Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Хлопец яе мары

Мэрилин Мэнсон

Автор: Радюк Катя

15.08.2018

Просмотров: 1813


Закаханасць падлеткаў – справа штодзённая. Хоць да сапраўдных пачуццяў каханне з першага позірку рэдка прыводзіць, але добрыя пачуцці ў сэрцы пакідае.


Нядзеля выдалася пахмурнай і халоднай. Але нягледзячы на гэта, у гарадскім палацы прафсаюзаў лілася святочная музыка. Дзве маладыя дзяўчыны, лепшыя сяброўкі непадалёк яго.

-         Ой, нешта я стамілася, давай крыху адпачнем – прапанавала адна з іх, Агата. – Вось каля гэтага фантана.

Сяброўкі прыселі. За іх спінамі гарэзавалі бруі вады з фантана.

-         Мабыць, сёння ў кагосьці вяселле – сказала другая, Юля.

-         Можа і так....

На ганак палаца выходзілі  ўсё новыя людзі: хтосьці проста курыў, а камусьці трэба было  падыхаць свежым паветрам.

Сяброўкі працягвалі свой адпачынак і пачалі думаць аб будучых планах. Раптам Юля сціхла, а потым устрывожана ўсклікнула:

-         Агата, глядзі хутчэй!

З дзвярэй палаца шырокім размашыстым крокам выйшаў хлопец. Ды не, нават не хлопец, а сапраўдны прыгажун, высокі бландын. Ён нервова закурыў і падаўся да крамы насупраць.

-         Ты бачыла, бачыла? – Юля не магла супакоіцца. – Вось гэта хлопец, вось гэта мара ўсяго майго жыцця. – Як ён табе?

-         Здаецца, ён не ў маім стылі, але ж я не ўбачыла яго сблізу. Давай пачакаем, пакуль ён вернецца.

Сяброўкі сталі чакаць прыгажуна, асабліва непакоілася Юля. Прайшло 15 хвілін, і Юля не магла ўжо ўтрымацца.

-         Ты бачыла, ён такі...ён не такі як іншыя...ён асаблівы...Сёння я яго намалюю. Агатка, ды ў нас жа ёсць фотаапарат, мы яго сфатаграфуем.

-         Рабі, як ведаеш – Агата паціху выглядала незнаёмца з-за фантана. – ЁН ІДЗЕ! Ты гатова?

-         Так!

Але тут, нечакана для дзяўчат, бландын павярнуў да аўтобуснага прыпынку.

-         Планы мяняюцца – весела ўскрыкнула Агата, для якой усё, што адбывалася, было цікавай гульнёй.

Сяброўкі схапіліся і пайшлі за прыгажунчыкам.

-         Ты фатаграфуеш? – спытала Агата

-         А як жа – шчасліва адказала Юля.

Высокі, з цыгарэтай у адной руцэ і бутэлькай піва ў іншай, гэты сімпатычны бландын здаваўся Юлі ідэалам мужчынскай прыгажосці. Ен быў сапраўдным музам , такім незямным і... Юля губляла дар маўлення.

-         Ён глядзіць проста на нас!  - Юля схавала камеру.

-         Ну і што мы нарабілі? Зараз атрымаем некалькі ласкавых слоўцаў...Маньячкі дзве – Агаце хацелася жартаваць і смяяцца. – Адыходзім....

Дзяўчаты адышлі ўбок, а Бландын усё глядзеў на мабільнік. Раптам трубка зазвінела і ён пайшоў у парк.

-         Здаецца, хопіць...Фоткі ты атрымала і годзе з ім – падбадзёрыла сяброўку Агата.

-         Добра, пайшлі да фантана – згадзілася Юля.

Праходзячы якраз паблізу парка, сяброўкі заўважылі... так, менавіта яго, прыгожага высокага бландына ў кампаніі брунеткі са спакуслівай знешнасцю. Юля ўнурылася і раззлавалася на саму сябе:

-         вось так заўсёды....

-         Ды не хвалюйся ты так – сказала Агата. – Ну, не пашэнціла крыху, што з гэтага возьмеш. Не адзін ён такі на гэтым свеце. Дарма толькі хвалюешся, сяброўка.

Так бывае: прыгожы хлопец або заняты кімсьці, або ў яго не тая арыентацыя....

Юля засмяялася.

-         І то праўда. Навошта мне хлопец-лялька? Можа ён яшчэ і бабнік – і дастала з сумкі альбом Мэрыліна Мэнсана. – Вось хто сапраўдны прыгажун!

Дзяўчаты радасна зарагаталі. А ў палацы насупраць усё грымела святочная музыка....



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью