Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Пакуль няма суразмоўцы...

Автор: Кіявіцкая Таццяна

30.08.2018

Просмотров: 1009


Перад тым як засесці за кніжкі, звыкла іду піць гарбату, моцную. Інакш паход у бібліятэку атрымаецца марным – будзе свярбець “спаааааць, спаааць”, і ў галаве нічога не затрымаецца.


Толькі кава тут брыдкая – ну вельмі ж нясмачная. Таму і п’ю гарбату. Так нават лепш. Прыходжу звычайна перад самым абедам, калі буфетчыца вось-вось паверне ключык і наведвальнікам прыйдзецца ісці на паверх вышэй. Але якраз зараз народ разыходзіцца і ёсць вольныя столікі. Увайшло ў звычку цiшком, пакуль пусцее талерка ці кубак, наглядаць за людзьмі. Не, гэта толькі калі прыходжу адна, каб кампенсаваць адсутнасць суразмоўцы. Вось і сёння... Маю ўвагу прыцягвае чалавек, што сядзіць у самым куце, бокам да мяне. Мужчына, год трыццаць-трыццаць пяць. Звычайны. А прыцягвае вось чым: ён ставіць на стол кубак, сподачак з булкай – крыху наводдаль, сядае і... глядзіць некуды паўз іх. І так доўга сядзіць, не кранаючы ні кубку, ні булкі, аж пакуль я не сыходжу. Але пакуль я сяджу тут і ем, то назіраю і думаю. Мне раптам уяўляецца, што чалавек гэты камандзіровачны. Не ведаю, чаму. Магчыма, таму, што ён не падобны на гарадскога інтэлегента: кароткія штаны, зацёганы пінжак. І рукі. Спрацованыя, з шырокімі кароткімі пазногцямі, цёмныя – як ад працы з металам. Ці зямлёй. Але чаму ён сядзіць нерухома і нават не глядзіць на тое, што замовіў?

Раптам з’явілася думка, што чалавек стаміўся. Ну ведаеце – проста стаміўся. Ад працы, ці ад раптоўнай змены фізічнай дзейнасці на інтэлектуальную, ад кніг ці ад людзей. І вось прыйшоў сюды пасядзець, падумаць, адпачыць. А раптам ён спіць? Але пільна ўглядаюся ў твар – не, вейкі ўзнятыя, і ён нават не клюе носам, позірк не згублены, поўны нейкага сэнсу. Цікава. А я сёрбаю сваю гарбату, паглынаю маленькія салодкія пірожныя. І ўсё дзіўлюся. А можа, ён проста чакае, пакуль яго кубачак стане не такі гарачы? З маіх сяброў мала хто п’е гарачае. А я люблю. Толькі сядзець мне, паглядаючы на пусты кубак, не выпадае – буфетчыца хутка збірае са століка посуд, і я, так і не дачакаўшыся моманту, калі невядомы мне чалавек возьме ў рукі булку і адап’е састылай гарбаты, іду да кніг.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью