Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Яна мне кажа..

Автор: Жук Валерий

17.02.2019

Просмотров: 1631


Яна мне кажа, што я эгаіст і мне патрэбна змяніцца, што я прагну толькі дзеля сваеі выгоды й астатнія мяне аніяк не цікавіць. Яна лічыць, што гэта замінае некаму. Ёй, людзям, нават Зямля пачынае круціцца павольней менавіта з-за майго эгаізму. Што я не бачу далей свайго носа.

Не хочу нікога слухаць і ўвогуле маюся быць вельмі негатыўным. Яна скардзіць мяне за тое, што ўвесь час спазняюся. Гэта не прыгожа і неяк не па-мужчынску. Гэта жанчыны маюць такое эксклюзівнае права на спазненні. Бо яны ўсе прыгожыя й летуценніцы. Яны маюць шмат шкляначак з якіх патрэбна намазацца, таксама шмат сукенак, абутку, капрызаў, і ўсё гэта ў парадку рэчаў. Таму спазненне гэта актуальная неабходнасць. А мы такія дурні, што і не можам гэтага зразумець. Яны прылічваюць сабе да святых, а нам застаецца маленькі кавалачак свабоды.
Яна мне кажа, што я сімпатычны й падабаюся ёй, аднак ёсць шмат дарэчнасцяў якія яна б жадала ў мне змяніць. Ёй амаль заўсёды не падабаецца што я кажу пра іншых, што я ўсіх крытыкую. Яна лічыць што абкрытыкаваўшы ўсіх я застануся адзіны чысьценькі, самы лепшы. Яна таксама любіць мяне крытыкаваць – не тое сказаў, не так зрабіў, не тую музыку слухаешь, не тыя кніжкы чытаешь і пішаш яшчэ нейкую бязглуздзіцу на незразумелай мове. Кажа, што я павінен любіць папсу й Данцову. Я маўчу. Бачыць, што я не згодны, ведае што не згаджуся ніколі, аднак не губляе сваее ўпартасці.


Яна любіць распавядаць пра цікавае што здарылася ў свеце. Бывае, што свет ахоплівае некалькі тысяч кіламетраў, аднак часцей сціскаецца да межаў горада, або толькі знаёмых. Яе меркаванне – сцяна. Твой адказ – толькі згодны. Любое адхіленне не прымаецца. Яшчэ яна любіць тэлефанаваць да мяне й пытацца, што ў мяне новага, але пачуўшы чаканае – нічога – можа ўкрасці ў мяне некалькі гадзінаў жыцця на роспаведы, якія ж ўсё ж такі …овы ці …вічы здаліся свалачамі, а на выгляд такія прыемныя людзі. Яшчэ яна прыводзіць мне сотні бяздакорных плянаў, што яна самая разумная ў свеце. Я моўчкі пагаджаюся – дурню не прышло б такое нават на галаву. Яшчэ мы любім гаварыць пра кніжкі. Яна чытала іх вельмі многа, ўсялякіх добрых й нядобрых. Аднак здаецца, што дарэмна.


Яна мне кажа, што я вельмі разумны. Ну не разумнейшы за яе канешне, аднак таксама даволі нічога. А я ж та ведаю, што ўвесь жаночы розум будуецца на тым як бы вывучыць нешта, а мужчынскі наадварот – як пазбегнуць вучэння. Таму я не пярэчу ёй, калі яна дакарае мяне маёю ж лянотаю. Рукі прэч! Яна мая і толькі мая, нікому не аддам. Яна смяецца. У апошні час мне заўсёды здаецца, што калі я толькі яе сустракаю маё адзенне ператвараецца на кловунскае і аднекуль з’яўляецца капялюш з бубянцамі – так яна шчыра смяецца. А я нават не разумею з мяне, ці маіх жартаў. Таксама яна бывае засмучаная і амаль не размаўляе са мной, капялюш губляецца і я таксама. Не люблю смугу, не ў тым сэнсе што не люблю сумаваць, а што адчуваю сябе недарэчна калі сумуе нехта іншы.


Яна кажа, што добра было б нарадзіцца хлопцам, і не верыць калі я кажу, што аднолькава кім быць ці хлопцам ці дзяўчынай. Яна лічыць мяне вялікім падманшчыкам і вядома ж не давярае мне. Глядзіць такім вось ускослым поглядам, што быццам я выцягну нешта з пад коўдры і … Яна сама смешная і любіць жартаваць. Аднойчы яна сказала мне, што выходзіць замуж. Я спужаўся, спытаў – за каго, дрыготкім голасам. Яна адказала, што за мяне і я ледзьве не страціў прытомнасць – такія ў яе жарты, знохсшыбальныя. Яна доўга потым рагатала напэўна з выразу майго ліца ў той момант, а мне і сёння не смешна, так я тады перапужаўся.


Яна лічыць, што я зашмат спажываю алкаголь. А я ж ведаю, што наадварот, яна зашмат, а я мала. Ёй увогуле падабаецца знаходзіць у мяне слабыя месцы й давіць на іх. А я што, маскіруюся, дазваляю. Бо што ж з жанчынай зробіш. Такія яны.
Яна кажа што я добры, чулы, залаты, срэбраны, драўляны, асталоп и дурань. А яшчэ што знаёмства са мной горшы дзень ў яе жыцці, аднак пагаджаецца з тым што дзень нашага раставання будзе яшчэ горшым. И тады просіць ў мяне выбачэння і калі я згаджаюся робіць выгляд што нічога й не было. Я смяюся, а яна злуецца, але потым усё адно смяецца.


Усё што яна гаворыць – глупства, але яна мае рацыю!



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью