Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Што хаваецца за французскім словам «дэжавю»?

Автор: Борисова Екатерина

02.04.2009

Просмотров: 1749


Часам мне здаецца, што мы ўжо былі на гэтым свеце. Быццам, усё знаёмае, быццам, усе знаёмыя. І гэтая з’ява такая цікавая, што пачынаеш блытацца: дзе ж яна, сапраўдная рэальнасць? А прычынай усяму з’яўляецца прыгожае французскае слова déjà vu.

Я вельмі часта заўважаю, што некаторыя моманты ў жыцці я ўжо дзесьці бачыла. Гэта мне нагадвае дзіцячы атракцыён, але ў дарослым жыцці. І смешна, і жахліва. А што будзе далей? Зноў усё паўтарыцца. Мне здаецца, што, калі б не было гэтага займальнага фактару, то і жыццё стала б менш цікавым.

Сёння псіхіятры лічаць, што эфект дэжавю можа быць выкліканы папярэдняй падсвядомай апрацоўкай інфармацыі, напрыклад, у сне. Яны таксама вылучаюць і супрацьлеглую з’яву – жэмавю, калі чалавек адчувае, што вакол усё новае.

Упершыню я сустрэлася з дэжавю сем гадоў таму ў Парыжы. Нават сімвалічна, што пазнаёмілася з гэтым французскім словам менавіта там. Кожны дзень праведзены ў горадзе кахання я адчувала, што ўсё тут мне знаёма. Што на гэтай вуліцы я была калісьці, што ў гэтым бістро таксама ўжо сядзела, што каля гэтага помніка неяк праходзіла. З таго часу дзіўнае пачуццё наведвае мяне прыкладна раз у месяц.

Існуе шмат тлумачэнняў гэтай з’явы. Напрыклад, у фільме «Матрыца» галоўны герой Нэа бачыць, як чорны кот праходзіць побач два разы. Нэа кажа «дэжавю» сам сабе, чым звяртае на сябе ўвагу ўсіх астатніх. Трыніці тлумачыць Нэа, што дэжавю — гэта збой Матрыцы. Ён адбываецца, калі тыя, хто ёй кіруюць, жадаюць нешта змяніць у створанай Матрыцай віртуальнай рэальнасці.

На працягу ўжо амаль двух гадоў навукоўцы з Інстытута тэхналогій штата Масачусец у Кембрыджы заяўляюць, што яны высвятлілі, адкуль бярэцца эфект дэжавю. Паводле іх даследавання, нейроны ў цэнтры памяці мозгу фармуюць разумовую карту новых месцаў і падзей і захоўваюць яе для пазнейшага выкарыстання.Неяк нават складанае тлумачэнне атрымоўваецца. Але нешта мне падказвае, што ўсё больш і больш версій аб паходжанні дэжавю будзе з'яўляцца ў навуковым свеце.

Тым часам я зноў і зноў сустракаю знаёмых мне незнаёмых асоб і зноў і зноў пераконваю сябе ў тым, што дэжавю існуе насамрэч. І я проста веру... Магчыма, мы, сапраўды, ужо былі на гэтым свеце.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью