Напрыклад, аднойчы ён даведаўся, што з інтернету можна кідаць безкаштоўныя эсэмэскі любому карыстальніку мабільніка у любы час і у любой колькасці. І гэтым ён не прімінуў скарыстацца. Кожная навіна, убачаная маім сябрам у інтенеце, ці пачутая ад якой-нібудзь вельмі інфармаванай асобы тут жа сцісківаецца да памеру адной ці некалькіх эсэмэсак і праз хвіліну прылятае на мой мабільны.
Усё бы нічога, але ж мой сябра звычайна далучаецца да святовай павуціны у той час калі я кладуся спаць, змарышыся ад цяжкай працы ці бяздумнай гульні на камп’ютэры (што здараецца часцей). Дык вось, толькі мае вочы зачыняюцца і мозг гатуецца да сну, цішыня пакою разрываецца праціўным звонам мабільніка – эсэмэска прыйшла. Маці Божа, як так можна. Не дапамагае і адключэнне гуку мабільніка, гэты гад усё роўна мелка дрыжыць і гудзіць як раз’юшаная пчала. Дык ладна, разплюшчваю вочы, бяру мабільнік і бачу – “С’enn9 aD6bI/I0c9 4APgoBAE pAC9D}I{3HHE “D3MAKPATbI4HAj /Iigi AMATAPAu LI,EMHAgA piBa”. CTAPLLIbIH9 AD3HA4bIu, LLITO…”.
Праціўная транслітэрацыя, як я ненавіджу ламаць вочы і галаву аб гэтыя закаручкі. Мала таго, што на расшыфроўку навіны траціцца дужа часу, дык прачытаўшу эсэмэску, разумею што гэта далёка не канец здзекванняў - працяг будзе…
Забурыушы галаву у падушку, з жахам чакаю калі гэты сатанінскі апарат зноу загудзіць, нібы шматгалосы гул пакутнікаў з пекла. Праходзіць хвіліна, другая, я ужо патрохі супакойваюся, пачынаю зноў засынаць і тут раздаецца новы звон. Я ужо гатовы забіць усіх гэтых дэмакратычных аматараў піва на чале з іх дэмакратычным старшынёй, раз’юшаны бяру мабільнік праглядваю вачыма эсэмэску не ўнікаючы ў сэнс і кідаю гэтую адскую машынку куды далей, памінаючы майго сябру усялякімі славамі (канешне толькi самымi цёплымi i добрымi).
З раніцы заракаюся выключыць мабільнік на ноч ці запамятавць яго ў другім пакоі, але ў вечары усё роўна ён са мной, з уключаным гукам – бо хто важны патэлефануе. І толькі калі пасярод ночы прыскоквае новая неадкладная навіна ад майго сябра я успамінаю, што не выключыў мабільнік і цяжкія нелітараурныя словы ужо сыплюцца і у мой адрас. Калі мой сябра наведвае мяне ен заўсёды пытаецца: “Ну як навіна, прачытаў, як цябе гэта?” і я гатовы яго разадраць на месцы і рычу ў адказ як сабака. Але ён толькі усьміхаецца і ціха гавора: “Чакай новых навін”.