Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Горад маёй душы. Частка 8

Автор: Кіявіцкая Таццяна

25.02.2009

Просмотров: 1249


Жаданне вясны нарадзілася тады, калі пачалі спяваць птушкі – недзе ў сярэдзіне студзеня. Дзень пабольшаў – і з самай раніцы выходзіш, яшчэ і людзей амаль не відаць, а птушкі спяваюць.

І значыць, прыход вясны ўжо не спыніць. Яна недзе, яшчэ далёка, але ідзе. І я з надзеяй чытаю афішы – выглядаю канцэрты, што маюць адбыцца ў сакавіку. Таго, які чакаю я, яшчэ не абвяшчаюць. Ды і хутчэй за ўсё ён адбудзецца толькі ў маі. Але тым не менш – праглядаю ўсё, што ёсць – і лютаўскае таксама.

Афішы змяняюцца хутка. Ужо праз тыдзень ледзь не палова новых. Маёй няма.

А яшчэ хочацца ў адноўлены Оперны. Толькі гэта ўжо планы хутчэй на восень. Вось адкрыецца новы сезон – і тады пойдзем глядзець і слухаць. Столькі чакалі гэтага аднаўлення! Сябра прапанаваў ісці ў цырк, і высветлілася, што і не ведаў ён пра шапіто, якое цяпер замест таго, што на Купалы-Незалежнасці (так і хочацца сказаць – Скарыны). Хацеў ісці туды, а ў шапіто – вырашыў, што не варта. Мне гэта было на руку – не люблю цырк, з самага дзяцінства, а адмаўляць сябру...

Дзень павялічваецца. І ўсё раней і раней прыходзіць сонца ў мой пакой. У нядзелю нават не паспяваю ад яго збегчы. І снедаю разам з сонцам. Ну і чаго ты прыйшло? Каву будзеш?

Тры тыдні запар атрымліваю адну і тую ж прапанову  на выходныя, але першы раз захварэла, другі – было прызначана іншае мерапрыемства, а на трэці вырашыла застацца ў горадзе. На жаль, кнігарні ў нядзелю не працуюць – трэба было б адшукаць адну кнігу.

Пачула, што з’явіцца ў Мінску новы помнік – ля Чырвонага касцёла, і зробяць яго тры майстры. Але калі ён з’явіцца – не ведаю. Даўно там не была. Таму чакаю аўторка – паеду туды, дзе прайшла мая філалагічная вучоба, пабачу роднае “Кырла-Мырла” і Ленінградскую. Ужо колькі месяцаў туды не выбіралася.

А заўтра давядзецца ехаць на Сурганава і Акадэмічную. Там небяспечна. З дахаў проста на тратуар падаюць пласты снегу. У мінулы раз  двойчы ледзь не патрапіла пад гэтую навалу. Страшна. Ніякіх табе знакаў і загарадак. Ідзі і спадзявайся, што лёс цябе беражэ. І так і праходзіш – з палёгкай уздыхаючы. Прыйдзе вясна – і небяспека мінецца.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью