Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Быць іншай. Быць як Брыджыт Джонс

Автор: бацькава тася

25.01.2019

Просмотров: 1390


Калі чытаеш “Брыджыт Джонс”, вельмі хочацца пісаць, як Брыджыт Джонс. Праўда, я замала п’ю і не палю наогул.

І яшчэ не лічу калорыі. Так, а яшчэ ў мяне няма цэлай сеткі сяброў, якія ў адзін момант становяцца тваёй сям’ёй, калі вельмі патрэбна і калі не вельмі. Да таго ж у мяне няма сярод сяброў гея, але ёсць невялікі вопыт у журналістыцы і завал нейкіх незразумелых рэчаў у гардэробе.

І сёння, начытаўшыся “Брыджыт Джонс”, я пераўтварылася ў нешта падобнае да Брыджыт Джонс, паспела прыняць двух адрозных людзей за аднаго майго знаёмага, адправіць пошту не таму адрасату – прыйшлося прасіць прабачэння ў духу Джонс, калі пазней усё высветлілася, рабіць “ууупс!” і г.д. і да т.п.

У краме я перавысіла свой ліміт (хаця, здавалася б, і не купіла нічога лішняга), а таму ў чарговы раз паабяцала сабе не марнаваць грошы заўтра. Ні на што. Акрамя праезду.

Самае галоўнае, што нас звязвае – гэта неверагоднае захапленне містэрам Дарсі і – адпаведна – Колінам Фёртам. О цудоўнейшы дабрадзейны містэр Дарсі, такі неідэальна чалавечны і ў той жа час недасягальны!..

Вечар у кампаніі тэлевізара, вялізнай талеркі з вішняй і агрэстам – хапіла б на траіх. І падушкі.

Быць як Брыджыт Джонс значна лягчэй. Праўда, у мяне няма месца “192”, куды склікаўся б савет старшын адзіночак. Так, а яшчэ я не купляю латарэйных білетаў і паталагічна не ўмею спазняцца. І ў маім свеце Адзіночак ёсць усё, акрамя Марка Дарсі, прывабнага, як Колін Фёрт і хадзячага напаміну пра містэра Дарсі Джэйн Осцін. Але не варта падаць духам. Я магу сустрэць яго дзе заўгодна. Проста відавочна: наша сустрэча непазбежна. У рэшце ён з’явіцца, калі мы з сябрамі збярэмся на калядныя канікулы куды-небудзь... хоць у Парыж! У крайнім выпадку я магу паглядзець на яго, калі захачу – ёсць фільм. А яшчэ ёсць кніга. І таму я пайду пачытаю пра не свайго містэра Дарсі. Зусім крыху. Бо гэта – арыгінал. А англійская мова ў мяне слабаватая. Пасля паглыну яшчэ порцыю марціні і ад невыноснай нуды ўцісну ў сябе n-нную колькасць калорый. Яшчэ адзін дзень прайшоў марна.

Але заўтрая прачнуся і забудуся на Брыджыт. Вернецца Тася, паставіць усё на свае месцы, акуратна пакладзе кнігу на сваё месца, запіша новы саундтрэк у плэер і выйдзе на вуліцу, пачуваючы сябе новай гераіні.

 



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью