Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

“Олух царя небесного” ці “асёл маляваны”?

Автор: Радюк Катя

17.02.2019

Просмотров: 3225


Наша сучасная гутарка амаль уся поўніцца слэнгавымі слоўцамі, часцей за ўсё ўтворанымі ад замежных. І хаця мы ўсе часцей эксперыменціруем з мовай, забываемся на самыя звычайныя фразеалагізмы. Іх вельмі шмат, як і спосабаў іх выкарыстання. У сваім гістарычным рамане-дэтектыве “Чорны замак Альшанскі” У ладзімір Караткевіч не раз падкрэсліваў, як добра ведаць не толькі сваю лаянку, але і выразы з іншых славянскіх моў. “Умець спецыяльна абазваць другога. І душу адвёў, і аблаяў, а той ніц не ўтаропае! Тыпова беларуская хітрынка!”. Аднак жа я вырашыла разабрацца з фразеалагізмамі блізкай нам мовы – рускай, і параўнаць цікавыя выразы з беларускімі.


Пачнем з "олуха царя небесного".  Усім вядома, што звычайна так кажуць пра неразумнага чалавека ці "тормаза". Беларускі варыянт фразеалагізму - "асёл маляваны". Чаму менавіта гэтая жывёліна? Аказваецца, раней у вандроўных цырках асла размалёўвалі для пацехі публікі, але гэта не змяняла ні характару, ні ўпартасці "цыркача" - асёл заставаўся аслом, і ніякая фарба не дапамагала яму змяніцца. Дарэчы, аслы яшчэ "засвяціліся" ў выразах "бурыданаў асёл" - крайне нерашучы чалавек, які вагаецца паміж двума раўназначнымі жаданнямі, і "валаамава асліца" - пакорны, маўклівы чалавек, які раптам выказаў сваю думку супраць.

Добра знаёмы ў быце фразеалагізм "дуля с маком" ці "шиш с маслом" па-беларуску будзе гучаць так: гула асмаленая.  Гула - вытачаная ці выразаная з дрэва моцная кулька шарык, асмаленая на агні, якую ў гульні ганялі ўдарамі палкі". Усё дужа проста - такую недарэчную цацку сапраўды , што  кукіш атрымаць.

Даволі невясёлае, але жыццёвае "дать дуба" або"сыграть в ящик»  у беларускай мове мае шмат незвычайных варыяцый. Напрыклад, " трапіць да Абрама на піва". Па легендзе, гэты самы Абрам быў вельмі адданы Богу, у чым апошні пераканаўся, загадаўшы яму праз анёла ахвяраваць родным сынам. І за пакорлівасць і адданасць Бог узяў Абрама пасля смерці ў нябеснае царства. А на піва - ўсяго толькі жарт, не больш. "Замуж за пана Пясоцкага" таксама лепш не  спяшацца збірацца. Проста прозвішча Пясоцкі - крышку з чорным гумарам, утворана ад слова "пясок"(або  зямля, якой закопваюць магілу). Ці яшчэ лепш - "апынуцца ў Магілёўскай губерні", значыць з'явіцца ў замагільным свеце. Магілеўчане, не злуйцеся - гэты выраз узнік на аснове каламбурнага збліжэння слоў магіла са значэннем смерць) і Магілёўская (утворана ад назвы горада).

 

 Ні адзін народ не любіць чутак і балбатуноў, таму высмейвае гэтых непрыемных людзей і іх дзеянні.  Можа, вам калі-небудзь даводзілася "з ветру вяроўкі віць" і "кулі заліваць"? Звычанае пляткарства! Здараецца ж такое, кажаш усё, што "сліна на язык прынясла" ці па-руску "несёшь околесицу". Усё роўна ў выніку "наставіш свайму субяседніку акуляры". Калі "язык на шарнірах" - вельмі лёгка ўвесці ў зман.

 Яшчэ адзін з маіх любімых выразаў  -"як мыла з'еўшы". Рускі аналаг - "сделать кислую мину". На самай справе, мыла - гэта расліна са спецыфічнымі якасцямі. У ветэрынарных даведніках адзначана, што калі карова з'есць такога мыла, то стнановіцца вялая і прыгнечая - расліна дрэнна дзейнічае на розныя органы. Сумняваюся, што гэтай карове будзе радасна - хутчэй за ўсё, выглядаць будзе, быццам  "лимон проглотила".

 У беларускай фразеалогіі ёсць яшчэ шмат добрых выразаў-параўнанняў, вось некаторыя з іх: "как собаке пятая нога" - "як пятае кола ў возе", "хвататься за соломинку" - "як тапелец за саломінку", "биться, как рыба об лёд" - "круціцца як уюн на гарачай патэльні", "спать мёртвым сном" - "як пшаніцу прадаўшы", "раздуть из мухи слона" - "зрабіць з камара каня". Гэты ланцужок можна працягваць яшчэ доўга.  Фразеалагізмы сустракаюцца ўсюды - трэба толькі іх падмеціць.. У тых жа байках Крапівы прыхавана шмат выслоўяў . "Ні бэ ні мя" -  "ни в зуб ногой». Або коласаўскае "як дзядзька ў Вільні". А калі пажадаеце звярнуцца да слоўніка фразеалагізмаў, пэўна, заўважыце, як рэдка трапляюцца "чыстыя" фразеалагізмы. Народныя выразы - жывая, не кніжная гаворка, а з кім мы больш маем зносіны? Вядома, з братамі-славянамі! Вось так украінскі "віслюк" становіцца беларускім аслом - наша мова развіваецца! І ў гутарцы, пры выпадку, добра прымяніць закавырысты выраз - усе вакол толькі здзіўляцца багаццю вашага "слоўніка".



Оцените статью


стиль 2 актуальность 2
форма подачи 2 грамотность 2
фактура 2
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью