Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Вялікі футбол ля беларускай мяжы

Euro-2010

Автор: Белавус Павел

04.02.2010

Просмотров: 2427


Што такое футбол? Дзіўнае пытанне, і  як ні дзіўна заўзятары і аматары  гэтай гульні ў розных краінах  адкажуць на яго зусім па-рознаму.

Для беларусаў, апошнім часам, футбол з большага ўжываецца разам са словам “БАТЭ” ды надзеямі, што нашая родная зборная вось-вось пераможа спачатку ўкраінцаў, пасля харватаў і трапіць хоць на які-небудзь чэмпіянат, але пакуль гэта толькі мары.


У нашых бліжэйшых краінах-суседках футбол звязваюць зусім з іншымі надзеямі. На свае зборныя там наракаюць не менш чым у нас, але футбол любяць па-сапраўднаму з эмоцыямі, півам і адчуваннем свята з кожнай значнай для краіны гульнёй. Вось так аб’яднаўшыся дзеля адной справы Украіна і Польшча дамагліся, каб, размаўляючы пра футбол бліжэйшыя некалькі гадоў, гаварылі перш за ўсё пра Еўра 2012, якое пройдзе менавіта ў гэтых краінах разам. Такім чынам зборныя Польшчы і Украіны атрымалі магчымасць без адбораў і кваліфікацый ужо трапіць на еўрапейскі чэмпіянат.

Тым часам напрыканцы верасня дзякуючы Цэнтру міжнародных стасункаў, які знаходзіцца ў Варшаве, давялося завітаць у польскае сэрца будучага футбольнага свята. Паралельна ў  Польшчы і Украіне з ліпеня пачалі працаваць створаныя непасрэдна УЕФА два аб’яднанні, якія маюць назву “EURO 2012”. Туды мяне, разам з групай беларускіх журналістаў, запрасіў прэс-сакратар польскага аб’яднання Юліюш Глускі.

Як  распавёў спадар Глускі, галоўная мэта створаных арганізацый правесці добры чэмпіянат. Адмыслова створаная  польская урадавая арганізацыя “PL 2012” займаецца тым, каб былі добрыя дарогі, вакзалы, аэрапорты, гатэлі, а “EURO 2012” павінна зрабіць усё, каб былі матчы, каб быў сапраўды добры “футбольны спектакль”.

У еўрапейскіх СМІ час ад часу з’яўляюцца розныя навіны прысвечаныя будучаму чэмпіянату. Адно з галоўных пытанняў: ці паспее Украіна годна падрыхтавацца да спаборніцтваў і ці давядзецца абавязкі Украіны браць на сябе Германіі. Юліюш Глускі цвёрда запэўніў: “Не магчыма каб чэмпіянат прайшоў у Польшчы і Германіі, ці толькі ў Польшчы, ці толькі ў Германіі. Без Украіны Еўра 2012 не будзе, бо гэта першапачаткова праект двух нашых дзяржаў, нават украінцы першымі прапанавалі гэтую ідэю”.

Распавёў  прэс-сакратар і яшчэ некалькі цікавых  фактаў. На Украіне большая праблема з інфраструктурай, чым са стадыёнамі. Там для сваіх клубаў добрыя футбольныя арэны ўжо пабудавалі ці будуюць мясцовыя алігархі, таму запланаванае ўзвядзенне стадыёнаў, па словах спадара Глускага, Украіна выканае на 100%. Ужо зараз рашэнне аб правядзенні матчаў у Кіеве прынятае канчаткова, а вось Харкаву, Данецку і Львову да канца кастрычніка УЕФА дало шанец даказаць, што яны гатовыя ўсё рабіць хутчэй.

У Польшчы на дадзены момант не вырашаныя  пытанні больш з дарогамі, чым  са стадыёнамі, бо добрыя трасы  і  іх будова знаходзяцца ў руках  прыватнікаў, а стадыёны дапамагае будаваць дзяржава. У Варшаве стадыён плануецца здаць у першай палове 2011 года, яго будуюць на правым баку Віслы на месцы былога Стадыёна дзесяцігоддзя, дзе знаходзіўся раней таксама і знакаміты вялікі варшаўскі рынак. У Познані мадэрнізуюць гарадскі стадыён, а ва Ўроцлаве і Гданьску пабудуюць новыя.

Не  меншае значэнне ў правядзенні Еўра мае і размяшчэнне так званай “сям’і УЕФА”, якая складаецца з кіраўніцтва  і службоўцаў федэрацыі, камандаў і  іх персанала – усё гэта VIP-госці чэмпіянату, якіх па патрабаванням УЕФА абавязкова патрэбна размясціць у пяцізоркавых гатэлях. Для каманд ёсць яшчэ некалькі ўмоў: месца трэніровак і гатэль павінны знаходзіцца на адлегласці 20 хвілін пераезду на аўтобусе, а ад аэрапорта і стадыёна да базы пражывання каманда павінна дабірацца не больш за гадзіну.

Польская  і Украінская арганізацыі “EURO 2012”, гэта часовыя аб’яднанні. Як прызнаўся Юліюш Глускі, у верасні 2012 года гэтая структура спыніць сваё існаванне, а ўсе супрацоўнікі, у тым ліку і ён, стануць беспрацоўнымі. Але зараз у польскім офісе арганізацыі працуе каля 20 чалавек, але плануецца, што паверх хмарачоса, які яны цалкам займаюць, у хуткім часе прыме на працу яшчэ да 200 чалавек і тады ўжо пачнецца сапраўдная падрыхтоўка да чэмпіянату па футболу, які ўпершыню пройдзе ля самых межаў Беларусі.

Ці  лёгка змогуць патрапіць на чэмпіянат  беларусы? Пакуль гэтае пытанне яшчэ не вырашалася, шмат чаго залежыць і  ад нашай зборнай.

А зараз беларусам засталося толькі чакаць 7 лютага, калі ў варшаўскім Палацы культуры і навукі адбудзецца жарабёўка групавога адборачнага турніру на чэмпіянат Еўра 2012. 



Оцените статью


стиль 2 актуальность 2
форма подачи 1 грамотность 1
фактура 2
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью