Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Горад маёй душы. Частка 4

Автор: Кіявіцкая Таццяна

17.11.2018

Просмотров: 984


Толькі калі вяртаешся ў свой горад, разумееш, наколькі ён твой. Дарогі ва ўсіх такія розныя – ад’язджаеш на дзень, выходныя, на тыдзень, месяц, а калі больш... Вяртанне – вось мера любові. Я так думаю і так адчуваю.


І нават калі вяртаешся з нейкага беларускага, па сутнасці, не такога далёка горада-гарадка-мястэчка, шмат у чым падобнага, толькі меншага, усё роўна ахоплівае нейкі амаль містычны страх, што ты мог там і застацца і ніколі-ніколі ўжо больш не пабачыць гэтых вакзальных вежаў, скаплення абутковых крамаў на Кірава-Бабруйскай, рознакаліберных трамваяў, не спусціцца ў адзінае на ўсю рэспубліку яшчэ такое маладое метро, не праехаць знаёмымі з дзяцінства тралейбуснымі маршрутамі, не скарыстацца праязным, які дзейнічае толькі тут, у тваім горадзе, а ў іншым патрэбны... іншы... І ператварыцца ў толькі госця горада N – замест таго, каб застацца неад’емнай часцінкай Мінска.

У Гомелі праходзіла канферэнцыя, і нейкая жанчына з Украіны ў сваім заключным слове казала, як ёй прыемна апынуцца тут – у своеасаблівай машыне часу – і прагна чытаць назвы вуліц і месцаў з яе маладосці: Камінтэрн, 8-га сакавіка, Савецкая, Пралетарская, Інтэрнацыянальная... А я часта спрабую ўспомніць, якія цікавыя назвы ёсць у Мінску – не такія, як падабаюцца гэтай жанчыне, а якія падабаюцца мне: Сонечная (тут паблізу, уявіце сабе, змяшчаецца Сонечнае аддзяленне банка!), Прыгожая, Залатая горка, Гарадскі вал, Ракаўская, Раманаўская слабада, завулак Веласіпедны, Бібліятэчная, Верхняя, Дружная, Летняя, Зімовая, Ігуменскі тракт, Палеская, Паштовая, Ціхі завулак... І яшчэ і яшчэ. Калі ехаць і ўспамінаць, то знойдзецца багата, а калі яшчэ пашукаць на карце... А калі раптам уявіць, што ты вось так з’едзеш на нейкі час, а вернешся – і ўжо не будзе Залатога, Вішнёвага ці Фальваркавага завулка, Юнацкай, Студэнцкай ці Літаратурнай вуліцы...

І ты думаеш: еду ж толькі на кароткі час. Вярнуся абавязкова. Вось і адваротны квіток у кішэні (толькі б не згубіць!). І хочацца хутчэй, хутчэй пачаць гэтую дарогу – маю дарогу дадому.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью