Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Пашпарт

Автор: Жук Валерий

26.08.2021

Просмотров: 1552


Усё пачалося с таго, што мой сябар Паша прыйшоў на работу ў нейкім надта вясёлым настроі. Раней такога за нім не назіралася, асабліва, калі ўлічваць, што сёння – панядзелак. У апошні час на яго твары можна было прачытаць шмат чаго: непакой, злосць, незадаваоленнасць. Але ўсё гэта знікла, і перад намі з‘явіўся існа новы чалавек.


Мы - гэта супрацоўнікі маленькага офісу, у невялічкай фірме. Нас усяго пяць чалавек: Паша, Дзіма, Лена, Алеся ды я, самы малодшы з усіх. Спачатку такая пашына весялосць занепакоіла, але калі ён выцягнуў з сумкі бутэльку шампанскага ўсё праяснілася – у яго ж Дзень нараджэння, 25 год чалавеку споўнілася, нават выцягнуў навюткі пашпарт, які толькі што атрымаў.

-Забег спецыяльна перад службай, а то ж не паверыце, што я ўжо такі дарослы, - патлумачыў ён нам.

-Я б сказаў нават стары, - не стрымаўся я.

-Да што ты ў сваі дваццаць тры разумеешь! Яшчэ і свету не бачыў! Усе дружна зарагаталі.

Дзень прайшоў, як і заўжды – шмат работы, хочацца спаць, маленькі перапынак на абед, зноў работа, доўгачаканыя сем гадзінаў. Пасля распілі тую самую бутэльку, павіншавалі імянінніка, дзяўчаты нават пацалавалі Пашу ў шчочкі й вясёлыя пацягнуліся кожны ў свій бок.

Увесь тыдзень прайшоў пад эгідай пашавага аптэмізму, невядома адкуль з‘явіўшагася. Ён заўжды жартаваў, рабіў дзяўчатам кампліменты, пасміхаўся, увогуле быў сам на сябе не падобны. Гэта мяне непакоіла. Што ж здарылася з чалавекам? Гэта канешне добра, што ў яго пачало наладжвацца жыццё, бо ў астатні час хлопцу мякка сказаць – не шанцавала. Яшчэ ў студэнцкія гады, за ўдзел у нейкім апазіцыйным мітынгу Паша быў выключаны з універсітэту, па нейкіх сувязях яму ўсё ж такі далі магчымасць скончыць навучэнне. Потым без аніякіх прычынаў не хацелі прыймаць на працу, хаця галава ў яго працавала як трэба й работнікам ён быў выдатным. А пасля і ўвогуле пасадзілі на паў-года невядома чаму, ягоная дзяўчына кінула яго ў гэты час й Паша спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Але лёс склаўся ў іншы бок й цяпер Паша быў галоўным мэнэджэрам у фірме свайго сябра. Я дарэчы, стаў супрацоўнікам гэтай арганізацыі па аб‘яве. Пасля тыдню назіранняў я вырашыў разабрацца ў чым справа, зайшоў здалёк:

-Гэх надвор‘е та якое сёння выдатнае, хутчэй бы скончыць гэтую працу й рвануць з сябрамі куды-небудзь!

-І не кажы.                                          

-А ты, я бачу, увогуле аж свецісся, можа якой дзяўчыне свіданку намэтаваў? А, кажы!

-Не, якая дзяўчына?! Сваю ніяк забыць не атрымоўваецца.

-А чаго ж такі вясёлы?

-Таму што жыць харашо. Ты можа гэтага не заўважаеш, а я бачу – неба блакітнае, сонца памарачовае, вясёлка пасля дажджу, пташачкі пяюць, краіна развіваецца…

Пасля апошняй фразы пакінуў слухаць. Два варыянты, альбо ён прыдурваецца, альбо з‘ехаў з глузду. Апошняе мне здавалася боьш верагодным. Таму вырашыў спачатку ўвогле знішчыць першую версію.

-А зараз ніякія мітынгі апазіцыйныя не праходзяць?

-Ты што! Кінуў я гэтае глупства. Наша ж улада усё правільна робіць, я вось учора па БТ глядзеў…

Рука аўтаматычна пацягнулася да тэлефоннай слухаўкі. Але як казаў нам шэф:”Калі пачне гарэць, то тушыце самі, бо калі прыедзе пажарка, то такога нам тут натушыць, што вы без працы застанецеся, а я ўвогуле без штаноў”. Вырашыў на сёння забычкоўваць:

-Можа і правільна…

Якраз скончыўся службовы час і я схапіўшы патрэбныя паперы збег з офісу, да мяне яшчэ даляталі абрыўкамі ягоныя словы: Чавес…бульба…пакажам як трэба…бацька… Усё – канец, фініта ля камедыя, даруйце мне за мой французскі. Карачэй кажучы – прыплылі. Мой сябар, чалавек з якога я браў прыклад у палітычных поглядах стаў перакананым прауладнікам, зараз наведвае хаккей ды Славянскі базар. Як жа так? Як за такі кароткі тэрмін так можна было змяніць чалавека? Няўжо яму паграджалі, ці яшчэ горш загіпнатызавалі. Пайшоў супраць свайго сумлення, пачаў тайком за ім назіраць. Назіраў два тыдня, усё звычайна, работа, дом, зрэдку піва з сябрамі, аднойчы наведаў дыскатэку, ніякіх таямнічых сустрэч. Слежка ні дала аніякіх вынікаў. Вырашыў больш не губляць на Пашу час, чалавек змяніў свае погляды, ну з кім ня можа быць. Ну можа толькі са мной, і тое я не ўпэўнены на ўсе сто працэнтаў. Шоў час і калі пашын настрой з кожным днём толькі ўзнімаўся, а сам ён квітнеў, то са мной адбывалася супрацьлеглая трансфармацыя. З-за невядомасці я пачаў менш размаўляць з калегамі, заўсёды як мага хутчэй збягаў дамоў. Была нават думка звольніцца, але добрая зарплата ды працэнт безпрацоўных па стране затрымалі мяне ад гэтага кроку. Трэба было цярпець і адначасовага думаць. Я спрабаваў знайсці прычыны, спрабаваў выпытаць аб іх у самаго Пашы, але ён і слухаць не хацеў пра сваю былую дзейнасць:

-Гэта была памылка маладосці… - Адказваў ён заўжды.

І ўсё больш ні слова, і меркуй штохочаш. Час йшоў, а справа рабілася ўсё горшая і горшая. Ужо і астатнія супрацоўнікі майго офісу, якія раней не вылучаліся ніякай палітычнай актыўнасцю, пачалі ўсё больш і больш заводзіць размовы пра беларускі курс, пра добрага прэзыдэнта, нават аднойчы прыцягнулі маленькі тэлевізар й дружна крычалі ад радасці, калі наш прэзыдэнт выйграў нейкія спартыўныя спаборніцтвы, вось да чаго дайшло. Адным словам жыць стала невыносна. Думка, што свет зляцеў з катушак усё часцей пыходзіла ў маю ўжо зусім ня ясную галаву. Дні пачалі шэрэць, тыдні здавліся аднолькавымі, прайшло больш за год, нават не ведаю дакладна сколькі. І вось аднойчы Алеся мне сказала:

-Ну, што вось і табе скора будзе патрэбна за новым пашпартам ісці!

Мяне як токам праняло, сапраўды, гэта ж мне ўжо дваццаць пяць гадоў.

-Ды не бойцеся, выпіць будзе чаго, - адказаў я не вельмі прыемным тонам, але патрапіў у самую кропку. Задаваоленыя твары супрацоўнікаў стліся яшчэ весялейшымі.

Здаецца гэта вельмі добра, калі калектыў дружны, калі ў ім няма аніякіх турбот, калі усе ўвесь час пасмяхаюцца, й ужо і хвіліны не абыходзіцца без кампліменту. А як па мне дык гэта жах. Куды знікаюць сапраўдныя чалавечыя адносіны. Нельга жыць без спрэчак, ня можа ва ўсіх быць аднолькавы пункт гледжання, ня можа кожны падабацца кожнаму, ну ня можа так быць і ўсё тут. Але так сталася, не сысці мне з гэтага месца. Калі б вы чулі іх размовы. Божачкі! Дык гэта ж учарашні выпуск навінаў дзяржтэлерадыёкампаніі, я нават адного разу спецыяльна праглядзеў, супадзенне ў дзевяці выпадках з дзесяці. Спрэчка была толькі па пытанню ці прыгожую хустку апранула прэзыдэнтка Аргентыны на якімсці там самеце. І ўсё, больш аніякіх спрэчных момантаў. Жах. Я ўжо нават не размаўляў з імі апрэч: “Добры дзень” й “Да заўтра”. Нашыя адносіны сціснуліся да ветлівасці.

Але самае цікавае здарылася праз некалькі дзён пасля Дня майго нараджэння. З раніцы мне захацелася паглядзець які-небудзь нацыянальны тэлеканал, ці пачытаць “СБ”. “Ну вось і да мяне чарга падыйшла”. Змагаючыся з волей узяў мабільны тэлефон, набраў старога знаёмага. Вось наш дыялог, апрэч прыамбулы:

-Ведаешь нешта неверагоднае са мной робіцца. З раныцы ўжо ўсё гэта. Не ведаю нават з чаго пачаць, але мяне ўсё задавальняе і мне вельмі хочацца ўключыць тэлевізар на нейкі наш канал, мяне здзіўляе рост нашага ВВП, большы ў Еўропе, вось бачыш.

-Гм… сколькі цябе гадоў?

-Дваццаць пяць, здаецца…

-Дык усё вядома, гэта твой новы пашпарт на цябе так уздзейнічае.

-Як гэта?

-Усё проста, у новым пашпарце які ты атрымаў ёсць спецыяльны чып які ўздзейнічае на уладальніка, і ён становіцца зомбі. Я усіх нашых папярэдзіў, а на цябе прабач – забыўся. Прыяжджай да мяне – дапамагу.

Ён назваў адрэс. Я пайшоў у прыбірально, парваў свой пашпарт, і змыў яго ў каналізацыю. Адразу ж палегчала. Потым сабраў усе скопленыя грошы, праз сяброў набыў падробную ксіву дый збег з гэтага пекла, пакуль зомбі не з‘елі мой мозак, вось так.

Р.$. Пашу не папярэдзілі аб новым пашпарце, бо пасля выхаду з турмы ён сапраўды скончыў стасункі з апазіцыяй. Жаль, а такім хлопцам быў!



Оцените статью


стиль 1 актуальность 1
форма подачи 1 грамотность 1
фактура 1
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью