Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Што гаворыць маўчанне. Ч. 7

Автор: Кіявіцкая Таццяна

27.03.2009

Просмотров: 1341


Застацца самой сабой. Пакiнуць усё цяжкае. Свет як пустка i як невычэрпная крынiца фантазiй, цудаў i... Усё гэта - у маўчаннi адной асобы


42

З раздваеннем не спраўляюся і зноў вяртаюся да сябе самой. Думаю, гэта часова. Пішу і чытаю, чытаю і пішу, і амаль не застаецца часу для ўспамінаў. Але хапае для фантазій.

43

Не хацела стаць такой, як хацеў ён, не пабегла, калі пазваў, – і заставайся з тым, чым была. Таму не прывыкай. Ведала ад самага пачатку, што так і будзе. Пытанне – калі? Сёння, сёння, мая харошая. Але ты – гэта ты, а не тое, што хочуць бачыць іншыя.

44

Завіруха супакойвае. Забірае ўсё цяжкае, што надумалася за дзень. Забірае з сабой і заўсёднае – чаму? Цяжкае, балючае, вечнае.

Усё, што планавалася на дваіх – застаецца для адной, а мне столькі не трэба.

Рэчка халодная, сцюдзёная, чорная. Мы на розных берагах.

Свет можа стаць і пусткай.

45

...А можа загучаць паліфанічна.

Ускладаю на сябе новыя абавязкі, бяруся за новыя справы, каб вечарам зваліцца на ложак безнадзейна стомленай. І не думаць, не думаць. Але як, калі яно прыходзіць і ў снах, яно едзе з табой у тралейбусах, глядзіць на цябе са старонак кніг, якія чытаеш. Яно становіцца тваім ценем і крычыць так, што сама зрываешся на крык.

Разбіты кубак. Старонка перагорнута. Не думай, што было; пішы – што будзе.

46

Адрэж мне месяца малую лусту.

Заўтра – пачатак адраджэння. Будзе вясна. І ўсё будзе добра. З’явяцца кветкі і ажывуць матылькі на тваім акне.

А пакуль – ледзяшы, што падаюць проста на людзей на вузенькай “Кырла-Мырла”. Міжволі задумваешся: а што ты яшчэ не паспеў зрабіць? І спяшаешся здзейсніць.

47

Сонца зраніцы як госць, ад якога хочацца, але не можаш пазбавіцца. Бо твае вокны выходзяць на гэты бок – і ніякіх варыянтаў.

Юнак-філосаф адказаў бы на ўсе мае чаму? і вымусіў бы вярнуцца ў нармальны стан. Але цяпер ён сталы сямейнік, і не выпадае стаяць на вуліцы ўночы пад адзіным на ўсю акругу ліхтаром і слухаць трымценне сняжынак.

48

Панядзелак пачынаецца добра. І з самай раніцы навіна: будзе яшчэ адзін чалавечак. У тых, хто мае ўжо двух. Я віншую. І думаю ехаць. Каб сустрэцца і пагаварыць.

49

Розныя людзі праходзяць па тваёй дарозе. Камусьці ты саступаеш, а хтосьці – табе. Гэта рэдка. Рознакаляровае дзіва паціху большае, але на яго патрэбна шмат часу.

Жаданне сустрэчы не меншае, таму абмяркоўваем план і вызначаем кола тых, з кім можна застацца сабой і не хаваць эмоцыі. Але ўсё пакуль абстрактна – без канкрэтнай даты і запрашэнняў.

Працяг будзе



Оцените статью


стиль 2 актуальность 2
форма подачи 2 грамотность 2
фактура 2
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью