Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Дарога і неспакой

Автор: Кіявіцкая Таццяна

07.08.2018

Просмотров: 802


Неяк вецер падняўся. І стала неспакойна. Не, не таму, што нешта здарылася. Нават скажу больш: усё, здавалася б, цудоўна, усё найлепшым чынам. Але вецер узняўся – і вось гэты неспакой.


Апошнім часам нешта падобнае здаралася ўсё больш часта. Не з-за ветру, а вось проста ідзеш – і пачынаецца раптоўны беспрычынны страх, нейкае адчуванне, што адбылося страшнае. Ты азіраешся – але ўсё як мае быць, і ты – гэта ўсё яшчэ ты, і людзі вакол – як людзі. Таму тэлефануеш самым блізкім – нічога не адбылося. А значыць, гэта не інтуіцыя. Можа, гэта проста сэрца? Спёка. Ці раптоўны халодны павеў. Ці шпацыр уверх-уніз, калі ты і без таго стомлены. Халера яго ведае што. Але не, не, гэта не інтуіцыя, усё тлумачыцца матэрыяльна-фізічна. Ніякай містыкі і чаго там яшчэ.

Паціху плывеш звыклай дарогай, якой ходзіш па два-тры разы на дзень ужо колькі гадоў. Толькі вось пачуццё чакання і трывожнай надзеі з часам не прытупляецца, не знікае. Хутчэй наадварот. Ты не можаш нічога  з гэтым зрабіць. Не можаш супраціўляцца. Яно нарастае. З гэтым шляхам звязваецца ўсё больш і больш – надзей, успамінаў, выпадковых і прызначаных сустрэч. І таму не хочаш ты ісці іншай сцежкай, нават калі так бліжэй, і актыўна настойваеш менавіта на гэтай, калі ідзеш не адзін, а спадарожнік выбірае рацыянальнасць. І менавіта тут, недзе на гэтым шляху пачаліся гэтыя раптоўныя наступы трывогі і страха. Можа, менавіта з-за гэтай эмацыйнай насычанасці. Хутчэй за ўсё так. Сэрца проста не вытрымлівае ўсіх тых пачуццяў і надзей, што ахопліваюць цябе падчас твайго маленькага падарожжа, таму пачынае трымцець, як птушка, і вырывацца.

Твае жаданні такія няпэўныя, але такія зразумелыя. Табе аднаму. Расказаць пра іх ты не можаш, іх можна толькі адчуць. Сэрцам – сэрца. Ну чаму слоў так мала? Чаму?..

Крок за крокам ідзеш сваёй дарогай у цёплую ліпеньскую навальніцу з надзеяй на сустрэчу. Дождж змые трывогу – але народзіць новую. І заснуць так цяжка, бо сэрца трымціць, а ты спадзяешся. І тысячы тваіх “я” папракаюць і спрачаюцца да самай раніцы.

 



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью