Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Сустрэць сваю каралеву

Автор: Кіявіцкая Таццяна

27.01.2019

Просмотров: 1245


Апошнія дні настрой быў нейкі асабліва святочны , радасны. Яму здавалася: што яшчэ трэба для шчасця ? І адкуль толькі ўзялася гэтая невычэрпная энергія?!

Вось ужо тыдзень, як для яго не існуе дрэнных навін, як ніхто не сапсаваў яму настрой і нават не спрабаваў спрачацца. Вось ужо тыдзень, як ён робіць падарункі ўсім сябрам, хоць Новы год яшчэ не прыйшоў. Не , яму не боязна, што пасля гэтай светлай, бясконца радаснай паласы павінна прыйсці чорная – такі закон жыцця. Бо калі ён будзе думаць пра гэта, радасць збяжыць ад яго, а туга і горыч завітаюць раней часу. Не, ён не можа дапусціць гэтага. Ён быў шчаслівы, проста шчаслівы. Без нічога. Ён гатовы быў аддаваць па кавалках сваё шчасце родным, сябрам, знаёмым і нават незнаёмым. Бо яго шчасце было бязмернае. Яно не змяншалася ад таго, што ён дзяліўся ім. Наадворот,  яно расло. Яму здавалася, што ён увесь свеціцца знутры, і таму людзі на вуліцах звяртаюць на яго ўвагу, дзяўчаты ўсміхаюцца, дзеці просяць  пагуляць разам з імі. Што гэта ? Адкуль? Ён не ведаў.

 

   Гэты настрой падараваў яму, пэўна, яго любімы Універсітэт у той вечар, калі ўсе факультэты святкавалі Каляды і Новы год. Святкавалі разам. У галоўным корпусе. І там былі Сяргей, і Марына, і яго ўчарашнія аднакласніцы, з якімі ён з лета не бачыўся.

 

   А галоўнае – была Яна. Яна была там. І ён не мог стрымаць сябе, хацелася як найхутчэй падысці , пачуць яе голас. Але за ім назіралі ўсе яго знаёмыя , што былі тут. Яны чакалі , што зараз з’явіцца яго Каралева. Дзяўчаты спрабавалі ўявіць яе сабе, абмяркоўвалі. І здзіўляліся, чаму ўсё ж такі Раман прыйшоў адзін.

   Хто з яго аднакласніц не любіў яго! Кожная з пятнаццаці некалі была закахана ў яго. Бо ён быў рыцар. Сучасны, не старамодны. Цвёрды, моцны, рашучы, прыгожы рыцар  пачатку дваццаць першага. Ён жа лічыў гэтую закаханасць сваіх аднакласніц проста глупствам, іх прыдумкай.

 

  Зараз жа тры з іх былі тут, не зводзілі з яго вачэй і ўздыхалі: сучасны рыцар …

 

  Безумоўна, ён падышоў да іх , запытаў тое-сёе, а потым не сцярпеў.

 

  Счакаў, пакуль Яна застанецца адна, без сваёй сяброўкі, і адразу ж прыляцеў:

 

  – Прывітанне!

  – Раман?

  Яна была здзіўлена, але схаваць радасці не змагла. Нават засмяялася.

  – І ты тут?

  – І я.

 

   І пачалося. Музыка, твары, рознакаляровыя агеньчыкі, бясконцая радасць і весялосць усіх прысутных. Рытм, рухі, біццё агульнага сэрца, сэрца Універсітэта. Усе праводзілі год – не, цэлую эпоху, з безліччу падзей і ўражанняў, сустрэч і ростаняў. І ўсім хацелася сустрэць новую эпоху як мага весялей і прыгажэй. Бо як сустрэнеш , так і правядзеш.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью