Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Горад маёй душы

Автор: Кіявіцкая Таццяна

21.10.2018

Просмотров: 1242


Горад маёй душы – гэта рэальны Мінск, які адбіваецца недзе там – я нават не ведаю як назваць гэтае месца... ва ўнутранай прасторы – і гучыць і бачыцца асабіста. Бо ў кожнага свой горад, у мяне свой – у вас свой. Хоць мы і жывем ў тым самым Мінску, а можа, і ў тым самым раёне, доме. Кватэры?..


Не, гэта ўжо было лішняе. Дык вось – у кожнага з нас свой Мінск. І душа свая. Таму з другога боку, горад маёй душы – гэта мой свет, мая планета, мой Космас, які змясціўся недзе там, у той самай унутранай прасторы. Я не збіраюся распавядаць пра аб’ектыўна значныя падзеі ў нашым Мінску – барані божа. А пра суб’ектыўна значныя – кожны раз, заўсёды, амін! А пакуль давайце пазнаёмімся (я віртуальна вам усміхаюся і працягваю далонь – яна халодная, бо ў пакоі тэмпература не вышэй за тую, што фіксуецца за акном). Я раскажу не пра сябе... Дакладней так: непасрэдна пра сябе я расказваць не буду, а толькі пра тое, што і з’яўляецца аб’ектам нашых размоў – мой горад. Сёння – рэаліі і геаграфія. (Цікава, дарэчы, ведаць, якія месцы ў Мінску абіраеце вы, калі хочацца пабыць сам-насам з сабой?)

 Дык вось, калі хочацца пабыць сам-насам з сабой – аднаму заставацца небяспечна. Дакладней так: мне адной заставацца небяспечна. І лепш за ўсё апынуцца ў натоўпе, ісці супраць плыні – і людзей няма, але паўсюль людзі. І ты проста застаешся сам-насам з сабой і горадам, думаеш, думаеш, думаеш... І звыкла шукаеш тыя мясціны, дзе табе было (ці ёсць? ці будзе?..) камфортна. І адно з такіх месцаў – гэта ўніверсітэцкі сквер. Ведаеце, ля галоўнага корпуса БДУ? Упэўнена, што і вы там былі. Схаваны ў самым цэнтры горада, чароўны востраў надзеі. З гэтым месцам звязана надзвычай шмат эмацыйных падзей, перажыванняў і захапленняў, псіхалагічных выратаванняў і г.д. Таму маё жаданне затрымацца тут ці хаця б побач тлумачыцца зусім лагічна і натуральна. Хоць пяць год майго навучання праходзілі зусім не ў гэтых карпусах. І скевра свайго ў нас не было. Але гэта цэнтральная кропка таго сеціва вуліц і месцаў у горадзе, якое ратуе мяне не горш за лепшага сябра. Яшчэ адно месца – Чырвоны касцёл. Не зусім дакладна... Побач з Чырвоным касцёлам. Вакол. Неде вельмі блізка. Хадзіць тут, чакаць. Слухаць. І вось гэта патлумачыць мне ўжо зусім цяжка: не адбывалася тут анічога істотнага ў маім жыцці. Прынамсі, свядомым. Часам мне здаецца, што універсітэцкі “востраў надзеі” і гэтае месца былі звязаныя патаемнымі ходамі, якія парушылі людзі, калі будавалі гандлёвы цэнтр.

Працяг будзе



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью