Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Маё сонца

Автор: Кіявіцкая Таццяна

18.09.2018

Просмотров: 1640


Сонца смяялася мне ў вочы, і не было яму ніякай справы да маёй хворасці. З сонцам я не мог паразумецца. Аніяк. Вось ужо колькі год. Але такой бяды. Бывае значна горш. І я спадзяваўся знайсці іншае сонца, якое не будзе засціць мне свет. Пошук зацягнуўся.


 Адзін разумны чалавек сказаў мне, што пошук нечага... нештодзённага не павінен быць самамэтай. Бо можна і не знайсці, а на жыццё забыцца. Я не забываўся. Асаблівую насалоду прыносілі мне назіранні за людзьмі: я выбіраў сабе пару закаханых, дзіця з бацькамі, дзвюх сябровак – каго заўгодна, абы можна было назіраць узаемаадносіны асоб. Па сутнасці, гэта было ўмяшанне ў чужое жыццё. Так бы мовіць, ціхае ўмяшанне. Я толькі назіральнік. І што б ні было, я ім застаюся. Але калі я адчуваю, што нехта назірае за мной... Непрыемна, мне проста гэта непрыемна. Таму што я ведаю, што гэта – умяшанне. Пазіцыя пасіўнага назіральніка шмат што змяніла ў маім жыцці. І ў нейкі момант мяне апанаваў страх: а калі я знайду тое сонца, ці змагу змагацца за яго, ці здолею пераступіць мяжу і стаць удзельнікам падзей, а не назіральнікам? Час пакажа, бо адказу я не ведаў. І з дня ў дзень сонца было не тое. Размінуцца з ім мы не маглі, таму вымушаны былі вітацца і ісці разам. Я спадзяваўся на дождж, але нікому пра тое не казаў – хто зразумее?.. Дзень быў доўгім, і вечар збягаў ад мяне ў ноч. А ноч была жудасна кароткай і не хацела затрымацца. Гэта было яе права. Дакладней, права, дадзенае ёй прыродай. Адведзенае магутным Часам. З часам я вучыўся не спрачацца, бо апошняе слова заўсёды за ім. Снег, які заб’е мяне заўтра, ратуе сёння. Бо гэта была ноч, неверагодна белая, чароўная. Нібы ты стаўся безлічу сняжынак, нібы гэта міліярды тваіх “я” падалі, падалі... А назаўтра мяне сустрэў дождж – і гэта было яшчэ адно выратаванне. Дождж не смяецца з мяне, а размаўляе са мною. Дзяўчынка насупраць (я еду ў метро) разглядае свае мокрыя боцікі; яе спадарожнік – чарнявы хлопец год пятнаццаці – чытае калонку спартыўных навінаў у размоклай газеце. На яго атрамантавых валасах дрыжаць кропелькі майго выратавання. Дождж ідзе увесь дзень, праходзіць праз ноч і будзіць мяне раніцай. Потым развітваецца і збягае. Я іду за ім. Больш за ўсё мяне ўражвае адбітак пачуцця на тварах людзей ў натоўпе: усмешка, здзіўленне ў вачах, сляза, што збягае па шчацэ... Такое ўбачыш не часта, і гэта сапраўдны скарб для мяне, назіральніка. Чужыя жыцці, свет чужы... Мы ўсе прыходзім да мяжы. І гэта мяжа – нябачная сцяна між мной і светам. І толькі сонцу няма справы да маіх сцен. Яно зазірае мне ў вочы і смяецца. Гэта было толькі прадчуванне вясны. Яшчэ не вясна. Сонца смяялася. Вясны не было. Яна бессаромна разляглася ў зімовым ложку, хавалася, голая, пад снежным покрывам. Красавік. Час абяцаў мне дождж. Толькі не ўдакладняў час. Мне заставалася толькі паверыць. Яшчэ мне раптам захацелася вясёлкі – гэтага рэальна неіснуючага відовішча, гэтага каляровага дзіва, прыдумкі, надзеі, казкі. Але вясна забылася на ўсіх. І здавалася, прапусціць свой выхад, саступаючы месца лету. Восень такога ніколі сабе не дазволіць. За што яе і люблю. Восень падорыць мне сарамлівае сонца, якое адаб’ецца ў вачах дзяўчынкі насупраць, на вуснах якой застынуць кроплі дажджу, які зацалуе яе да слёз... Гэта будзе першы яе пацалунак.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью