Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Пустаслоў.

Автор: Захаревский Андрейка

28.06.2018

Просмотров: 1301


Чацвер. Вечар. Футбол. Расія. На другім баку поля – Іспанія. Сорак чацвёртая хвіліна гульні. Лік: нуль супраць нуля на “амаль нашу” карысць. Нейкі “амаль нашы” вядомы футбаліст б’е мяч у вароты, але цудоўным чынам іспанскі галкіпер апынуўся на шляху мяча.

Гола няма. Апасля гэтага мяч трапіў у ногі нейкага не менш знакамітага нападаючага іспанскай зборнай.Гавораць, што ён нібы вядзьмак: толькі дайце мяч у ногі, а той знойдзе, што з ім зрабіць...

 І нападаючы іспанцаў мяч не забіў! Раптам прагучаў свісток на перапынак. Што далей было не ведаю. Бо мяне гэта зараз хвалюе меней за ўсё. Прыйшоў ліст ад гарадскога водаканала. “Оплотите счёт за воду!” – ударылі першыя словы ў галаву. А потым у вочы ўелася лічба: пяць тысяч дзвесце трыццаць адзін! Ну вы чулі? За ваду аддаць пяць тысяч дзвесце трыццаць адну адзінку беларускіх грошай. Не юаняў затрохморскіх, а сапраўдных беларускіх “зайчыкаў”.

І гэта ўсё тады, калі дзеці Афрыкі галадаюць. Хварэюць на СНІД. Афрыканцам часам прагу задаволіць няма чым. А тут вось такое пішуць: “Оплотите счёт за воду!” Можна падумаць, што ваду мне дала не прырода, а гарадскі водаканал. Між тым, дождж біў вокны сваімі каплямі-голкамі. Не ўчора гэта было, зразумела, а на Калядкі. Усё біў і біў.

 Слухайце, я спужаўся тады: хоць бы шыбу не разбіў. Во, яшчэ адзін цуд – дождж тады, калі павінны быць калядныя маразы. Дождж замест маразоў. А потым аварыі на дарогах, катастрофы на аўтатрасах падчас галалёдзіцы, часам з загінуўшымі. Але што зробіш, жыццё заўсёды заканчваецца, як і вада ў крыніцы. Аксіёма, каб яе. Чуў па радыё выступленне патрыярха якойсьці тутэйшай мясцовасці: “Грахі чалавецтва загладзіў Іісус!” Значыць, я магу рабіць усё, што мне захочацца, а Іісус за мяне ўжо адплаціўся.

Калі я разумею правільна патрыярха (а я разумею яго правільна, паверце мне), то так і атрымліваецца. Усё, вырашыў! Плаціць за ваду не буду! Бо ў мяне ёсць пасрэднік… Вось, а зараз пачнуць гаварыць людзі, быццам я богазневажальнік, што грэх – такое гаварыць. Але не забывайцеся, шаноўнае спадарства, грахі за мяне ўжо адплачаны. Ды гэта ўсё па вадзе віламі пісана: “Жыць стала лепш!” Дарэчы, калі ў слове “лепш” зрабіць тры памылкі, то атрымаецца слова “горш”. Жыць стала горш. Дакладна! А як гучыць: “Жыць стала горш!” Канешне, горш. Кошт на ваду расце, вось жыццё і стала горш. Дзеці Афрыкі галадаюць – таксама з-за гэтага жыццё дрэннае. Нават мяч не трапіў у вароты зборнай Іспаніі па футболу на сорак чацвёртай хвіліне. І гэта нядобра. Але ўявіце…

Гэй, уявіце ўсе! Цэлых пяць хвілін Вы спрабавалі зразумець змест майго аповеду. Ды не пужайцеся, Вы – не глупыя. І я не дурань. Ва ўсякім разе, не поўны. Вы не знайшлі сэнс у аповеду толькі таму, што я туды яго і не ўкладваў. Але па маім прыкладзе цэлых пяць хвілін (!) Вы ўважліва чыталі глупства, бязглуздзіцу. Чуйце і адчувайце годных. Ды хоць і гадамі!



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью