Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Раманава кніга. Урывак

Автор: Кіявіцкая Таццяна

12.01.2019

Просмотров: 969


З Наташкай сустракаемся ў метро. Яна спазняецца хвілін на дзесяць. Адразу пхае мяне ў вагон, мы выходзім на трэцяй станцыі, едзем на тралейбусе яшчэ колькі прыпынкаў (я ўжо засынаю!).  І вось нейкі прыватны дом, музыка. Людзі.


Помню толькі Пашку (з ФПМа), Дзіну (ёй трыццаць, дзіця трох год, але выглядае яна на дваццаць з хвосцікам, рагоча, як вар’ятка, і лезе да ўсіх, каму за... прынамсі, хто выглядае паўналетнім) і Машу. Машу я адразу выбраў сабе ахвярай на той вечар. Выцягнуў дзяўчынку на двор, распытваў пра рознае-рознае. Гэта было дзіця, па сутнасці. Толькі семнаццаць.

– Што ты тут робіш?

– Я прыйшла з братам.

Ну-ну. Хто ж з іх – брат? Як высвятляецца, той самы Пашка (метр дзевяноста, шнар на левай шчацэ, апрануты – шык). Ён выходзіць да нас на двор, прыносіць бутэльку віна, кілішкі, я іду з ім, каб узяць якіх-небудзь харчоў, вяртаюся хвілін праз колькі. Маша не знікае. Мне нават смешна.

– Ты... вучышся?

– У адзінаццатым класе.

Ну-ну, гэта цікава. Пачынаем гульню. Але на ўсякі выпадак я правя-раю, як там Наташка. Яна абяцае, што мы тут на гадзіну-паўтары, і просіць, каб я не пускаў каранёў. Дамовіліся. Час пайшоў...

– А жывеш...

– На Даўгабродскай.

– А планы на будучыню?

– Пакуль не раскрыю, – і прыгубляе віна.

Цудоўненька, таямніцы. Але такія дзіцячыя! Хавае іх у сваіх вялікіх зялёных вачах. Нешта ў ёй ёсць ад лялькі: гэтыя завітушкі, акуратная сукеначка... Паслухайце, тут жа... (я нават знаходжу прычыну, каб вярнуцца ў дом і праверыць: ніводнай дзяўчыны ў спадніцы – джынсы, штроксы...). Гульня становіцца цікавейшай.  Баішся? І ў пэўны момант жаданне такое моцнае, што я не ў стане стрымацца: хапаю яе і цалую...

...Нецалаваная!.. Я адпускаю. Мне смешна, але паказаць гэта нельга. Яна апускае вочы долу.  Я не хачу спыняць гульню. Не кожны дзень сустрэнеш такое дзіва.

– Пакінеш свой нумар?

І яна піша яго на прабітым квітку спісаным касметычным алоўкам. І я сыходжу. Хапаю Наташку. Час не вычарпаны, але яна адзначылася – можна і знікнуць. Таксі, ноч, у кішэні – квіток з нумарам. І я ўсміхаюся.

– Чаго ты? – тузае мяне за рукаво Наташка. – Смяшынку праглынуў?

– Ага...



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью