Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Абяцаны працяг «З вышыні 1.66»

Автор: Котелева Наталья

06.08.2018

Просмотров: 1936


 ДУБЛЬ IV. МОЙ АДРАС – САВЕЦКІ САЮЗ?

Як і пра час любой эпохі, зараз можна шмат чаго нагаварыць пра час Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. І добрага было на некалькі карабоў, і не вельмі. У кораб гэтага «не вельмі» неабходна пакласці і сапраўдныя савецкія крамы асаблівай статыкі, якую не парушыў нават развал СССР.


...Тут я не была ні разу. Нечым нагадвала нядоўгую трубу даволі прасторная зала. Уздоўж сцен літарай «П» стаяць прылаўкі, за якімі сціпла туліцца ўвесь асартымент крамы з мінулага. Проста перад уваходам у імправізаваную літару стаіць нешта да болю нагадваючае кассу, над якой навіслі аблокі касіршы з індывідуальнымі асаблівасцямі фігуры.

Уважліва прылухоўваючыся да інстынкту самазахавання, я з усяго размаху акунулася ў савецкі сервіс. Механізм аказаўся не такі ўжо і складаны. Неабходна прайсці ўздоўж прылаўка, старанна запамінаючы цэны таго, што хочацца купіць. Потым прадыктаваць іх касіру (не дай бог заблытацца!), атрымаўшы ад якога жменю чэкаў, перадаць іх прадаўцу.

Напрыканцы гэтай цікавай аперацыі, я неасцярожна заікнулася наконт надарванага края мяшэчка. Лепш бы я маўчала, шчыра вам скажу!  На мяне глядзелі такія злосна-здзіўленыя вочы, дагэтуль зусім  аморфныя, што я адчула сябе тут яўна лішняй.  Вырашыўшы не капітуліраваць раней часу, я такі ж атрымала, што хацела, – на прылавак быў кінуты цалейшы мяшэчак.

 Закрыла за сабою дзверы. Уздыхнула паветра XXI стагоддзя. Як жа добра, што зараз 2018-ы, а з-за прылаўка табе можа бліснуць... самая звычайная шчырая ўсмешка.

ДУБЛЬ V. «...ЧАКАЕЦЦА ПЕРАМЕННАЯ ВОБЛАЧНАСЦЬ, МЕСЦАМІ АПАДКІ»

Мала людзей, якім падабаецца дождж. Халодны і нудны або шпаркі грыбны, дождж заўсёды пачынаецца не ў час, замінае займацца нечым страшна важным і ўвогуле, рэдка каму будзе ў радасць, зайшоўшы ў госці да сяброў, струменіцца дажджавымі патокамі.

Я люблю дождж. Я не супраць і вымакнуць да ніткі, калі цёпла ды, як гаворыцца,  за кампанію, і пасачыць за мастаком-дажджом, які віртуозна лінеіць аконную шыбу. Але больш мне падабаецца назіраць, як рэагуюць на мокрыя нябесныя капрызы прахожыя.

Малажавая бабулька яўна некуды спяшалася. Занепакоеная тым, што да прыходу аўтобуса засталося паўтары хвіліны, а яго нават на гарызонце не відаць, яна аж падскоквала пад сваім парасонам. Паглядаючы на мурзатае неба з-за края сваёй непрамакаемай схованкі, бабулька ніяк не магла дачакацца хоць чаго-небудзь: і аўтобус не прыходзіць, і да канца гэтага мокрага «безабразія» было яшчэ вельмі далёка.

Кацяня сядзела ля дома. Дождж ужо скончыўся, грумкатаў недзе далекавата, але пакінуў пра сябе проста незабыўны для малога напамін: ля дома, ад краю да краю, разлілася лужына. Неглыбокая, людзі яе і не заўважалі. Але гэта ж людзі, у іх вунь якія платформы і абцасы, ледзь не ў рост самога кацяняці. Малое паспрабавала лапкаю ваду і аж прысела – БРРР, мокрая якая!

«Не, абед я не прапушчу», - пэўна, падумала кацяня, калі падскочыла і з усяго размаху бразнулася ў вадзяное шкельца. Пухаты камячок мігам ператварыўся ў нешта мокра-незразумелае. Затое дзверы дома апынуліся ледь не перад самым носам.

Яна дачакалася. Што б ні гаварылі на конт таго, як цяжка чакаць хлопца з арміі, яна дачакалася. Яна невыносна доўга стаяла на пероне, выглядаючы цягнік, вылічваючы, дзе спыніцца восьмы вагон. Спыніўся побач з ёю.

... Пацалунак у цэлую вечнасць. Яна не магла адпусціць яго моцныя рукі. Яго рукі не жадалі выпускаць з абдымкаў каханую.  ...А па яе пяшчотных плечыках і па яго зялёнай форме шпарка скакалі дажджавыя кроплі.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью