Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Адзін дзень з жыцця Рамана

Автор: Кіявіцкая Таццяна

29.12.2018

Просмотров: 1239


Цяпер я жыў адным толькі чаканнем, што калі-небудзь усё гэта – у сэнсе, школа – нарэшце скончыцца. Мне выдадуць атэстат і адпусцяць на ўсе чатыры бакі.


 І не думалася нават, што нехта будзе шкадаваць, што вось скончыліся гэтыя адзінаццаць год няволі і падману і ўжо не вернешся ў гэты “другі дом”.

Так, я не мог у гэта верыць. І не верыў, пакуль не прыйшоў дзень развітанння са школай – выпускны баль. І пакуль не пабачыў на ўласныя вочы, як гэтыя расфарбаваныя кралі, мае аднакласніцы, нават лупатая Люська і лысая Верка, – страшна сказаць! – лілі свае кракадзілавы слёзы пад брамканне школьнага вальса. Якое відовішча! Ды што там слабы пол, калі нават Лёха  – і той прыняў усё блізка да сэрца. Ён нават выйшаў танцаваць з нашай сакратаркай вальс!

Ім, уявіце, было шкада. Але чаго шкада? Не разумеў тады і не змог зразумець пасля. Мне ж было проста смешна. Дык вось якія яны, мае аднакласнікі. Яны проста збаяліся, бо з заўтрашняга дня мы самі выбіраем свой шлях. Мы самі вырашаем свой лёс. Няўжо гэта страх атрымаць свабоду?

Пасля афіцыйнай часткі ўсе разбрыліся. Цяпер нас чакаў рэстаран. Толькі тры чалавекі з’явіліся туды бязмежна шчаслівымі. І гэта былі я, Дока і Міхей. Мы скакалі, як дзеці, абдымаліся, крычалі, нават вылілі бутэльку шампанскага на бацькаву машыну – ён падвозіў нас. Але бацька нам дараваў. Карацей, мы дурэлі, як вар’яты.

Ужо праз колькігадзін ад няма чаго рабіць я запрасіў на танец Наталлю Кірылаўну, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, высокую незамужнюю бландынку. Яна тры хвіліны запар расказвала мне, якімі ж мы былі добрымі вучнямі.

Мне ўспомнілася, як у восьмым ці сёмым класе класная ладзіла нам “Агеньчыкі” з ідэяй фікс: навучыць нас, у сэнсе, хлопцаў, ветліва абыходзіцца з дзяўчатамі. Але мы былі вельмі ж ўпартымі і не жадалі мець зносіны са слабым полам. Тады класная ішла на хітрыкі: абяцала добрыя адзнакі па свайму прадмету тым, хто запросіць на танец каго-небудзь з дзяўчат. Добрыя адзнакі былі нам ой як патрэбны. Трэба было нешта рабіць, шукаць выйсця, каб атрымаць абяцанае з найменшымі стратамі – і мы таксама ішлі на хітрасць. І вось ледзь не ў кожнага з нас “добра” і “выдатна” ўжо ў кішэні, але ні шчаслівыя дзяўчаты, ні наіўная класная у той момант нават не здагадваюцца, што бітлоўскае “Yesterday” было самай кароткай з усіх вядомых нам песень. І наступныя “Агеньчыкі” – на злосць класнай – не абыходзіліся без любімага намі і ненавіснага для дзяўчат бітлоўскага хіта. Праўда, больш ужо адзнакамі нас не куплялі.

І вось я тупаю на адным месцы з гэтай сіплай тупаватай Наталляй Кірылаўнай, і хоць я бязмежна паважаю Стынга, я ўсё ж думаю: ну чаму гэта не “Yesterday”, чаму?..

Мы ішлі па трамвайных пуцях, перакідваліся рэплікамі, планавалі сваю недалёкую – халасцяцкую – будучыню. І ніхто з нас не заўважыў, як пачало займацца на раніцу.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью