Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Невядомая вядомая свастыка

Автор: Воўк Лявон

14.10.2009

Просмотров: 3864


Свастыка…  Адкажыце, якая першая думка з гэтым словам вам прыйшла на розум: Гітлер, нацызм, вайна, фашызм, генацыд?  Якія пачуцьці  вас акрыялі:  нянавісьць, злосьць, страх?


  А што кожны з нас ведае пра свастыку?  Толькі што гэта сымбаль нацысцкай Нямеччыны. І ўсё…

1.  Пачаць бы я хацеў  якраз-такі  з А. Гітлера і Н.С.Д.П..  Адольф Гітлер ніколі не выкарыстовываў нат слова “свастыка”, “Hakenkreuz” – так называлі яго нацысты і сам Гітлер. Тым больш, што ўся баявая тэхніка нацыстаў і іх салдаты на полі бою насілі не свастыку, а Прускі Ваенны Крыж, які нічога агульнага са Свастыкай не мае. І толькі павернутая на 45 градусаў  чорная “Hakenkreuz”  у белым крузе на чырвоным фоне наносілася на сьцягі Трэцьцяга рэйха па асабістаму загаду Гітлера,  але менавіта яна ў гісторыі ні дзе больш не сустракаецца і да старажытнай Свастыкі ніякага дачыненьня не мае.  Але чамусьці забараніўшы назаўсёды ідэалёгію нацыянал-сацыялізма, суд на Нюрнбэргскам працэсе зьвязаў зь ёй і Свастыку, у той час  як  Прускі Ваенны Крыж і іншая традыцыйная сымболіка  германскага нацызма былі незакрануты. Дарэчы, гэты крыж й зараз выкарыстоўваецца на ваеннай тэхніцы бундэсвэру.

  А пачалося ўсё з таго, што некі  Гвіда фон Ліст на мяжы ХІХ-ХХ стагодзьдзяў заснаваў у Аўстрыі новае рэлігійнае вучэньне. Ён распавядае скандынаўскую легенду пра тое, як сьвет быў створаны пры дапамозе агністы венік. Па яго меркаваньню Свастыка і ёсьць агністы венік –  знак самога акту тварэньня.  У 1909 г. Ліста і асновы яго вучэньня ведае ўжо ўвесь нямецка-размаўлялы мір. Мінуе зусім трохі часу, і погляды Ліста ўвасобіць у сваёй ідэалёгіі нацыянал-сацыялізм. Але менавіта Гвідо падараваў свастыку Гітлеру разам зь ідэяй перавагі арыйскай расы. І калі Троцкі адмяніў Свастыку і ўвёў пяціканцовую зорку, а менавіта пасля 1923 года, Гітлер прадставіў на з'ездзе нацыстаў праэкт партыйнага чырвонага сьцяга з чорнай свастыкай усярэдзіне белага круга.

2.  Так, такая ж свастыка, што выкарыстоўвылася ў Германіі ў 1933-1945гг, выкарыстоўвалася значна раней у Расейскай імпэрыі. Свастыка прысутнічала на савецкіх грашах з 1917 па 1922 гады. Пры чым матрыцы для ўсіх рублёвых банкнот Часовага Ўрада былі яшчэ зроблены па загаду Мікалая ІІ. Такім чынам, наяўнасьць Свастыкі на расейскіх грашовых адзінках гаворыць аб тым, што яна з’яўлялася дзяржаўным сымбалем Расеі. Такім чынам і на расейскіх, і на савецкіх грашах ёсьць левабаковая свастыка. Такая ж як і ў Гітлера. Ды толькі ў той час Адольфа Гітлера і ведаць не ведалі, а Свастыка была ў Расеі. І малявалася не на плотах, а ў Іпацьеўскім доме, дзе растралялі сям’ю апошняга расейскага імпэратара Мікалая ІІ – імпэратрыца Аляксандра Хведараўна абмалявала ўсе сьцены гэтым абарончым сымбалем, ды вось толькі супраць савецкай ўлады свастыка зрабіць нічога не змагла…

3.  Ідзем далей. У той жа Савецкай Расеі з 1918г. нейкі час праіснавалі  нарукаўныя нашыўкі байцоў Чырвонай Арміі Паўднёва-усходняга фронту з левабаковай свастыкай і абрэвіатурай “Р.С.Ф.С.Р.”  на ёй.

4.  У Фінляндыі свастыка была доўгі час зьмешчана на дзяржаўным сьцягу і самым ганаровым знаку пашаны “Ордэн белай ружы”.

5.  З буддызмам і азіяцкай культурай, культурай індэйцаў, паўднёвых славян, балцкіх плямён  і  так усё зразумела. Там свастыка выкарыстоўвалася, а дзе і зараз выкарыстоўваецца, вельмі і вельмі шырока.

6.  У  ЗША і Вялікабрытаніі напрыканцы XIX – пачатку XX стст.  левабаковая свастыка з імпэтам ўжывалася  як спалучэньне чатырох літар “L” слоў  “Life”, “Light”, “Luсk”, “Love”.

7.  Да 1933г. левабаковую свастыку ў якасьці ўласнага герба выкарыстоўваў Р. Кіплінг.

8.  А зараз бліжэй да нас. Цікава, а як вы сьпіце?  Бо ведайце, што самая камфартабэльная пастава сну ў чалавека нагадвае Свастыку:  чалавек ляжыць на жываце, адна рука выцягнутая над галавой, а адна з ног сагнутая ў калене –  так дасягаецца поўнае расслабленьне арганізма для назапашваньня сіл.

9.  Паглядзіце пад ногі калі будзеце праходзіць міма каналізацыйных люкаў:  калі яны  маюць   малюнак, што складаецца з невялічкага кола ў сярэдзіне і промняў якія зьбіраюцца па стрэлцы гадзіньніка – гэта промневая правабаковая (сьпіральная, інакш кажучы) свастыка –  адзін з відаў знака “Сонца”.

10.  Свастыка таксама шырока прысутнічае і ў традыцыйных беларускіх арнаментах, самым вялікім пацьверджаньнем  гэтага  з’яўляецца   фрагмэнт  арнамента  выкананы  вядомай усім зараз сялянкай  Матронай Марковіч  –  ён выкарыстаны на сучасным сьцягу Рэспублікі Беларусь:  рамбічны малюнак з’яўляецца варыянтам спалучэньня  дзьвух аднолькавых свастык  “Салард”, якія сымбалізуюць  жыватворную і ўрадлівую сілу Зямлі,  напоўненай энергіяй Сонца.

 

  Вось так. Так што задумайцеся над тым,  ці трэба так ганьбіць Свастыку і адносіцца да яе негатыўна. “Просто получается,  что преследуемый нами нацизм (маецца на ўвазе генацыда-фашызм А. Гітлера  – заўвага Л.В.)  диктует  свои  условия.  А если завтра некие экстремисты возьмут на вооружение полумесяц, крест или розу (у неё ведь  и  шипы имеются!),  то будут порушены минареты и храмы,  вытоптаны сады?..”© Р.Багдасараў “Свастика: священный символ”.

 

Лявон Воўк

 



Оцените статью


стиль 1 актуальность 1
форма подачи 2 грамотность 1
фактура 1
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью