі – амаль без дажджу, прыйшлі на вакзал, пачакалі абвесткі і выйшлі на перон – вось і скончылася.

А цягніка ўсё няма. Затрымліваецца. Людзі, як мурашы, хутка запаўняюць платформу. Едзе...Ноч паціху скрадае вечар... Цёплая, летняя ноч. Ну вось і сустрэліся дзеля хвілінай справы. Дзякуй за навальніцу. Добрая была, сапраўдная. Вяртайся...



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью