Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Горад маёй душы. Частка 5

Автор: Кіявіцкая Таццяна

23.11.2018

Просмотров: 894


У пустой чытальнай зале я абіраю стол ля акна. Я ўжо ведаю, што там, у цёплым дзіўным асвятляльным прыборы жыве маленькі павучок, і калі я націскаю на кнопку і парушаю яго спакой асляпляльным гарачым промнем, ён пачынае павольна-няспешна плесці сваё амаль незаўважнае танюткае сеціва.


Дзіўна, як яго тут яшчэ не забілі. Ён такі маленечкі, што ты яго, здаецца, і не ўбачыш, але час ад часу ён спускаецца па сваёй павуцінцы і боўтаецца проста ў цябе перад вачыма. Маўляў, я тут. Я ўсё яшчэ тут.

У гэтай звонкай цішыні і халодным шапаценні старонак усплывае ў памяці ўчорашні гармідар у самым цэнтры: была гульня БАТЭ-“Зеніт”. Стадыён ужо а шостай гадзіне свяціўся, нібы гіганцкая паходня і сваім зманлівым святлом клікаў прыйсці. Але мая культурная праграма была зусім іншай, хоць пункт прызначэння быў вельмі блізка. Мой горад загуў, як гульня пачалася, а мая культурная праграма скончылася – не так і позна. Стадыён у гэты момант здаўся мне гіганцкай варонкай, у якой разарваліся дзесяткі тысяч чалавечых галасоў. І гэтыя дзесяткі тысяч нібыта дыхалі і адчувалі, як адзіны арганізм. Добра, што я жыву не ў цэнтры (падумалася мне). Добра, што я зараз тут, і магу адчуць ўсё гэта, збоку, не падаючы ў гэтую Дынама-варонку, а толькі адчуваючы, ужо недзе бліжэй да ліцэя, рэзананс. Калі праходзяць такія гульні горад адразу ператвараецца, ажывае, з’яўляюцца новыя людзі, і ўвесь цэнтр мусіць адчуць на сабе іх хаду, іх кураж, іх нецярплівае чаканне, а пасля – радасць ці расчараванне. Бедны мой, гэта толькі адзін дзень. Пасля будзе добра і спакойна, звычайна, звыкла, як з дня ў дзень... Вось як сёння. У амаль пустой чытальнай зале стол ля акна нечакана заняты. Ну чаму нельга было выбраць іншы? І мой павучок сёння танцуе для шумнага барадатага прафесара, які ўвесь час кхекае, хлёбае ваду і ляскае па клавіятуры – ух, гэтыя ноўтбукі ў чытальнай зале!.. Адзінае добра: прафесар часта выходзіцьі тады на яго адразу забываешся. Але як вяртаецца, злуешся. Ну як ты там, мой павучок, церпіш гэта? Трымайся, я з табой.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью