Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Мінуты раю на зямлі.

Автор: Главатских Вероника

11.07.2009

Просмотров: 1626


Барвовае сонца садзілася за гарызонт,і,быццам затрымлівалася,чапляючыся за галінкі дрэу.Ватныя воблакі ужо лездь віднеліся у цемным небе.Дрэвы,ыццам сцяной,цягнуліся у самае неба.Ласкавы вячэрні вецярок пяшчотна гладзіу валасы.Ен быццам нешта шаптау на вуха,але слоу яго разабраць было нельга.
І зямля,быццам чырвоная дарожка.так прыемна адчуваць яе пад сваімі нагамі.І цвердыя каменні,і колкія расліны не перашкаджалі захапляцца незвычайным адчуваннем шчасця.


І зямля,быццам чырвоная дарожка.так прыемна адчуваць яе пад сваімі нагамі.І цвердыя каменні,і колкія расліны не перашкаджалі захапляцца незвычайным адчуваннем шчасця.

Чамусьці здавалася,прырода вакол мяне настолькі чароуная,што хацелася кружыцца у шчаслівым танцы,смяяцца і адначасова плакаць.Сэрца у грудзях то замірала,то білася хутка-хутка.Вось-вось,і я но узарвецца!Але гэта нішто.Я не хачу любові людзей ка мне,я не хачу бачыць ні родных,ні сяброу.Не,я вельмі даражу імі,але,у гэты момант я хачу каб са мной побач была толькі адзінота.Бо мне зараз так патрэбна яго падтрымка.А калі побач нехта будзе,то будуць пытанні:чаму я тут адна,чаму сумую.А мне так не хочацца адказваць на іх пытанні,нешта тлумачыць.Я буду маучаць...і слухаць вецер.Я хачу забыцца і заблудзіцца у часе.Ен мне зусім не патрэбен.


Дзіуна...Я заплюшчваю вочы,і мне не хочацца іх адплюшчваць.Але спаць таксама не хочацца.Павольна апускаюся на траву.Адкрываю вочы і разумею,што наступіла ноч.Цішыня.Чорнае неба нада мною,як нацягнутая струна жыцця,а зоркі-жыццевыя падзеі.Адна ярчэйшая,а другую зусім не помню.А зоркі,якія выцягнуліся у роуную лінію,што яны для мяне азначаюць?Не ведаю,прыдумаю пазней.Прырода не парушае майго спакою.Мае цела слабее пасля напруджанага падзеямі дня.Ветрык ужо не такой ласкавы і ціхі-ен стау намнога мацнейшым і халаднейшым.Цяпер я магу назваць яго ветрам.Рукі быццам пластылін.Я не магу імі шавяльнуць.Можа,гэта ад стомы,а можа,ад ляноты?


Гэта усе так дзіуна і так незвычайна,што палохае.Легкія дрыжжыкі па целе.


Халодным паветрам напауняюцца легкія.А пасля-чароуныя абдымкі сну.Гэтыя хвіліны-самыя цудоуныя на свеце.Вось яно шчасце,і рай на зямлі існуе!Трэба толькі здолець знайсці яго!




Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью