Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Горад маёй душы. Частка 3

Автор: Кіявіцкая Таццяна

13.11.2018

Просмотров: 762


Я люблю прайсціся па праспекце – ад Незалежнасці да Кастрычніцкай. Гэта якраз тое месца, дзе за кароткі адрэзак часу можна пабачыць ці не ўсе плыні гарадской моды – ад самага нястрымнага вычурнага авангарда да звыклай класікі і амаль вясковай шарачковасці.


 А пасля дзе-небудзь звярнуць на вузенькую прыветную Карла Маркса (старыя дрэвы даўно спілілі – ці не ў той жа год, калі мы адгулялі свой дзявочы выпускны, але замест іх – маладыя). Люблю вечарам ісці пехатою – з самага цэнтра. І дыхаць атрамантавым водарам начы, і адчуваць, як б’ецца разам са мной сэрца майго горада. Люблю куток у парку Горкага, там, унізе, далей ад плошчы, дзе лісты падаюць і падаюць, а іх зграбаюць і звозяць, звозяць, і ты ледзь паспяваеш акунуць свае запыленыя чаравікі ў клянова-каштанавыя хвалі. Там, дзе маладыя мамкі з каляскамі бавяць час, прадстаўляючы сябе і сваіх немаўлят наводшыбе сталічнай мітусні і экалогіі. Маленькі аазіс у цэнры горада... Не люблю плошчу Перамогі і той адрэзак праспекта, што цягнецца далей, у бок Уручча, далёка-далёка. Таму з парка выйсце для мяне адно – праз Ульянаўскую-Першамайскую (дагэтуль не магу запомніць, з якога боку Ульянаўская, з якога – Першамайская). Тут недалёка студэнцкія інтэрнаты. Бывалі, ага... А яшчэ люблю кароценькую Ленінградскую. Дзівосныя дамочкі насупраць тралейбуснага прыпынку, з адмысловымі балконнымі рашоткамі. І да універсітэцкага сквера – рукой падаць. І БДУшныя студэнты ўсе тут, побач, на лавах жлукцяць піва і задорна смяюцца... Пары праходзяць без іх удзелу.

...Цудоўная мара. Ходзіць побач. О якая салодкая! О якая недасяжная! Цудоўная мара ператвараецца ў вобраз. О які жывы! О які сапраўдны! Усё стане на свае месцы. Але гэта будзе некалі, не сёння. А тое “не сёння” – падман, бо кожны мой дзень – чароўнае, дзіўнае, жорсткае, хітрае сёння. І прыйдзе ноч – і яго не будзе, і прыйдзе дзень – і зноў народзіцца яно. Чорная дзірка акна. Шэпт дажджу замест калыханкі. Слухаю, але не чую. Захлынае нейкі таемны смутак. І грызе, грызе... Проста мне сумна. Проста восень... Цёплая падушка глынае валасы. Сны не ідуць. Кінулі мяне. І толькі шэпт дажджу... І мне здаецца, што гэта крокі. Крокі сноў, якія спяшаюцца да некага іншага.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью