Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Старая чыгунка

Автор: Радюк Катя

19.08.2008

Просмотров: 2311


Жнівеньскае сонца добра смаліла зямлю, але асалода ад разгадкі шляха старой чыгункі была мацнейшай за любую спёку.


Вандроўка пачалася з  не працуючага ўжо маста над Мухаўцам. Калісьці і праз яго ляцелі цягнікі, аднак ваенныя часы скончыліся, і чыгунка разам з рачным мастом страцілі сваё былое прызначэнне – цяпер яны лічацца непатрэбствам. Але хіба ж гэта так? Самыя прыгожыя краявіды на рэчку, горад і пасёлак можна ўгледзець толькі любуючыся імі з маста, а калі яшчэ і пашанцуе, можна назіраць за праплываючымі ўнізе баржамі і  цеплаходам.

Адсюль натуральна чыгунка, як і мае быць, расцілаецца ў два бакі: дачны, дзе размяшчаюцца летнія домікі жыхароў і іншы, яшчэ да канца нязведаны.

Час ішоў павольна, і мая дарога, складзеная з рэек і шпал, выйшла за межы пасёлкаў на галоўную аўтастраду горада. Наперадзе даволі няветлівы лес: дрымучы і цёмны. Патроху заціхаюць гарадскія шумы і нават крыху жудасна стала: навокал ні душы. Далей прыхойшлося прадзірацца праз хмызнякі і маладыя дрэўца, што асадзілі старую чыгунку з ўсіх бакоў. Аднак, відаць, што я не першая хадзіла гэтым шляхам. На рэйках шмат пабітага шкла, размоклых ад вады цыгарэтных упаковак і іншага смецця. Крыху адышоўшы, унізе я заўважыла гаражы. Размалёваныя і распісаныя грубаватымі нэцэнзурнымі подпісамі яны крыху разбавілі агульную карцінку старой чыгункі і рознай расліннасці навокал яе.

Ды дзе ж ён, канец гэтага рэйкавага шляху? Здаецца, яшчэ не скора скончыцца гэтая змеепедобная дарога ў нікуды. Гаражы даўно ўжо мінуліся , і маім спадарожнікам застаўся толькі маўклівы лес.

Пачало збірацца на дождж, і ў хуткім часе на зямлю ўпалі яго першыя кроплі. Дзіўна толькі, што ў пагоні за разгадкай старой чыгункі, не заўважыла вялікія хмары. На шчасце, ёсць парасон і мая вандроўка працягнецца. А калі б не ўзяла з сабою парасон? Не думаю, што хтосьці сустрэўся б мне на забытай усімі чыгунцы. Дожджык выдаўся кароткачасовы, але дзякуй і на гэтым: змылася жнівеньская спёка. Пасля дажджу ўсё навокал ажыла, набрала моц і нават лес стаяў, як адноўлены, і здаецца, не такі ўжо і непрыемны на выгляд ён меў.

Жах пачаў пакрыху стрымліваць маю цікаўнасць. Жудасна не чуць дзіцячага крыку, смеху,

Звычайнай размовы, бразджання старой тэхнікі і шуму матораў. Толькі вецер быў здольны крыху развеяць мае страхі. Шуміць лес. Гэты шум крыху супакойваў і закалыхваў сваёй манатоннай меладычнасцю.

Шлях працягваўся далей. Іду моўчкі, разам са саімі думкамі. Што ж я ўбачу наперадзе? Уява імгненна пачала маляваць карціны. Хатку? Прыгожы будынак? Выхад у  закінутую вёску? Магічны партал у іншае вымярэнне?

Здаецца, гэта будзе штосьці звычайнае, а казачныя ўяўныя малюнкі хай застануцца ў маёй галаве.

Фантазіруючы, пачала разглядваць розныя дробныя каменьчыкі, азірнулася на высокія грушы-дзічкі. Лістота пакрыху жаўцее, восень хутка ўжо зменіць лета на троне Пораў Года.

Цікава, аб чым бы мне распавялі гэтыя рэйкі, як бы маглі размаўляць? Можа, адкрылі бы мне якую-небудзь надзвычайную таямніцу ці расказалі бы аб сваім жыцці. Ды годзе...

Чыгунка раптоўна закруцілася, і я пакрочыла хутчэй....Яшчэ крыху....

Ужо чуюцца знаёмыя паравозныя гудкі...Ды вось яно! Дарога скончылася на чыгунцы, што працуе...

Як гэта жыццева...Чым гэты шлях пачынаўся, тым і скончыўся.

Месца здалася незнаёмым, а  назад дадому я ведала толькі адзін шлях – старая чыгунка. Але цяпер я ведала болей – сапраўдныя дарогі ніколі не заканчваюцца: яны працягваюцца далей ў іншай



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью