Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Мае жыццё ці незвычайная сустрэча за іспанцам

Автор: Радюк Катя

31.07.2018

Просмотров: 2001


Жыццё ўсё ж такі даволі дзіўная штука: ніколі не можаш прадбачыць, што здарыцца з табою ў наступную хвіліну, а цуда ў звычайны дзень здаецца ўсяго толькі збегам абставін ці супадзеннем. Але сапраўдныя аптымісты заўсёды вераць у лепшае, таму ўсё ў іх і атрымліваецца добра!


Так аднойчы здарылася са мною і маёй сяброўкаю Машай. Адбылася гэтая гісторыя з намі ў пачатку мая гэтага году. Мы з дзяўчатамі збіраліся адзначыць дзень нараджэння нашай сяброўкі. Імянінніца прапанавала нам паход да боулінг клубу. Пакатаўшы шары і добра развесяліўшыся, мы вырашылі падсілкавацца ў кафэ, што знаходзілася ў будынку побач з боулінг клубам. Зрабіўшы заказ, мы пачалі гутарыць аб звычайных дзявочых радасцях і праблемах, як Маша сказала мне: - Прыслухайся ўважлівей да суседняга століка!

Там сядзела група людзей. Я канешне прыслухалася і пачула сапраўдную іспанскую мову, з яе прыгажосцю, хуткасцю і неразборлівасцю. Вось гэта быў сюрпрыз! Першай маёй прапановай было падысці да гэтага століка і пагутарыць з гэтымі людзьмі. Дарэчы, іспанская мова ў нашай школе была другой замежнай мовай пасля англійскай, і з усёй кампаніі яе ведаем толькі я і Маша. Але нейкая нясмеласць нам перашкаджала, тым больш, мы не былі ўпэўнены ў поспеху нашай «аперацыі».

Пасля абеду мы вырашылі яшчэ паесці марожанага ў суседнім кафэ. На выхадзе паблізу мяне прабег хлопчык, радасна крычучы нешта па-іспанску. За ім ішоў немалады ўжо мужчына, які крыкнуў нешта наўздагон хлопчыку. І тут я проста павярнулася да яго і сказала яму «Hola», што ў перакладзе азначае «Прывітанне». Мужчына, ніколькі не здзівіўшыся, таксама прывітаўся са мной і пачаў хутка-хутка са мной гаварыць. Аказалася што ён – дараднік-пасланец Венесуэлы і прыехаў разам з іншым дараднікам і близкімі у Беларусь, каб наладзіць сувязь з беларускімі школамі ў якіх вывучаецца іспанская мова. На працягу размовы мы з Машай даведаліся, што такіх школ было знайдзена толькі дзве ў Мінску і адна наша, гімназія №2 г.Брэста, хоць ёсць яшчэ і гімназія №5 з іспанскім ухілам. Венесуэльцы спачатку з цікавасцю глядзелі на нас, задавалі самыя простыя пытанні і расказвалі шмат пра сябе і беларускія прыгоды.

Дон Сэсар Рамас Сэдэньа, а менавіта так завуць венесуэльскага пасланца, быў вельмі ўзрадаваны, што мы так выпадкова сустрэліся і канешне, пакінуў нам сваю візітную картку. У канцы нашай гутаркі госці з Весесуэлы шчыра падзякавалі нам за цікавую размову, за наша нядрэннае валоданне іспанскай мовай. Так мы радасна і развіталіся, пакінуўшы свае нумары тэлефонаў. Вось так дзень нараджэння апынуўся для нас неспадзяванай сустрэчай з інастранцамі. Асабліва радавалася за нас наша настаўніца іспанскай мовы Ніна Георгіеўна, якая ніколі не стамлялася нам паўтараць, што гэта вельмі прэстыжна – ведаць две замежныя мовы і што трэба ведаць хоць які мінімум слоў для падтрымання размовы.

Так і аказалася – настаўніца як у ваду глядзела! Я вельмі ўдзячна Ніне Георгіеўне, што яна дала мне веды, якія ўвогуле прынеслі свае плады і галоўнае – асалоду ад размовы з замежнымі гасцямі. Але на гэтым гісторыя не скончылася. Праз пару дзён патэлефанавала жанчына з той кампаніі, Роза. Яна пазнаёмілася з нашай настаўніцай, падзякавала ёй за такіх добрых вучаніц і ўзяла адрас нашай школы. Цяпер мы з нецярплівасцю чакаем пасылку з Венесуэлы з флагам гэтай краіны, кнігамі на іспанскай мове і музычнымі дыскамі. Вось такая гісторыя.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью