Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Мне можна ўсё...

Автор: Кіявіцкая Таццяна

03.08.2018

Просмотров: 1366


Мне можна ўсё! Хто гэта сказаў? Гэта сказаў... Я! Я гэта сказаў. Навошта я гэта сказаў? Ды проста так! Мне так захацелася – і я сказаў. Проста мне стукнула ў галаву... і я сказаў. А чаму б і не? Чаму я не магу сказаць тое, што мне прыходзіць у галаву?


Вось каб зараз усе-усе сказалі тое, што ў іх у галаве. Цікава, што б яны сказалі? Хачу чаю! Ды ну вас усіх! А я пайду тапіцца... Мой трамвай! Што? Я занятая! Якія ножкі!.. Ды шмат што яшчэ. А колькі было б супадзенняў? Уууууууу, цікава, цікава. А вось калі я зараз кіну ўсё і пайду... Куды пайду? У мяне ж было жаданне. Зусім канкрэтнае. Можна было б яго спраўдзіць. Шкада, я на яго забыўся. А так бы спраўдзіў абавязкова. Можа, песню заспяваць? Я б заспяваў, канечне, але як доўга буду я пасля гэтага тут працаваць? Мне, канечне, не вельмі тут падабаецца. Не ўсё тут гладка, але жыць можна. Карацей, песню я спяваць не буду. Адназначна. Добра, тады напішу ліст. Так і пачну: пішу табе ліст... Каму? Можна напісаць усім адразу, але ж я не магу разарвацца! Не, не магу. Дакладна. А напісаць каму-небудзь аднаму –– значыць, выбіраць, аддаваць перавагу. А я так не магу. Э, не. Усе яны –– мае сябры. Сярод сяброў не можа быць першасных і другасных. Таму –– ліста не будзе! Ліста не будзе. А што будзе? Будзе... будзе, будзе... Трэба падумаць. Уууууу, як усё складана. Складана, аказваецца, думаць. Мне б зараз кубікі складаць, усялякія там пірамідкі рознакаляровыя, з літаркамі... Чаму ў мяне няма такіх кубікаў? Трэба набыць! Трэба абавязкова абзавесціся такімі кубікамі. Трэба, трэба... Трэба прачытаць што-небудзь цікавае. Узяць які-небудзь томік з палічкі і глынуць яго так, за вечар. А? А раптам будзе нецікава? Раптам гэта нейкае звышмадэрновае сачыненне, дзе трэба сядзець, думаць, думаць... Пачытаем лепш вершы. З імі прасцей. Пачытаў –– успрыняў –– перажыў. Іх не трэба глынаць тамамі. Во як!.. Куды я зайшоў? Паэзію кінем, вернемся ў прозу жыцця. Па жыцці ўсё складваецца, як бачу, ніштавата. Але магло б быць куды цікавей! Я хачу разнастайнасці. Раз-нас-тай-на-сці! Падарожжаў там усялякіх, прыгодаў, захапленняў, адкрыццяў. Рознага плану. Ва ўсіх сферах жыцця. Аааа! Хіба я мог такое прапусціць? Учора, учора быў адзіны паказ!І я забыўся! І больш не будзе. Усё, гэта канец. Гэта ўжо са мной не першы раз. Забываюся на дробязі. Нічога сабе дробязь! Хіба ўчарашні –– адзіны! –– паказ –– дробязь? Брррр, вось і ўсё. Нікуды не схадзіў. Нікуды не іду. Сяджу тут. Пішу лісты, малюю, думаю, аналізую, ціскаю сваю разваліну-клавіятуру і зноў... зноў думаю. Бо ў думках мне можна ўсё.



Оцените статью


стиль 1 актуальность 1
форма подачи 1 грамотность 1
фактура 1
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью