Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Плыць праз вечнасць

Автор: Кіявіцкая Таццяна

10.08.2018

Просмотров: 705


З усіх тралейбусаў менавіта гэты спынецца ўночы на тваім прыпынку. І не адчыніць дзвярэй. Проста спыніцца – і паедзе далей. Нічога, усё роўна ісці пехатою значна больш прыемна.

 


Цёплай жнівеньскай ноччу. Тым больш я не ў стане сёння ехаць. Толькі плыць, плыць, павольна плыць па сваёй арбіце... Ніякі транспартны сродак мне сёння не даспадобы. А дарогу я ведаю. Не першы раз. Гэтая самая кароткая. Адзінае “але”, што прамысловы гэта раён, а таму ўночы тут жудасна-пуста, жудасна-цёмна і жудасна-не-па-людску з-за высокіх шэрых сцен і шырокай дарогі. Але без людзей нават лепш, бо ноччу ў прамысловым раёне сустрэць можна хіба толькі нешта бруднае і нецэнзурнае. А калі яно не адно... Нават машын па сутнасці і няма. Так, праедуць дзве-тры, пакуль будзеш ісці. Нібы на іншай планеце. Ідзеш... Не, плывеш. У новую раніцу, у новы дзень на сваёй планеце, дзе мітусяцца людзі, дзе дарогі, як мурашнік, і гойсаюць поўныя тралейбусы. Але цэлая вечнасць патрэбная, каб дайсці. І паверыць. Што яно будзе. Заўтра. Раніца. Людзі... А сёння... А зараз – пустка. Вялікія гарады маюць сваіх спадарожнікаў. Не люблю вялікія гарады. І спадарожнікі ўсе былі патэнцыйнымі. Калі была дасягнута кропка біфуркацыя, усё вырашылася непрадказальна проста – адна галактыка з мноствам зорак і планет была знесена таксоўкамі ў пакінуты свет, а ты ідзеш па сваёй арбіце, а вакол цябе – тысячы “я”. Павольна кружляюць і спяваюць калыханкі. І размаўляюць з табой. А ты плывеш і ўжо бачыш сваю чароўную выспу і залаты човен пасярэдзіне ракі. Да яго – вечнасць і заўтра ён знікне разам з дзённым святлом.

Мой дзень сыходзіць на нішто. Але я дапіваю яго да кроплі, і гэты дзень – як добрае віно, якое застаеца на тонкім шкле. Ты заплюшчваеш вочы і з асалодай паглынаеш тонкі водар, шыкоўны букет. Таму і п’еш да кроплі – раскоша. Таму і не хочацца вяртацца на тваю мітуслівую планету, таму і не аддаеш ні адной хвіліны гэтага дня. Крок за крокам скрадаеш вечнасць. І з усіх зорак менавіта гэтая пакажа табе шлях. Твая зорка, твой вечны спадарожнік.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью