Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Апраўданне маўклівасці

Автор: Кіявіцкая Таццяна

25.09.2018

Просмотров: 789


У халодным вераснёўскім паветры, напятым, бы струна, што вось–вось разарвецца... Раптам упадзе, нібы тая бомба, што заб’е цябе і мяне:

–А ведаеш што? – Нішто!


Не, гэта не грубасць, гэта ўсяго толькі нежаданне гаварыць. Гэта ўсяго толькі спроба адкаснуцца ад размовы, спроба забіць усе магчымыя словы і гукі яшчэ да іх нараджэння – каб нарадзіць... бясконцае маўчанне. Таму што ў размове мы скажам толькі дробязную, неістотную, такую нязначную частку таго, што думаем. Не ведаю, як ты, а я проста не паспею за сваімі думкамі, яны невыносна імклівыя, хаатычныя, мітуслівыя, маланкавыя – бо думаюць адразу ўсе мае тысячы “я”. А вырываць з гэтай віхуры нейкія шматкі і кідаць іх табе... Гэта гвалт! Здзек!

Але ты не разумееш, бо табе папросту невыноснае маўчанне. Ты не можаш слухаць цішыню, не ўмееш і ... проста баішся застацца сам-насам з сабой. Так, баішся – застацца адзін (і больш нікога!). Бо ты не чуеш безлічы галасоў недзе там, унутры. І я адчуваю тваю жахлівую напружанасць – і не магу табе гэтага дараваць: ты не ўмееш маўчаць, не ўмееш... Ну добра:

– Як справы?

Ты ж хацеў гэтага? Хацеў слоў – вось табе словы! Трымай, ратуйся, выплывай! Вось табе нейкі выгук, шматок, драбяза, якая парушае цішыню, але не забівае напружання. Бо гэтыя словы не маюць значэння. Проста формула ветлівасці. Проста – пшык! Ты прайграў. Словы не выратавалі цябе, і ты сам блытаешся ў іх. Не трэба, я не хачу тваіх слоў.

Але ты не супакойваешся, спрабуеш забіць цішыню: “А як...? А што...? Ты...?”

Я не дапамагу табе, я не падам табе рукі, бо ты – забойца!!! Не варта было і зноў гнаць прэч маўчанне, не варта было забіваць мой хаос мітуслівых думак. Ты ператварыў яго ў адно толькі слова: ПРЭЧ!

Уся мая існасць  крычыць: “Прэч, прэч, забойца!” Але з вуснаў не злятае ні слова. Твар – як антычная маска – застылы злепак. І я забываю на тое, што нехта ідзе побач, думкі зноў вяртаюцца да хаатычнасці, я слухаю меркаванні усіх маіх “я” і супакойваюся... Хвіліна, другая... Толькі крокі разрываюць на шматкі цішыню...

–А ведаеш што? – НІШТО!..



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью