Прысвячаю дзяўчынке Пэм, якая навучыла глядзець у дзяцінства.
I
Хлопчык прачнуўся ад мамінага голасу, які сказаў, што ўжо хутка час ісці ў школу і трэба збірацца. Школу хлопчык вельмі любіў, а вось прачынацца раніцай – не вельмі. Яму здавалася, што калі б паспаў яшчэ некалькі хвілін, то мог бы пабачыць яе ў сваіх снах. Можна было памарыць, аднак знікала ўяуленне рэальнасці. Хлопчыч, насамрэч, не ведаў такіх слоў і проста ўяуляў сабе яе вочы, яе яскравую сукенку, прыгожы роўны почырк, калі ў яго атрымоўваліся толькі нейкія каракулі. Яму было сорамна за сваі сшыткі. Ну проста ня мог ён весьці іх акуратна. Ды за настаўніцай заўжды не паспяваў, увесь час аб чымсьці марыў. Нават за гэтія думкі яму было сорамна. Здавалася, што яна ўмее іх чытаць. А ён марыў…аб тым, што калісьці, будзе паэтам і напіша найпрыгжэйшыя вершы для яе, калісьці будзе музыкай і самыя сумныя песьні на скрыпцы будуць таксама для яе. Ён увесь час марыў, і ўвесь час змагаўся са сваёй нясмеласцю. Навошта ёй такі як ён?
Ён не ведаў, але яна таксама марыла.
Хлопчык сядзеў за партай, а яна побач. Ён насалоджваўся кожным імгненнем яе прысутнасці, кожным позіркам у свой бок, некажучы ўжо пра словы, словы ўвогуле былі нечым чароўным і казачным. Ці яна пытала аловак, ці цікавілася тым, як ён правёў уікэнд. У адказ было толькі некалькі слоў, на большае яго не хапала. А дзяўчынка, здаецца, разумела яго нясмеласць і пытала, зноў і зноў.
Так, яна таксама марыла.
Скончваліся заняткі, хвіліны дзеля якіх ён жыў. Усе проста несліся дадому. Ва ўсіх былі нейкія справы. А ў яго, здаецца не было. У музычную школу бацькі чамусьці яго не аддалі, ды й да спорту ніколі не цягнула, маляваць не ўмеў увогуле, а спяваць і тым больш. Заставалася марыць, а лепей за ўсё гэта атрымлівалася менавіта па дарозе дадому, якая была вельмі доўгай. Такой як ён сам жадаў. Бацькі заўсёды здзіўляліся, чаму ён прыходзіць дадому так позна. Хлопчык толькі гаварыў: “На вуліцы вельмі прыгожа, вы не заўважалі?” Бацькі смяяліся, яны вельмі яго любілі. Бацькі ўсе ведалі, бо яны ж не заўсёды былі дарослімі. Але хлопчык гэтага не разумеў і саромеўся нават перад сваімі бацькамі.
Пасля школы дзень цягнуўся невыносна доўга. Тэлевізар хлопчыку ўжо абрыд, нават дамашняя работа была ўся выканана. Мама заўседы, калі бачыла, што сыну няма чаго рабіць падсоўвала яму нейкія кніжкі прачытаць, каб збавіць час, але хлопчык лічыў гэта пасягненнем на яго асабістую прастору і маміных кніжак прынцыпова не чытаў. Чытаў толькі тыя, што раіла яна. Чытаў употоай, каб ніхто не бачыў, нават бацькі, хлопчык лічыў, што мама пакрыўдзіцца калі ўбачыць, што ён чытае кніжку, аднак заўсёды адмаўляецца ад яе нагод. Хлопчык чытаў “Рамэо ды Джул’етта”, амаль нічога не разумеў, аднак чытаў, таму што яна сказала што гэта “лепшы прыклад гісторыі кахання ў літаратуры”. Да слову, дзяўчынка таксама амаль нічога не разумела калі чытала Шэкспіра. Аднак яны бачылі слова “каханне” і іх цікавіў ягоны сэнс.
-Мама, а што такое каханне, - аднойчы запытаўся хлопчык у мамы, калі тая гатавала вячэру.
-Каханне, гэта калі, - пачала мама не вельмі ўпэненна. -Калі ты без нечага не можаш жыць, калі ўвесь час аб гэтым думаешь, калі вы разам – вы самыя шчаслівыя, а калі асобна – толькі і марыце, каб хутчэй сустрэцца. Для мяне каханне – гэта твой бацька, а для некага можа быць машына, ці тая самая ежа. Зразумеў?
Хлопчык нічога не зразумей. Няўжо, атрымліваецца, што ён яе кахае? Гэтая думка ў імгненне знішчыла ўсе астатнія. Зніклі голад і ўсялякія жаданні, на некалькі момантаў у яго галаве ўзнік інфармацыйны вакуум. Ён не ведаў што рабіць: ісьці куды небудзь ці заставацца на месцы, рассказаць аб усім маме ці маўчаць, нарэшце, радавацца ці сумаваць? З гэтай думкай дзень скончыўся вельмі хутка.
Ужо кладучыся спаць, хлопчык праз зачыненыя дзьверы пачуў мамін голас. Яна нешта чытала, пасля ён зразумеў, гэта быў ліст, які яна атрымала ад таты шмат гадоў таму:
“Дзьве ночы запар я не магу спаць. Я не магу заснуць, калі цябе няма побач, калі твой подых не казытае маю шыю, калі твае рукі не ў маіх руках. Яшчэ, я заўсёды думаю…пра цябе і ноччу не жадаю губляць адчуванне тваёй прысутнасьці. Бо калі засну, застануся зусім адзін. Мне неабходна праз сон чуць бяенне твайго сэрца, праз гэта і маё таксама не спыняецца, праз гэта я зноў і зноў праглынаю паветра і адпускаю яго. Толькі ведаючы, што ты побач я жыву, а так…нават і не ведаю як гэта назваць. Нават зараз, калі пішу, кожнае слова і кожны гук, я чую твой голас і мне здаецца, што ты ўжо чытаешь гэты ліст, бо ты тут, побач. Але ўсё роўна, кіну ў скрыню, каб надзейней было.”
Мама дачытала. Тату, гэта было чутна нават праз дзьверы, было сорамна, сорамна што ён закаханы, што ён лірык і рамантык. Было смешна і мама ўсміхнулася. А потым, ужо праз сон, хлопчык чуў бацькоўскія пацалункі.
II
Нечакана скончылася ўся цеплыня, хлопчык заўважыў гэта аднойчы, калі шоў са школы. Нечакана пачаўся снег і абудзіў хлопчыка ад думак, якія валодалі ім вось ужо некалькі тыдняў запар. Ён узняў галаву і заўважыў амаль поўную адсутнасць лісцеў на дрэвах. Хлопчык імгненна замерз. Заўважыўшы, што амаль не адчувае пальцы на руках, хутчэй пабег дадому.
Пасля таго ліста, якое чытала мама прайшло каля месяца. Увесь час хлопчык пра гэта думаў і таксама хацеў напісаць ліст для яе. Ліст, у які ён загарне усе сваі думкі і пачуцці, усе тое, што трымае вось ужо колькі часу ў сабе ды баіцца расказаць. “Ліст, гэта тое, што патрэбна”, - думаў хлопчык. “Але ж, магчыма, яна мяне не зразумее, -разважаў хлопчык. Ці яшчэ горш –будзе смяяцца.” Ён ужо нават чуў, як яна бярэ са скрыні яго паштоўку, неакуратна рве канверт, з непрыхаванай пагардлівасцю чытае, слова за словам і смяееца, спачатку ўпотай, а пасля усё гучней і гучней, мне ліст і кідае паперу ў вядро для смецця. Нечакана палохаецца, дастае ліст і рве яго на дробныя кавалкі. Зноў смяецца, але ўжо праз хвіліну забывае пра існаванне, ліста, хлопчыка і яго пачуцьцёў.
-У яго тэмпература, - крычыць жанчына праз увесь дом. –Хутчэй звані ў хуткую дапамогу! Хутчэй!..
На некалькі хвілін хлопчык страціў прытомнасць, пасля пачуў незнаёмы голас: “Запальванне лёгкіх”. Пасля пабачыў бледны матчын твар і як бацька з незапаленнай цыгарэтай ходзіць па комнаце. А пасля і зноў беспратомнасць. Як сон. Сон, у якім ён, лабірынт і люстэркі. Ён глядзіць у люстэркі – а там нічога, пустэча. Ён бяжыць ад аднаго да другога, губляецца, падае, зноў глядзіць, бачыць у лястэрке яе, намагаецца абняць, аднак люстэрка б’ецца, балюча падае на рукі. Праз гэта ён плача, таму што нават у сне не можа быць побач з ёй. Новае люстэрка і новыя слёзы. Страчвае сілы, кладзецца на зямлю ў бездапаможнасці і прабуджаецца.
Побач, мама. Ад слёз на ёй амаль няма аблічча, тата паліць на балконе, здаецца так, бо ў комнаце яго няма.
-Мама, я не хачу больш спаць, там страшна…
У жанчыны не хапае слоў, яна як мага мацней прыціскае хлопчыка да сябе і зноў пачынае плакаць. Крызіс прайшоў, хвароба ідзе на спад. Так гаворыць доктар. Гаворыць тым жа голасам, які хлопчык некалі чуў, аднак упэўненна не разумеў, ці ён сапраўдны. Калі вярнуліся сілы хлопчык пачаў пісаць свой ліст.
“Я не ведаю колькі прайшло ўжо дзён, а мабыць і тыдняў калі я апошні раз быў у школе. Напэўна, там здарылася шмат чаго цікавага. Мне не хапае школы. Доктар гаворыць, што ў мяне запальванне лёгкіх. Нават не ведаю як магло такое здарыцца. Аднак я лічу, цябе без мяне лепш: ніхто не перашкоджвае вучыцца, слухаць настаўніцу. Ніхто не зычыць каляровыя алоўкі. Здаецца так.
Ведаешь, зараз я сябе вельмі дрэнна адчуваю, балюча ў грудзях. Калі ўвечары кладуся спаць хочацца прытуліць да сябе плюшавую цацку, каб было спакайней, цяплей. Каб было не так самотна прачынацца. Цацкі ў мяне няма, бацькі б набылі, калі б я папрасіў: яны зараз усё для мяне робяць, аднак…
Увогуле, акрамя болю, адчуваю самоту. Мне не хапае брата ці сястрычкі. Ці хацела б ты быць маёю сястрой? Я б вельмі хацеў. Разам бавіць час, разам рабіць дамашнюю працу, што задаюць у школе. Хадзіць у школу і дадому. Разам. Вельмі б хацеў.”
Хлопчык паглядзеў на свой ліст. Почырк зноў не падабаўся. Здалося, што яна нават не стане чытаць такі ліст, калі літары нахілены ў розныя бакі, а словы прыгаюць па строках. Ліст на падабаўся. Хлопчык нават не думаў, пра той сэнс, што быў адлюстраваны з яго душы на гэты кавалак паперы. Для яе ўсё павінна быць ідэяльна. Ён зьмяў паперу і выкінуў, як некалі ў сне гэта зрабіла яна. Хлопчык памятаў і быў гэтым пакрыўджаны. Як некалі яна, хлопчык зноў узяў ліст у рукі і пачаў яго перапісваць.
III
-Мама, кінь, калі ласка, ў паштовую скрыню, толькі не чытай!
-А што гэта? Ліст да некага з сябраў, засумаваў?
-Так, да сябра…
Лішнія словы не былі патрэбны. Мама ўсё зрабіла як трэба, нават не стала чытаць, таму што паабяцала. Толькі расказала мужу.
-Хвароба адышла, калі ўжо лісты каханай піша. Трэба пазваць ягоных школьных сябрукоў, каб наведалі. Можа і яна прыйдзе.
Так і зрабілі, аля яна не прыйшла. Хлопчык зноў сумаваў. Сябры прынеслі нейкія падарункі: цукеркі, фрукты, нават цацкі. А яму ўсё было недаспадобы. Яму нічога не было патрэбна, толькі б яна прышла. Аднак яе не было і ўсё наваколле губляла свае колеры. Сябравы словы праскоквалі побач, хлопчыку не хацелася адказваць. Яму хацелася быць зноў у адзіноце.
Прайшла хвароба, аднак жадання вяртацца ў школу не было. Хлопчык не ведаў як пасля гэтага ліста глядзець ёй у вочы, як размаўляць і паводзіць сябе побач. Хлопчыку было сорамна.
IV
Хлопчык сустрэў яе каля дзьвяры ў клас.
-Прабач, што не прышла цябе наведаць, калі ты хварэў. Не было як…
-Ты атрымала мой ліст? – спытаў хлопчык у нерашучасьці.
-Які ліст? - І, калі ён яшчэ не паспеў адказаць, дзяўчынка ўстала на кукішкі ды пацалавала яго ў шчоку. –Не было ніякага ліста.
Дзяўчынка амаль неўзаметку падміргнула ды пабегла ў клас.











