Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Гармонія музыкі. Вечаровае дзіва

Автор: бацькава тася

08.01.2019

Просмотров: 1673


Как добывают соль в Уганде? (фото)

Как добывают соль в Уганде? (фото)

Дзень сплывае ў вечар. Неба, яшчэ блакітна-светлае, пачынае налівацца ружовым. А недзе ў суседзяў, за сцяной, ціха-ціха нараджаюцца гукі. Фартэпіяна.


Спачатку так, не разабраць, нешта няпэўнае, неўпарадкаванае – я і не ўслухваюся. Але пасля – усё шырыцца, шырыцца, наліваецца нейкім таемным сэнсам, напаўняецца глыбінёй. І адкуль яно?... І раптам дзённую-будзённую цішыню разбівае чароўная, слаўная музыка, нібы хваляй накрывае мяне з галавой. Я адкладаю справы і апускаюся на падлогу. Кладуся на спіну, на яшчэ мяккі, цёплы дыван і заміраю – каб не прапусціць аніводны такт, ніводную нотку. Разам з музыкай разліваюцца ў паветры забытыя мары і спадзяванні. Я іх адчуваю. Вось  - яны кранаюцца майго твару і рук. Ледзь-ледзь. Варта толькі заплюшчыць вочы. І паветра трымціць ад іх прысутнасці. Разбітыя надзеі зноўку ажываюць і танчаць вясёлкавым міражом перад маімі блізарукімі вачыма. Я не магу разабраць дэталі – нейкі туманны вобраз, імпрэсіяністычная карціна, але здаецца, вось рука – і ты кранаешся танюткага вэлюма прыдуманай мной яшчэ ў дзяцінстве закаханай дзяўчынкі, што бесклапотна, як анёлак, смяецца і кружыцца, кружыцца ў паветры. І разліваецца водар вясны і маладосці. І цёплага дажджу. І вясёлкі. І белай хмаркі, што звысоку паглядае на мітуслівых чалавечкаў. Я адчуваю, мае грудзі напаўняюцца ім, гэтым водарам, і ён бяжыць – хутка-хутка – па ўсіх сасудах майго стомленага цела. Ад самага сэрца. Да самага сэрца.

Дзівосная музыка стане званамі. Званамі мінулага. Бы напамінам. Нібы я стаю басанож ля старой пахілай царквы, ля самай дарогі, далёка-далёка адсюль, там, дзе лясы і балоты, і людзей няма; нібы заміраю ля самай званіцы. І нехта нябачны мне адсюль, з зямлі, а таму ўяўлены анёлам з мяккімі, доўгімі белымі з адзіным шэрым пёркам крыламі, б’е, б’е ў звон і званочкі. І гулкае рэха плыве па зямлі, над лясамі і балотамі...

Прыгожая музыка вяртаецца скрыпкай. І скача, нібыта дзяўчынка ў танцы, якая ўсіх зачароўвае ўсмешкай і тварыкам, зачырванелым ад скокаў.

...Зіма за акном замірае і слухае, і разам са мной гэтым вечарам дзівіцца гармоніі музыкі.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью