Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Хмыкнуць i... адвярнуцца?

Автор: Котелева Наталья

10.07.2018

Просмотров: 693


Ранак лянiва ахутваў халоднымi асеннiмi абдымкамi горад. У цесным небе таўклiся налiтыя цяжкай вiльгаццю хмары. Ранiшнi паўзмрок лянiва прарэзвала толькi электрычнае святло лiхтароў-сонцаў... Дзiка... Беспрытульна...

На выкзальных прыступках, быццам сонечныя зайчыкi, сядзелi кошкi. Сяброўкi сачылi за ўсiмi, хто праходзiў побач, i кожны раз у iх уважлiвых зялёных вачанятах кволым агеньчыкам свяцiлася надзея: можа, хто-небудзь здагадаецца пачаставаць iх скарыначкай хлебца! Навучаныя горкiм вопытам, кошкi нават не спрабавалi падыходзiць да людзей, як было год таму, калi iх, хатнiх i нявопытных, сам гаспадар прывёз у мяшку i кiнуў (а можа ўсё ж забыў?) тут, ля вакзала.

Людзей было няшмат. Ды i тыя не звярталi на галодных жывёлiн нiякай увагi. Толькi адзiн малады чалавек чамусьцi вырашыў, што махнацiкам не месца каля дзвярэй i цяжэнным ботам ад душы шпульнуў блiжэйшую кошку так, што тая, перавярнуўшыся, прызямлiлася на другiм баку прыступак. «Сiла ёсць – розуму не трэба», - хмыкнула адна бабулька i... адвярнулася.

«А яшчэ ЛЮДЗI...» - без слоў казалi вочы рыжанькай кошкi, якой было да болю крыўдна. Не, не з-за грубасцi, да якой яна паспела ўжо прывыкнуць, а з-за чалавечай абыякавасцi. Ужо даўно заўважыла гэтая сонечнага колеру жывёлiна, што людзi сталi больш абыякавымi не толькi да братоў сваiх меншых, але i адзiн да аднаго. Усё часцей у размовах гучаць выразы тыпу «гэта не мае цяжкасцi», «якая мне да гэтага справа» цi «а мне ўсё роўна». Дзiўна, чалавек так ганарыцца сваiм интэлектам, а не разумее самага простага: сёння ты камусьцi не падаў руку, а заўтра, магчыма, табе таксама спатрэбiцца дапамога i падтрымка. Нiколi ж не ведаеш, дзе спатыкнешся...

Маленькi хлопчык, iдучы побач з мацi, старанна падлiчваў пераадоленыя вакзальныя прыступкi, але, заўважыўшы рыжанькiх бедалажак, спыниўся:

– Мама, глядзi, якiя прыгожанькiя кошачкi! Толькi чаму яны на вакзале?
– Бо хаты ў iх няма.
– А чаму ў нашага Пушысцiка ёсць, а ў iх – няма?
– Вiдаць, так лёс вырашыў.
– Але гэта ж несправядлiва!

Хлопчык моўчкi дастаў з сумкi духмяную булку i падышоў да насцярожаных жывёлiн.

- Можа, хоць так больш справядлiва будзе, -  сказаў ён i падзялiў хлябец на дзве раўнюткiя часткi...



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью