Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Што ёсць цікавага у маскоўскім і кіеўскім метро?

Станцыя Парк Перамогі

Автор: Садовский Владимир

20.07.2018

Просмотров: 1626


Гэтым летам я наведаў сталіцы дзьвух суседніх з Беларуссю рэспублік, а менавіта Кіев і Маскву. Падарожжа маё мела турыстычны характар і таму я паспеў пабываць у розных цікавых і славутых мясцінах гэтых двюх знакамітых гарадоў. Але асноўнае, што мяне цікавіла, гэта лініі мясцовага метрапалітэну: разнастайнасць станцый, кошт праезду, зручнасць выкарыстоўвання і канешне прыгажосць архітэктурнага афармлення.Аб гэтым я і хачу расказаць у сваім артыкуле.

Метро хоць і схавана пад зямлю, але адыгрывае вялікую ролю ў жыцці вялікіх гарадоў, па сучаснаму мегаполісаў. Мільёны людзей за дзень праходзяць праз турнікеты станцый, уваходзяць у вагоны цягнікоў і хутка трапляюць з адной кропкі горада ў другую, нядрэнна эканомячы час. Але акрамя транспартнай, метрапалітэн мае і вялікую мастацкую каштоўнасць. Кожная станцыя гэта архітэктурны абразчык стылю той эпохі, калі яна будавалася. З гэтага боку самым цікавым і разнастайным з’яўляецца маскоўскі метрапалітэн – старэйшы на тэрыторыі былога СССР.

З дзьвух дзён на працягу якіх я быў у Маскве, я мабыць палову аднаго правёў у сценах маскоўскай падземкі і не шкадую аб гэтым. Бо на мой погляд маскоўскі метрапалітэн такая ж гістарычная каштоўнасць гораду, як, напрыклад, крэмль, ці Чырвоная плошча. Да таго ж маскоўскае метро можна сапраўды лічыць музэям архітэктурнага мастацтва: мармур, барэльефы і мазаікі станцый даваеннай пабудовы, шкло, бетон і сталь сучасных прыпынкаў. Маскоўскія станцыі адны з самых вялікіх падземных пабудоў у свеце, калі ў Мінску адлегласць платформы разлічана на пяць вагонаў, то ў Маскве на сем ці восем у залежнасці ад веткі.

Станцыі разам са шматлікімі пераходамі на другія веткі, перагонамі, тунэллямі, дэпо, ствараюць цэлую інфраструктуру, якую можна назваць падземным горадам. І сапраўды, маскоўскае метро будавалася з разлікам на то, каб падчас вайны ў ім, як у сховішчы, маглі размеркавацца каля трохсот тысяч чалавек. Дарэчы, гэтую тэму выкарыстаў расійскі пісьменнік-фантаст Глухоўскі ў сваім рамане “Метро 2033”. Ён апісаў жыццё людзей, вымушаных хавацца ў маскоўскім метро ад наступстваў глабальнай катастрофы, якая разбурыла наземную Маскву і ўвесь свет.Акрамя фантастычных прыдумак аб маскоўскім метро існуе і вялікая колькасць звычайных гарадскіх міфаў, накшталт легенды пра сакрэтнае “метро-2” праект Д-6, ці байкі пра вялізарных крыс-мутантаў, якія жывуць у глыбіні тунэляў і перагонаў.

Сапраўды, маскоўскае метро самае вялікае і цікавае, але яно яшчэ і самае дарагое. Квіточак на адну паездку каштуе 19 расійскіх рублёў, што на нашы грошы прыкладна складае 1700 рублёў. Такі вялікі кошт расплумачваецца памерамі - сетка метро ахоплівае амаль усю плошчу Масквы, і дазваляе зручна і хутка дабрацца да любой кропкі горада. Акрамя таго падземка увесь час развіваецца, будуюцца і адчыняюцца новыя станцыі, якіх ужо зараз больш за шэсцьдзесят, праектуюцца і ўводзяцца ў карыстанне новыя тыпы цягнікоў і вагонаў. Маскоўскі метрапалітэн жыве сваім, неадлучным ад патрэбаў горада, жыццём.

Кіеўскі метрапалітэн не можа пахваліцца такімі ж памерамі, ці такой колькасцю легенд і загадак, як маскоўскі, яле і яму ёсць чым здзівіць. Па-першае, кіеўскае метро самае таннае метро ў СНД (па некаторых звестках і ў свеце) – кошт аднаго жэтона 50 капеек, што на нашыя грошы прыкладна 200 беларускіх рублёў. Па-другое, яно з’яўляецца адным з самых глыбокіх у свеце, месцамі даўжыня эскалатараў складае больш за 100 метраў, а час каб спусціцца да некаторых станцый можа цягнуцца да 10 хвілін. Па-трэцяе, адна з трох ветак кіеўскага метро праходзіць над Дняпром, і падчас паездкі над гэтай вялізарнай і магутнай ракой, перад пасажырамі адчыняецца дзіўны від на старажытны горад. Пэўна, жыхары Кіева прызвычаіліся да гэтага відовішча, але мне, як турысту, было вельмі цікава.

Метро ў Кіеве пачалі будаваць напрыканцы 40-ых гадоў (праектавалася яно раней, але затрымала вайна) таму там таксама шмат станцый выкананных у так званым стылі “сталінскага ампіру” – мармур, пазалочаныя літары назваў, барэльефы з выявамі рабочага ці вясковага сацыялістычнага жыцця. Памер станцый не такі вялікі, як у Маскве, бо разлічаны яны толькі на пяць вагонаў, але колькасць разнастайнай рэкламы, якая запаўняе літаральна усе незанятыя плошчы на станцыі і ў вагонах проста здзіўляе. Да таго ж большасць саставаў у Кіеве старыя, брудныя, з недастатковым асвятленнем, у адрозненні ад светлых і чыстых мінскіх, ці маскоўскіх цягнікоў. Тым не менш кіеўскае метро з’яўляецца значнай гістарычнай і мастацкай каштоўнасцю Кіева.

Скончыць свой артыкул хачу спадзяваннем на тое, што і наш малады мінскі метрапалітэн, будзе і далей развівацца такім жа чынам як зараз і не згубіць сваёй самабытнасці і асабістага стылю, аб якім, дарэчы, можна пагаварыць у наступных артыкулах.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью