Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Што гаворыць маўчанне. Ч.2

Автор: Кіявіцкая Таццяна

19.02.2019

Просмотров: 1148


Працягваю серыю нататак, у якіх схавана тое, што перажыта, але не расказана.


8
Once upon a time… Хадзілі мы з замежнікамі па родным горадзе. Усё ж такі карысна час ад часу быць гідам. Па-іншаму ўспрымаеш знаёмыя мясціны, паглядаеш на ўсё нібы збоку.
Праз дождж амаль не чуваць званоў. Дождж халодны, кастрычніцкі.


9
Калі сказалі: “Ёсць ідэя паехаць у інтэрнат”, – хлопцы-замежнікі ажывіліся. Думаю, гэты “культпаход” застанецца ў іх сэрцах на векі вечныя.
Але мяне здзівіла нават не столькі тое, як яны лёгка сталіся “ў дошку сваімі” і не цураліся есці з патэльні, колькі іх адказ на маё запытанне, што ж іх уразіла ў інтэрнаце: “Мы ніколі не бачылі ТАКІХ студэнтаў!”
Гэта былі сапраўдныя студэнцкія пасядзелкі. І сапраўдныя – НАШЫЯ! – студэнты. Фізікі...


10
Гітара на сцяне. Гітара ў руках. Гітара – цэнтр Сусвету. Нешта вясёленькае. Цудоўны голас. Студэнцкая кухня. Вада на падлозе. Экзотыка для замежнікаў. Збіраецца кампанія, але мала хто can speak English, really speak. І з’ёўляецца яшчэ адна гітара – у руках кучаравага фізіка ў акулярыках і рваных джынсах. Тэксты песень не перакладаюцца. Але замежнікі чуюць слова “кефір”. О, у іх таксама прадаецца такі напой, які is good for breakfast.


11
–You are so kindly for me.
–It’s normal.
На стале – рулька, агародніна, хлеб, салянка, бульба, вугар, свежае піва... На сцяне – ілюстрацыі да “Песні пра зубра”, ліхтарыкі з чыгункоў і глякаў...
І нехта пільна назірае за намі – наш афіцыянт. His name is Denis.


12
Гэта была апошняя сустрэча, апошняя... Гэта была нечуваная раскоша – адчуць сябе... за сцяной. Адчуванне сваёй асабовасці... адчуванне сваёй... нармальнасці. Гэта была апошняя сустрэча... І хопіць. Гэта быў маленькі падарунак лёсу, гэта было маленькае адгалінаванне ад прамой паўсядзённасці. Час вяртацца. Час вяртацца ў рэальнасць. Час зноўку быць чужаніцай.
Але нішто не даецца проста так. Гэта шчасце – магчымасць схавацца ад іншых і адчуць сябе абароненай – аплочана іншым.
І гэта стае тваёй віной. І выйсця няма. Толькі час. Час залечыць раны...
Час зблізіць нас. Але колькі мы маем часу? Месяцы? Тыдні? Мне мала...
І  было мне цяжка. І было мне страшна ў прадчуванні новай бяды. І нейкае нядобрае пачуццё нараджалася ў сэрцы. Не прыходзь, бяда. Хадзі адна. Абыдзі нас стараной. Мы не водзімся з бядой. Не хадзі ў нашы дамы. Йдзі няведама куды.  Прэч ад сэрцаў!
Ішла бяда дарогаю – зрабіла людзей нямоглымі. А мы яе не пусцілі – другім бяды нарабілі...
Працяг будзе



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью