Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Што гаворыць маўчанне. Ч.4

Автор: Кіявіцкая Таццяна

22.02.2019

Просмотров: 955


Чарговы ўрывак з нататкаў "назiральнiка за жыццём" - рэзананс, якi выклiкаюць знешнiя падзеi ў душы адной асобы

20
Здзіўляюць словы. У вуснах аднаго яны становяцца пусткай, у вуснах другога – найвялікшым скарбам.
Прайшло столькі часу. І ты вымушаны звяртаць увагу на тое, што вакол. На тых, хто побач. Ты вяртаешся да стану слухача і назіральніка. І здзіўляешся.


21
Адчуванне неверагоднага, недазволенага, рызыкоўнага. Ды перайсці мяжу не магу.
Адчуванне “ўжо не тут – яшчэ не там”. І прага кветак. Але ўжо не такая вострая. Адчуванне, што вясна хаваецца недзе на рагу вуліцы і смяецца. І я ўсміхаюся разам з ёй. Снег ужо не падманвае. Чароўная энергія новага пачуцця! Адчуванне вясны!


22
Я не шукала чытача. Але хто паверыць? Я не шукала. І атрымала новыя адчуванні, новыя тэмы для размоў. І як здалося – большую прывязанасць.
Патлумачаць усё роўна не так, як ёсць.
Чаму? Пытанне, на якое Лёс не адказвае. Я задаю яго ўжо біліёны разоў. І зноў не разумею.
Тры кнігі адразу: Бёрджэс, Ман, Моэм.
Вясна злуецца. Не выходзіць. Снег хавае яе ад людзей, хавае...


23
Назіральнік. Я – назіральнік.
– А гэта цікава – назіраць за людзьмі.
Якога чорта ты кажаш гэта мне? Я ведаю гэта. Словы – пустое.
Дайце мне дажджу і маўчання. І дапісаць маю кнігу.


24
Ужо два тыдні, як монстр сышоў. Я ведаю: ён вернецца. Гэта дрэнна. Але зараз я жыву без яго.  Я жыву маленькай дзяўчынкай, якая просіць казкі, шукае дабрыні і маленькіх сюрпрызаў, метамарфозаў, цудаў, калі няз’едзеная скарыначка раптам апынаецца дзівосным заечым хлебам.
Вакол – толькі дабрыня. Дзяўчынка хоча гульні. І людзі згаджаюцца на дзіцячыя гульні. Людзі ўсміхаюцца!
І вечар – як шоўк. Ядвабная ноч. Брыльянтавы месяц. І каштоўныя каменьчыкі – вокны рассыпаны ў цішыні. І ліхтары вызваляюць дарогу ў цемры. Гэта казка. Казка, ў якой няма месца монстру.


25
Патрэбна. Неабходна. Іду. Шэсць рук. Нажніцы, клей, папера. Застаецца яшчэ дваццаць восем хвілін. Незабітых.
Здаецца... Я не садзейнічаю гэтаму. Але пачуццё ўласніка даволі моцнае. Нездарма ж такое захапленне Фарсайтамі.
А той, хто з’яўляецца рэдка... з’яўляецца рэдка. Час – найлепшы спакушальнік. Час заўсёды побач.


26
Вось і ўсё. Сомс меў рацыю – я ведаю гэта. Вось і ўсё. Насупраць мяне маё адлюстраванне.
Калі гэта выйдзе на свет, мяне зганьбяць і зробяць вінаватай. Але ніхто не хацеў быць вінаватым без віны.
У вачах адных я не маю права перашкодзіць, у вачах іншых – не маю права саступіць.
Працяг будзе



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью