Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

16 жніўня – міжнародны дзень аховы бяздомных жывёл: ці хопіць аднаго дня?

Автор: Котелева Наталья

16.08.2008

Просмотров: 3017


Пра людскую ласку Ліхтарык, нікому непатрэбнае шчанё, ведала хіба што па ўспамінах сапраўдных ветэранаў вулічнага сабачага жыцця. Выпадкова згубленыя і выкінутыя на вуліцу, лішнія на гэтым свеце і ўцёкшыя ад жорсткай рукі, яны яшчэ памяталі шчасце ахоўваць гаспадара на прагулцы, раніцай прыносіць яму злёгку пагрызеныя тапкі, слухаць, як да болю знаёмы чалавек чухмарыць цябе за вухам. Нічога з гэтага Ліхтарык не бачыў, не чуў, не нюхаў...


У яго жыцці мала было светлых плям. Аднаго разу яму пашчасціла знайсці на сметніку ледзь не цэлы бохан хлеба, а гэта значыць, што на тыдзень можна было зашыцца далей ад усіх – і людзей, і сабак – і не прасіць міласціну: яму ўсё роўна даставаліся балючыя тумакі ад цяжэнных ботаў або вострыя зубы суседзяў па падвале. Холад, голад, беспрытульнасць – вось што суправаджала кожны бяздомна-шчанячы дзень Ліхтарыка.

... Мяккія, цёплыя дзіцячыя пальчыкі нясмела дакрануліся да шчанюковай поўсці. У Ліхтарыка сіл не было нават адпаўзці ўбок – знясіленае горкай «жытухай», шчанё прыгрэлася на люку цеплатрасы.

- Тата, давай сабачку сабе возьмем. Мы яе адмыем, адкормім – не горш за пародзістых будзе.

- Ты ж ведаеш, нам нельга трымаць сабак. У браціка алергія. А са здароўем не жартуюць. Вунь і ад Жэўжыка прыйшлося пазбавіцца...

- Але ж яму трэба дапамагчы...

Так Ліхтарык апынуўся ў прытулку для бяздомных жывёл. Хоць і за кратамі, у клетцы, але тут было і цёпла, і сытна. Менавіта ў прытулку Ліхтарык спазнаў шчасце лізнуць у нос чалавека з добрымі вачыма. Толькі гэтыя людзі з клапатлівымі рукамі чамусьці часта паўтаралі: «У цябе толькі пяць дзён. Толькі пяць...»

Што за «пяць дзён» Ліхтарык зразумеў тады, калі аднойчы ў прытулак зайшла маладая пара, якая шукала сабе махнатага сябра, і... выбрала не яго.

... Белыя сцены. Добры чалавек у белым халаце. Па іголцы шпрыца слязінкаю сцякла кропелька...

Не трэба, людзі! Я застацца хачу!! З ВАМІ ЗАСТАЦЦА!!!

ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА

Клопат пра беспрытульных махнацікаў ледзь не цалкам ляжыць на плячах грамадскіх арганізацый і самаахвярных людзей, якім сорамна глядзець у вочы бяздомнаму сабаку. Але беспрытульных менш не становіцца. У кватэрах супрацоўнікаў прытулкаў жыве па некалькі хвастатых і вусатых кватарантаў. Але гэта сітуацыю не выратуе. Штожзённа не адзін дзесятак вулічных бадзяг падзяляе лёс Ліхтарыка – іх таксама НЕ ВЫБРАЛІ.

Няўжо ў век інфармацыі і высокіх тэхналогій звычайную чалавечую дабрыню і спагаду замянілі нажыва і жалезная ашчаднасць?

 



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью