Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Чаканне

Автор: Жук Валерий

17.02.2009

Просмотров: 1752


Стаю на прыпынку – чакаю. Яна спазняецца й мне здаецца, што адмыслова. Помсціць мне за нешта. Я нават не адчуў, што зрабіў нешта дрэнная, а яна ўзгадала і помсціць. Мабыць калі б я ўгледзіў гэтую недарэчнасць і выбачыўся нічога б і не было, а так прыходзіцца чакаць. Холадна, спрабуе накрапваць дождж й вецер вельмі непрыемны.

А можа і мне адпомсціць, так дзеля смеху – схавацца за ларок, пачакаць пакуль яна прыйдзе, потым яшчэ хвілін з дзесяць, а калі парывецца ўжо ўходзіць – выскачыць як чорцік з табакеркі й напужаць яе. Не, у яе занадта добрае пачуццё гумару каб спужацца, і увогуле потым праблем не абяруся з ёю. Лепш пачакаць. 


Дамаўляліся ж у палавіну, а ўжо без дзесяці роўна, дзе яе чэрці носяць?! Так, спакойна – яна дзяўчына ей дазваляецца. Можа яна ўвогуле не прыйдзе? Чаму? Раней такога не здаралася, заўсёды папярэджвала калі сустрэча зрывалася, не, не павінна. Больш трывання. Яшчэ колькі імгненняў і яна з’явіцца: тры, два, адзін… няма. 


Гэтыя карэйцы такія смешныя, стаяць кіпай ў дваццаць чалавек, усе мне па плячо й нешта па-свойску баўбочаць. Шчаслівыя людзі. Іх краіна адправіла да нас вучыцца, а яны ні бэ, ні мэ па-нашынску, ну нічога не разумеюць. Так вось пяць год і пройдзе, вернуцца на радзіму з дыпломамі й будуць хадзіць насы задраўшы – скончылі лепшы ВНУ Беларусі! 


Заўсёды здзіўляюся з цётак гадоў пад сорак пяць. Адкуль ў іх столькі энэргіі на сваркі. Заўсёды нешта ім не дагаджае. Сварацца на вуліцы, у транспарце, на рынку, у краме. Але найгоршыя цёткі заўсёды ў лякарні. Я чалавек мірны, але пазабіваў бы, такія цёткі гэтыя робяцца ў шпіталі: лезуць без чаргі, крычаць, шукаюць "дзевушку за которой занимала". Ну што знайшла? Не! Так цябе і патрэбна. А зараз, што ёй не спадабалася зараз? Хлапец не саступіў месца на лаўцы. Што можна сказаць – маладзец, так трымаць. Няўжо і мая жонка будзе такой. Бррр… Ніколі не ажанюся. 


Каб не вітрына ларка зусім памёр бы ад нуды. А так стаю разглядаю. Мяне заўсёды цікавіла: як ў такі малы будынак можа ўвайсці столькі піва й чыпсаў. Можа там ёсць нейкія патаемныя катакомбы з бясконцымі запасамі. Вось было б добра ў такім апынуцца. Хаця, што добрага можа быць пад зямлёю? Ну, за выключэннем "Сталіцы", там хаця б цёпла. А тут стаіш як істукан й мерзнеш. Люблю вялікія крамы – супермаркеты. Яны такія вялікія, што можна згубіцца, заўсёды запамятываю ў яком накірунку хлеб, а ў яком цукар, здаецца ў адным, а можа не? Бррр… Баюся згубіцца ў краме. Памятаю як быў маленькі – ну гадоў чатыры , не больш, у нейкай Кобрынскай краме страціў з віду сваіх бацькоў. Ды так спужаўся, некалькі разоў выскокваў з крамы й заходзіў ізноў, бегаў вачыма па ліцах пакупнікоў й не мог адшукаць, а потым бацькі чароўным выпадкам ўзніклі на тым самым месцы, дзе я іх пакінуў. Нават сорамна было адказаць маці, чаму я такі заклапочаны. 


Не ўмею крыўдзіцца. Не ведаю, ці гэта добра ці не. Ну, не навучыла мяне жыццё. А сёння захацелася пакрыўдзіцца. Мала таго, што спазняецца, дык яшчэ калі я ёй тэлефанаваў назвала мяне асталопам. Спытаў – чаму? Не адказала, доўга не згаджалася нікуды ісці, і ўвогуле рабіла выгляд, што я ёй надакучыў. Навошта такое рабіць? Падаць выгляд, што яна й без мяне добра пражыве. А я ж ведаю што кахае мяне, неаднойчы сама гаварыла, ды й па вачах усё бачна. Але ж любіць такія сцэнкі граць, што любіць мяне толькі з жалю. Трэба пакрыўдзіцца, прымўсіць яе прасіць выбачэння. Навошта? Яж ведаю што гэта быў толькі жарт. Ды й невядома, хто каго больш кахае. 


Ну вось пачалі запальвацца ліхтары. Значыцца скора ноч. Чакаю ўжо сорак хвілінаў. А ці ёсць нейкая мяжа. Ну каб можна было сказаць – я чакаў цябе …ццаць хвілінаў, ты не прыйшла і я вырашыў таксама не прыходзіць. Не. Ёсць толькі – я чакаў цябе ўсё жыццё. А гэта, павер мне даўжэй нават за гадзіну, значна даўжэй. 


Людзі на прыпынку зменьваюцца вельмі часта, толькі бомж прыткнўшыся галавою да сметніцы спіць, дый не куды не едзе. Добра што сметніца паводаль, а то б мабыць і дзесяці хвілінаў не дачакаўшы зышоў. Вельмі ўжо страшэнны бомж. Цікава, а ў яго ёсць любая? Смешна было б на яе паглядзець. Спачатку смешна, потым страшна, а ў вогуле сорамна. Хто вінны? Усе вогуле й ніхто канкрэтна. 


Гм. Якая сымпатычная дзяўчына падыйшла. Са спіны нават красавіца, яшчэ б твар пабачыць. Ой, гэта ж мая, а я і не пазнаў. 
- Любая! Вось ты мне верыш, што акрамя цябе мне ніхто не патрэбны? … Не? А чаму? … Таму што залезла да мяне ў тэлефонную кніжку й выдаліла ўсіх невядомых дзевак, а таксама нейкага падозранага Мікалая Рыгоравіча? Дык гэта ж мой бацька. А ты што падумала? Гы.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью