Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Я памыліўся...

Автор: Кіявіцкая Таццяна

16.01.2019

Просмотров: 749


Гэта была паніка. Унутраная. Таму што адна за адной выяўляліся зробленыя памылкі. А за такія памылкі прыйдзецца адказваць не толькі перад самім сабой.

Так, гэта была паніка. Недзе там, дзе б’ецца сэрца, панавалі хаос і какафонія – усё крычала і ныла. Ну чаму? Чаму? Што са мной? І мае найбольш актыўныя “я” сабраліся на савет і пачалі абмеркаванне. Тое, што вечна паліла пахкія тонкія цыгарэткі, апраўдвала ўсё чалавечым фактарам, а паколькі я чалавек, то маю права на памылкі. Што ж зрабіць, што я зрабіў іх колькі запар. Урэшце, ад гэтага людзі не загінуць і зямля не перавернецца. Так, так – ківала “я” ў доўгім-доўгім шаліку і тоўстых акулярах, маўляў, асаблівасці памяці, увагі – зашмат рознапрофільнай працы выконваю, таму і не магу засяродзіцца на нечым адным і выканаць яго безпамылкова. Катастрофа, катастрофа! Пачынаю ўспамінаць памылкі іншых, але ў гэтай сферы я так мала ведаю і так мала яшчэ працаваў з дакументацыяй, таму... Ну вось, – уздыхае “я”, што паглынае цукеркі дзесяткамі, а шакаладкі – пліткамі, – гэта ўсяго толькі некампетэнтнасць, нявопытнасць. А мне ад гэтага толькі горш. Ну ўрэшце рэшт – я не вучыўся гэтаму нідзе, людзі дзеля гэтага маюць пэўную адукацыю ці хаця б практыку якую праходзяць... Чорт! Гэта паніка, так, так – па-ні-ка. І я хачу дадому, дзе я магу памыляцца і нікому гэтым не шкодзіць, несці адказнасць толькі перад самім сабой. Трэба ісці ў адпачынак. Але як тут сыдзеш, калі з трох супрацоўнікаў адзін у водпуску, другі хварэе. І вось ужо тыдзень – дзень пры дні – мае мары і спадзяванні заняцца выключна сваімі справамі разбіваюцца аб халодныя сцены офіса. І так будзе яшчэ тыдзень дакладна. Так, гэта катастрофа. Я не хачу больш гэтым займацца. І ад фінансавага боку я гатовы адмовіцца. Мне хопіць і без таго. Зараз працоўны дзень скончыцца – супакойваю я сябе... Але гэта, прызнаюся, не вырашыць праблемы. Урэшце, я ведаю, што займаюся не сваёй справай. І апошнім часам усё больш думаю, калі ж, урэшце тое, што ты ўмееш і любіш, стане тым, за што ты атрымліваеш заработную плату?



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью