Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Горкі панядзелак

Автор: Кіявіцкая Таццяна

15.12.2018

Просмотров: 1400


Быў сіберны вецер, калі мой горад прачнуўся ў панядзелак. Пра снег засталася з ночы толькі згадка – лёгкае колкае покрыва на машынах. А на зямлі – нічагусенькі. Чарната.. Толькі застылыя лужыны, што драбіліся, як тонкае шкло, пад наступствам рознакалібернага абутку.


Тыдзень пачаўся надзвычай няўдала. Як нейкі праклён – усё да аднаго. І ад гэтага цяжка было стрымаць голас, цяжка было гаварыць роўна і не выдаваць адчаю, што стаяў комам у горле. І таму на тым канцы провада здагадваліся, распытвалі і спачувалі, супакойвалі: маўляў, каб гэта было самае вялікае гора ў нашым жыцці... А слёзы падступалі зноў і зноў.

Хочацца ўсё вырашыць па-чалавечы. Жудасна не люблю ўступаць у канфлікты. Вось таму так і атрымліваецца, што ты кожны раз, зноў і зноў, апынаешся ў поўнай... .

Сіберны вецер праводзіў мяне да бліжэйшай кавярні – толькі што-небудзь цёплае і салодкае можа хоць неяк супакоіць, няхай і на кароткіі час. І ўсё будзе добра.

Кавярня даўно знаёмая, але змененая – незвычайна. Нібы зусім новае месца. Сяджу ў паўзмроку і думаю: апошні раз наш столік быў там, ля сцяны, крыху нязручны, бо было замала месца, а насупраць замовілі вялікі стол, чалавек на восем – як высветлілася пасля, для дзяўчат-старшакласніц, якія шчодра марнавалі бацькоўскія грошы з нагоды дня народзінаў адной з кампаніі. Цяпер на гэтым месцы – два столікі на чатырох персон з маленькімі, утульнымі канапкамі.

Кубачак з гарачым, цёмным, густым, салодкім – і крыху горычы – шакаладам апусцеў і глядзіць на мяне сваімі шакаладна-белымі сценкамі. І донцам. Супакойваюся, кладу на стол рукі, выціраю вусны белай-белай сурвэткай. На ёй застаюцца шакаладныя плямкі. Горыч, горыч выпіта. Разам з церпка-салодкім. І так не хочацца сыходзіць, бо выйдзеш – і там горыч. Толькі іншая.

Вечар змарнаваны на нішто, бо варта было вярнуцца ў нармальны стан., каб назаўтра зраніцы сустрэць аўторак стойка – і нават з усмешкай. І хоць аўтобус не прыходзіць, а наступны падалі караценькі – набілася столькі!.. Усё добра, усё будзе добра, толькі не тут і не з намі. У рэшце рэшт, гэта не самае горшае, што магло здарыцца. Успомніць хаця б панядзелак.

 



Оцените статью


стиль 1 актуальность 0
форма подачи 1 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью