Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Што гаворыць маўчанне. Ч.8

Автор: Кіявіцкая Таццяна

21.04.2009

Просмотров: 1478


З вясной прыходзяць новыя жаданні, думкі, трызненні, спадзяванні. Змяняецца і маленькі Сусвет адной асобы. Пра гэта і яе нататкі.


50

Сонца зусім вясновае, але сіноптыкі зноў памыліліся, і ніякага плюса не адчуваем – мароз. Але дзень ужо доўгі, і ёсць новыя рэчы ў гардэробе – зусім не зімовыя, а таму ўжо хочацца...

Зносіны з В. зноўку сталіся шчырымі і спагадлівымі. І гэта добра.

 

 

51

Сарока-варона, як з дзіцячай прыгаворкі, скача за акном і адцягвае маю ўвагу. Патанае ў снезе, але, прыскокваючы, не пакідае таптаць белую вату. Дзівачка. Дай пачытаць! Але калі за тую пару гадзін, што сяджу тут, яна не прылятае, нават неяк шкада.

 

 

52

Паштоўкі перамясціліся ў пакой. Пакінуты толькі тыя, што падпісаны – у іх  ёсць душа. Астатнія схаваныя ў шафу – іх шкада, але я іх і не выкідаю, можна час ад часу паглядзець, як на старыя фотаздымкі. Ёсць яшчэ адна рэч, якая неабходна мне тут. І я яе шукаю, пакуль не знаходжу, але хутка яна з’явіцца. І тады будзе сустрэча, абавязкова будзе.

 

53

Так, так, спадарыня. Вы вельмі імпульсіўная. І колькі ні старайся – стрымліваць сябе не ўмееце. Выбухаеце ў адну секунду. Бах! – і пайшло-паехала. А што цяпер?

Я не ведаю. Нічога не зробіш. Я такая. У кожнага свой характар.

 

54

Дождж змывае снег. Гэта пачатак аднаўлення. Калі і памылілася – гэта ўсяго толькі пачуццё, што расло з гадамі, з якім прачынаюся і кладуся, вырвалася на паверхню. Але гэта яшчэ не айсдерг.

Кветкі не тут. Сваю дозу кветак на год я атрымала яшчэ пазаўчора.

 

55

Дараваць просіць адзін, а даруе – другі. Ён быў вінен – у адносінах да мяне. Я была вінна – але да яго. Цяпер кубік-рубік павярнуўся і новыя колеры, новыя грані.

Кожны дзень прагна глытаю афішы. Але таго, што чакаю, яшчэ не абвяшчаюць. Ці будзе ў гэтым годзе? Чакаю і спадзяюся. А пакуль – слухаю.

 

56

Тое не так, гэта не гэтак. Адно не адбылося, другое зламалася. І завіруха. Сакавік.

Маё другое “я” разам з дзевяноста дзевятым паліць на балконе. І маўчыць.

 

57

Жыві і помні. І кахай. Слухай, як разбіваюцца кроплі аб шэры асфальт. І пачынаецца вясна.

Усё будзе добра. І хутка пачнуцца паездкі. Ужо паспела адвыкнуць. І не паспела сабраць.

Працяг будзе



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью