Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Краіна Зорак

Автор: Радюк Катя

07.08.2008

Просмотров: 2245


Ты задзіраеш галаву ўверх і раптам апыняешся ў свеце маленечкіх мільгаючых агеньчыкаў – Краіне Зорак.


Назіраць за жыхарамі гэтай краіны кожны любіць па-свойму: хто ў кампаніі з тэлескопам, хто лежачы на зямлі, а хто і з балкону гмаха. Аднак асалоду ад гэтага прывабнага і таямнічага відовішча кожны атрымлівае па максімуму. Агромністае цёмна-фіялетавае палотнішча з россыпам дробненькіх ліхтарыкаў дае волю нашым самым незвычайным фантазіям і жаданым марам. Можа хтосьці ў гэтую схвіліну дзівіцца на мяне вунь з той зоркі? А можа тая, непрыкметная зорачка – краіна дзівакаватых істот ці паралельнае адлюстраванне нашай Зямлі? Не важна, што гавораць вучоныя... Нашым марам і ўяўленню падуладны нават бязглуздныя ідэі і задумы.

А вось і правадыр нашых нябесных сябровак – Месяц! Глядзі, як ён уважліва наглядае за зоркамі і нават пытаецца нешта кантраляваць. Ды дзе там! Калі зорачкі балююць, нават самы строгі начальнік не ўтрымаецца, а наадварот, далучыцца да вясёлай забаўкі.Але бывае, раззлуецца ён на непакорых зорачак, напусціць на неба хмар і схаваецца. Вось такі характар! Месяц яшчэ і вельмі экстравагантны: нярэдка ён прыходзиць ў выглядзе сярпа, ды пры гэтым, яшчэ і круціць носам: то маладзік, то стары нябога. А любімы яго касцюм – поўны круглы пінжак, за што і празвалі яго зоркі Поўняй. Нямала ў сабе таямніц тоіць Месяц, нямала казак і паданняў склалі пра яго людзі. Дык на тое ж ён і правадыр нашых маленькіх сябровак!

Гэй! Гдядзі хутчэй сюды, хутчэй! З неба падае зорачка! Хутчэй загадай сваё патаемнае жаданне, і яно абавязкова спраўдзіцца! Такі закон Краіны Зорак!

Канешне, людзі здаўна што ведаюць пра сузор*і і іх назвы. Сузор*і – гэта кампаніі асобных зорак, якія вельмі моцна сябруюць паміж сабою, таму і складаюцца ў карцінкі. Самыя вядомыя з іх – Задыякальныя сузор*і. Кожнае з іх адпавядае пэўнаму прамежку часу ў годзе, і кожны чалавек нараджаецца пад пэўным Знакам Задыяка. Кажуць, што зоркі адыгрываць вялікую ролю ў лёсе людзей. Яны – паказчык уласцівасцей чалавека, рысаў яго характару, тэмпераменту. Цяпер можна даведацца амаль пра ўсё на свеце, дзякуючы нашым маленькім сябровачкам. Які заўтра будзе для мяне дзень? Добры ці не? Падкажыце, даражэнькія! І яны табе заўсёды адкажуць, варта толькі прыглядзецца і прыслухацца да іх.

Глядзі, як хутка рухаеццца гэтая непрыкметная на выгляд зорка! Відаць, гэта міраж, ці проста вочы, стаміўшыся, жадаюць адпачынку. Ды не! Зрок мяне не падмануў. Прыгледзься крыху ўважлівей і ты ўбачыш самалёт – сапраўдную падробку зорачкі.

Гэтае вынаходства чалавецтва толькі збівае з панталыку, лунаючы ў зорным небе.

Нашы продкі верылі ў тое, што душа памерлага чалавека адлятае на неба і становіцца зоркай. Дык можа яны глядзяць і сочаць за намі, пакуль мы, нічога не адчуваючы, любуемся прыгажосцю тысячы мігценняў адначасова?

Толькі скептыкі і песімісты могуць сцярджаць, што зорнае святло – халоднае і мёртвае.

Гэта няпраўда! Зоркі заўсёды надаюць жывасць нерухомаму небу, і тым самым, надаюць натхненне нам. Для мяне гэта ўжо звычка: выглянуць ноччу з балкону на зорнае неба і як заўсёды, прывітацца з сяброўкамі з сузо*я Белай Мядзведзіцы. Не, я канешне, не знаўца і не шалёны аматар зорак. Я блытаюся ў назвах, не ведаю размяшчэнняў сузор*яў, але яны заўсёды са мною. Кожны раз я знаходжу хвілінку ці больш для сваіх сябровак і яны заўсёды рады мне. Хіба гэта не цікава?

Здаецца, так можна правесці ўсю ноч у кампаніі зорачак.

Але вось і доўгачаканы ранак, і маленечкія зорачкі ідуць на заслужаны адпачынак. Прыйшоў час уставаць і прымаць змену Каралю ўсіх Зорак, магутнаму Сонцу, што будзіць нас, людзей і дорыць жыццё, святло і радасць кожнаму чалавеку на Зямлі.

Вось такая яна, Краіна Зорак. Не верыце, тады запрашаю ўсіх на зорныя вячоркі.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью