Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Я проста прагну кветак

Автор: Кіявіцкая Таццяна

04.09.2018

Просмотров: 792


Усе гукі – бязгучныя. Дзень – нібы спісаны перакрэслены аркуш: было – але нічога не варта. Няма нікога. Пустка. Цішыня. І ты ніколі не прыйдзеш.


Не прыйдзеш. Жыві ў гэтай бязгучнасці. Страшна. Заплюшчы вочы – а там іншая рэальнасць. Бо там няспраўджаныя спадзяванні ажываюць. Як матылькі. І зноўку – адкрытыя раны. Зноў залізвай іх. Зноўку. Доўга-доўга. Цэлую вечнасць. Неба. Нібы ў ім разлілі віно. Пі. Калі ласка. Я пакідаю яго для цябе. А ты не прыходзіш. Ты бачыш у небе сваё. Ты – іншы чалавек. І музыка не ратуе мяне ад “без цябе”. Не ратуе. Не-а. Музыка нагадвае пра няспраўджаныя надзеі, пра “без цябе”, пра цябе. Мне крыўдна. Мне крыўдна адчуваць, што людзі вакол – як людзі. А ты – як прывід. Я як прывід. А ты – не. Ты існы. Ты сапраўдны. Мне крыўдна. Толькі нікому не кажы пра гэта. Я прашу. Крыўдна – вось тое слова, што акрэслівае мой стан. Але ўсё ж – не стопрацэнтна дакладна. Крыўдна – яшчэ як! І таму шукаю сабе апраўдання, шукаю вытлумачэння гэтага становішча. І адзінае вытлумачэнне – мяне няма. Страшна. Таму мне патрэбны твае словы, твае дотыкі, твая постаць, твой подых, тваё маўчанне. Таму. Але адчуванне гэтай  патрэбы не набліжае цябе ні на крок. Ісці табе насустрач – ці не азначае гэта згубіць назаўсёды? У нас розныя сусветы. І мы маем так мала кропак судакранання. Іх дастаткова для знаёмства, вітанняў і роспытаў пра жыццё-быццё. Іх дастаткова для тадыцыйных сустрэч і развітанняў. Але іх мала для нечага большага. І вось зноўку завіталі да мяне цішыня, сум, адзінота. Ну што ж. Прыйшлі. Я звыклася прымаць вас. Яны не пытаюць дазволу, адчуваюць сябе вольна, ставяць каву і паляць – ведаюць, што мне гэта нясцерпна. Хай сабе. Я іду спаць. Але пах кавы і цыгарэт не дае мне дыхаць. Іду на балкон. Зоры. Іх няма. Яны ёсць, але схаваны за аблокамі. Шкада. Хацелася б... У вокнах – чужыя жыцці, падзеленыя на паловы – яго і яе. Я напіваюся пахам начы. Я прагну адчування блізкага чалавека. Я прагну распалавініць сваё жыццё. Я проста прагну кветак. На стале – звялыя ружы. Для мяне. Ад мяне. Я проста прагну кветак.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью