Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Казка, у якую я паверыў

Автор: Кіявіцкая Таццяна

30.01.2019

Просмотров: 1523


Сёння я зноў, як рабіў гэта дзесяткі разоў, прыйшоў у знаёмы двор і стала заняў месца на дзіцячай пляцоўцы, на ніжняй прыступцы лесвіцы-аркі.

Яшчэ ўчора мне здавалася, што вось варта мне будзе пабачыць Яе ў той момант, калі Яна, стомленая і заглыбленая ў свае блытаныя думкі-мары, будзе вяртацца дадому, як у мяне выпрастаюцца крылы, я падбягу і, як птушка-тараторка, выпалю ўсё адразу. Яна паглядзіць на мяне здзіўлена, ледзь усміхнецца і раптам запросіць зайсці...

Але сёння ўсё ўспрымалася па-іншаму. Я нават не хацеў яе сустрэць, і прыйшоў сюды не дзеля яе, а хутчэй – дзеля сябе самога. Я нават уяўляў, што мой доўгі цень на іскрыстым белым снежным покрыве – гэта асобная частка мяне, якая пакінула маю душу і засталася жыць тут, на гэтай пляцоўцы. Да яе я і прыйшоў.

Я нават пачаў паліць. Так было нават лягчэй. Сядзець гадзінамі, назіраць і думаць.

Я ведаў яе акно. Дакладней, акно і балкон, яны выходзілі як раз на гэты бок. Адкуль я іх ведаў? Быў у яе ўсяго разы два і тое выпадкова. Але тады не імкнуўся запомніць, што за кватэра ці нават паверх. Пасля ўжо мы колькі разоў праходзілі  тут з сябрам, і яна з акна падавала яму знакі: маўляў, пачакай, зараз выйду – каб перадаць ці аддаць што-небудзь. Гэты мой сябра быў і яе сябрам таксама, яе выратавальнікам і апірышчам у цяжкую хвіліну. Я нават зайздросціў такім іх адносінам. З гэтага і пачалося. Я, спачатку дзеля простай чалавечай цікавасці, распытваў Мішку пра гэтую дзяўчынку, і ён мог расказваць пра яе ледзь не бясконца. І ўсё мяне дзівіла ў ёй: і стасункі з блізкімі, і адукацыя, і знешнасць, і ўчынкі...

Мішкіны аповеды былі для мяне як казка. І я ў яе паверыў, як дзіця. І баяўся расчаравацца. Мы не ведалі адно аднаго добра, але сустракаліся – праз агульных сяброў – даволі часта. І кожны раз, седзячы вось так, на гэтай дзіцячай пляцоўцы, я задаваўся адным пытаннем: а ці маю я права ўвайсці ў яе жыццё, ці маю я права пераступіць рысу і сказаць тое, што адчуваю?..

Сёння мне здавалася, што такога права ў мяне няма. Але мяне пацягнула быць бліжэй – і разам з людзьмі я ўвайшоў у пад’езд. З трапяткім сэрцам падняўся на яе паверх і дакрануўся да дзвярэй. Проста. Каб быць побач. На адзін момант. А пасля я пачуў, як нехта адчыняе дзверы – і збег...

Прайшоў тыдзень. Другі. Дзесяты. І я прымусіў сябе паверыць, што ўсё гэта глупства, і дзеля гэтага я нават вырашыў абавязкова знайсці сабе дзяўчынку, няхай так, часова, а магчыма, гэта будзе мой лёс – і казка станецца проста глупствам. І дзеля гэтага разам з Мішкам я накіраваўся на нейкае мерапрыемтва – з банкетам і даўганогімі кралямі. Я стаяў  і здаля назіраў-выбіраў, з якой пачаць.

І падыйшоў да адной, але яна чмыхнула носам і збегла.

– А можна пытанне?

Я азірнуўся.

– Не хочацца збегчы?

Я ўсміхнуўся. І замест адказу пацалаваў яе. Тую, чые вокны сніліся мне кожную ноч.



Оцените статью


стиль 1 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью