Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Што гаворыць маўчанне. Ч.3

Автор: Кіявіцкая Таццяна

20.02.2019

Просмотров: 836


Прадстаўляю трэцюю частку з нататак пад адзiнай назвай "Што гаворыць маўчанне"

13
Снег. Толькі снег. Толькі холад. Толькі груганы над могілкамі. Груганнё. Не пушчу. Не аддам.
Дарогі. Па якіх можна сысці. Перакрыты. Яшчэ адзін дзень, выкраслены з жыцця. Як адзінаццаць год, як пяць... Колькі яшчэ іх крэсліць?


14
Час расставіць усё па сваіх месцах. Час пагуляе з намі, час зменіць нас. Час раскідае нас па свеце, а потым звядзе ў адну кропку. Час прыдумае для нас перасячэнні і паралелі. Час ведае нас. Час наш лекар і забойца, наш сябра – і першы вораг. Бо мы сыходзім, а ён застаецца.
Час смяецца з нас. Час падманвае. Час дакарае і паказвае, як трэба было і як не зрабілі.  Час – найлепшы настаўнік.


15
Тое, што зноў – сцяна... Варта было чакаць. Але сляпому неверагодна цяжка. У цемры.
Але тыя, хто былі людзьмі, людзьмі і застаюцца.


16
Снег. Неабходны. Чысціні. Хочацца. Светлага. Хочацца. Але – парадокс – вочы не ўспрымаюць белага. Вочы катастрафічна пратэстуюць. Праз церні... да святла, на якое глядзець не зможаш.


17
Яна шчаслівая. І бясконца гаворыць пра Яго. Нават не разумее, што ў кожным слове – Ён.
Мне балюча. Мне страшна. Што ты знікаеш. Што новай сустрэчы не будзе. І што шчасце – не маё.
І новы дзень – яшчэ адна кропля ў бездань “Без цябе”, а не крок табе насустрач.
І толькі снег... Белае дзіва. Супакойвае. Наталяе. Запаўняе адзіноту. Час не лечыць. Час проста ідзе побач.


18
Два тыдні роўна. Жаданне новых рэчаў. Нічога. Нікога. Пустка. Два тыдні. Крокі ў бездань, у цемру. Са мной толькі тоўсценькі дробналітарны Фаустус. Але ён мяне не разумее.
Патрэбны Галсуорсі. Ці...
І толькі сцяна. Сцяна між светам і мной. Ратуе. Словы разбіваюцца аб яе – і застаецца пустка. Словы не гавораць нічога. Іх словы.


19
І прыйшоў той, у каго было свята. І сказаў нам: “Люблю вас!”. Мы прайшлі ад нянавісці. Мы прыйшлі да свабоды і павагі.
І прыйшлі з ім да маёй турмы – а іх першага жыцця. Жыццё тое стаіць ім у горле. Салодкім мроівам. Не мне. І цяпер бачыць ён балота і бруд той турмы і не верыць. І кажа: “Так не было!” Было амаль так. Да гэтага яшчэ што-нішто дадалося.
І кажа ён: “Пяць год як не было! Нібыта толькі ўчора”. У мяне іншая кропка адліку. Я не вяртаюся ў  т о е  былое. І дзівіць мяне гэтая амаль містычная прывязанасць да гэтага трохпавярховага будынка – нашага аднагодка.
І разышліся мы.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью