Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Цяжкасьці перавода

Автор: Воўк Лявон

08.10.2019

Просмотров: 1585


Жыў-быў адзін хлопчык.
І працаваў ён на будоўлі, дакладней, адпрацоўваў, скончыўшы сваю сярэдне-спэцыяльную навучальную ўстанову.


І захацелася яму аднойчы прадоўжыць навучаньне, ды толькі ні дзе-небудзь, а ў самым галоўным універсітэце сваёй любай краіны. 
І вось надыйшоў час уступных іспытаў… 
І паздаваў ён іх няблага.


І павёз ён дакуманты падаваць ва ўніверсітэт той, ды на завочнае адзьдзяленьне на платнае, бо ня мог на дзённым ён вучыцца. Маці ягоная па стану здароўя на пэнсію выйшла, а пэнсіі той 270 000 рублікаў-та, ды і крэдыт хлопчык той узяў, каб кампутар сабе купіць, з вопраткі шляхетнай чаго-небудзь, ды пажыць ім з маці крыху хоць як людзі. Ды ня думаў ён тады, што аддаваць цяжкавата-та будзе яго, і добра, што хоць крэдыт той браў ён не грашыма краіны далёкай, а сваёй, маленькай ды каханай.


 Дык вось. 
Час патрэбны прайшоў і даведаўся ён, што паступіў.
І радавалася маці за сыночка-та свайго адзінага.
І надыйшоў час рокаў першых, сэсіі ўсталявальнай.
Сабраў ён рэчы патрэбныя ды паехаў у горад чужы родны, маці любую пакінуўшы сваю ды каханку, сонейка ягонае.


І сабралі іх усіх на трэцці дзень сэсіі той ва ўнівэрсітэце тым, студэнтаў-та завочнікаў-першакурснікаў, ды і словы такія казалі:”Калі вучыцца добра будзеце, студэнты-та завочнікі-першакурснікі, ды захочаце на бюджэтнае навучаньне перавесьціся, памятайце – 75 адсоткаў адзнак найвыдатных быць у вас павінна. І ніяк іначай! І перавядзем мы вас тады на навучаньня ды на бюджэтнае.”


І загарэўся хлопчык гэты ад слоў такіх ад красамоўных. І мэту сабе паставіў на жыцьцё найблізкае.


І з мэтаю такой паехаў ён дадому да роднага, да хатачкі драўляненькай ад будынкаў бэтонных ды цагляных, да маці любай, да каханкі сваёй адзінай.


І не заўважыў ён як першыя сур’ёзныя іспыты ва ўнівэрсітэце тым надыйшлі для яго.
Ды вытрымаў ён іх. Ды на выдатна.


І стала на сэрцы на ягоным лягчэй – палову шляха прайшоў ужо да мэты да сваёй заплянаванай.


І радавалася маці за сыночка-та свайго адзінага, і на ейным сэрцы лягчэй ня менш стала, ды Госпаду Богу толькі малілася за сыночка за свайго адзінага, каб атрымалася ўсё ў яго, сьлёзы ліла сэрцам й вачыма.


 Ды першым словы маці Ліха горкае пачула. А яно адно ня ходзіць…
Захварэла маці раптоўна ды цяжка.


І глядзелі дактары яе розныя, “З сэрцам праблемы ў Вас, ды штосьці зь лёгкімі”, - казалі так, казалі, казалі, лекі розныя прапісвалі дарагія і танныя. Ды праз паўгады памерла маці хлопчыка-небаракі гэтага, ды не ад сэрца, а анкалогія ў яе была, ды па жаночай лініі, ды запушчаная. І ці ж ня бачылі дактары ды лекары тыя гэтага, аднаму Пану Богу вядома.


І застаўся хлопчык адзін на сьвеце гэтым.


І акрамя каханкі ягонай, ды бацькоў ейных, не было яму падтрымкі сярод людзей шматлікіх на Радзіме ягонай.


А тут і час адпрацоўкі скончыўся.
І памяняў хлопчык той мейсца працы-та сваё, на менш прыбытнае ды на больш для здароўя свайго бясьпечнае.


Так час і прайшоў ад зімы зь вясною да лета ўнівэрсітэцкага.
І зьбірае рэчы ён патрэбныя, ды зноўку едзе ў горад чужы родны, маці любую сваю пахаваўшы.


 Ды не адвярнуўся ад яго анёл ягоны, ды дух маці-нябожчыцы побач зь ім заўсёды быў.


І вытрымаў ён і гэтыя іспыты амаль што навыдатна. 


Лёгка на сэрцы яму стала, адзнак тых найвыдатных як раз 75 % й было. З палёгкаю ўздыхнуў ён ды й з сумам, што маці ягоная моманта не дачакалася гэтага.
І радавалася б маці за сыночка-та свайго адзінага, каб жывая была.
І паехаў ён дадому да роднага, да хатачкі драўляненькай ад будынкаў бэтонных ды цагляных, да каханкі сваёй адзінай.


І пачаў чакаць час той, калі паперы падаць для пераводу на бюджэт доўгачаканы льга было бы.
І надыйшоў у неўзабаве час гэны.
І сабраў ён паперы ўсе патрэбныя.
І паехаў мары сваёй невялічкай насустрач.


І зноўку чакаць стаў . Вынікаў чакаць камісіі той шаноўнай, што рашэньні прымалі аб навучаньні студэнцікаў гэтых платнічкаў.
І прыйшоў дзень гэты доўгачаканы.


 Ды адмовілі хлопчыку гэтаму, бо не прымаў ён удзелу ў грамадцкім жыцьці ўніверсітэта гэтага вядомага, на адзнакі на ягоныя ўвагі мала зьвяртаючы, бо Закон ёсьць строгі на конт на гэны. І аплату скасаваць часткова не могуць, грошы палічыўшы на былым мейсцы працы ды на новым, ды падзяліўшы, каб сярэдняе падлічыць, выйшла, што грошаў тых хапаць павінна, бо больш чым 240 000 рублёў выходзіць на чалавека, а значыць і пражыць на іх можна, і вучыцца.
І зваліўся духам хлопец. Бо й так ледзьве канцы з канцамі зводзіў, а каб не каханая ягоная ды бацькі яе паважаныя, дык і б ногі працягнуў, і душой высах.
А за навучэньне ўжо плаціць трэба было, а чым плаціць не ведаў ён.


З гонарам аказаўся хлопец той, не хацеў пазычаць ні ў кога, і ад бацькоў каханай дапамогу прымаць не стаў – і так нямала для яго зрабілі. Ды й быў запас на чорны дзень у хлопца гэнага, а тым больш, што дзень гэты чорны й надыйшоў.


 І заплаціў.


І ходзіць зараз, ды працу, іншую шукае, больш прыбытную, чым цяперашняя, ці хоць мажлівасьць падпрацаваць дзе-небудзь, бо на будоўлю вяртацца не хоча – ня цэняць там людзей, за быдла лічаць, ды і здароўе адзінае – ніякіх грошай не каштуе, пакідаць яго там ня варта.


Вось такая казачка сумная ды пра жыцьцё сучаснае. І калі дзе сустрэнецца, зьвернецца, хлопец гэны да вас, а можа і ня ён, а чалавек і іншы, ды зь лёсам падобным, ды будзе мажлівасьць у вас дапамагчы яму, ды не грашыма, бо не патрэбны людзям такім грошы лёгкія ды ці проста за “Дзякуй”, а працай, дык не адварочвайцеся.

                                                                                                    
 Маёй маці,
 Дзеравянкінай Валянціне Іванаўне,
прысьвячаю.



Оцените статью


стиль 2 актуальность 3
форма подачи 3 грамотность 2
фактура 2
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью