Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Дзень ведаў. Хто б ведаў...

Автор: Кіявіцкая Таццяна

03.09.2018

Просмотров: 1705


Свет перавярнуўся. Раптоўна. У першы ж дзень верасня. І я недзе ў вольным палёце ціха-ціха асядаю на дно. Не адчуваю глебы пад нагамі, хапаюся за паветра, няроўна дыхаю і ўсё думаю, ці паспею дакрануцца да зямлі, хоць на імгненне – да новага перавароту майго Сусвету.


Сустрэча праз тысячы жыццяў – гэта проста з нейкага фэнтэзі. З добрых прыгод ці фантастыкі. Што пасля пяройдзе ў неспакойны кароткі сон, у якім бясконца будзеш вяртацца, вяртацца... Але не зможаш сысці. Аж пакуль над вухам не зазвініць – шэсць гадзін, уставай, гулёна! Катастрофа... Кавы!

Другога верасня. Гэта зараз. А ўчора быў дзень ведаў. Зноўку поўныя аўтобусы: школьнікі і студэнты. І размовы пра ўрокі, канспекты і настаўніц, чутыя ўжо міліярды разоў і нязменныя, як першы дзень восені. І нам далёка за дваццаць. Але менавіта дваццаць год таму мы ўпершыню сустрэліся. Збольшага так. Божухна, як можна было плаціць грошы за гэтыя каламутныя фотаздымкі з плямай пасярэдзіне – з таго жыцця!  Але сёння гэта скарб, бо на іх такія маленькія – мы. Калі нас было шаснаццаць і мы гулялі ў дарослых. І любілі белыя каснікі, кніжкі з малюнкамі. І сваю першую настаўніцу. Да якой сёння і ішлі, але лёс пакінуў яе за горадам, а нам, у якасці кампенсацыі, падарыў дзесяціхвілінную оду ў наш гонар, вітанні, шкадаванні і ўзячнасць, да слёз – у тэлефонную трубку.

Але лёс усё зрабіў правільна – і пасадзіў нас разам праз тысячу жыццяў і дваццаць год, за адзін стол. Не ўсіх. Толькі тых, хто змог прыйсці. І свет перавярнуўся – аж дух заняло. І па колу пачынаем расказваць – кожны адкрывае дзверы ў сваё нікому не вядомае жыццё. Такія розныя, такія пазнавальныя – мы. Як былі. Толькі дваццаць год пасля. І гэта проста дзіва, што, абраўшы дарогі, якія вядуць ў розныя бакі свету, кахання, фінансаў і чаго там яшчэ, мы прыйшлі ў адну кропку – на адзін вечар. Вечар успамінаў.

Хто б ведаў!... Толькі лёс. Ён адзін. Сядзеў і пасміхаўся. І піў віно. Ён усё ведаў наперад. Таму і пасміхаўся. Маўляў, дурныя... Так і ёсць. Але сёння можна. Хто ведае, калі яшчэ такое будзе.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью