Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Што гаворыць маўчанне. Ч.10

Автор: Кіявіцкая Таццяна

21.05.2009

Просмотров: 1388


Чарговы фрагмент з нататак адной асобы. Жыццё як арганізаваны хаос і каляровы цуд. Першае падарожжа ў гэтым годзе – спадзяванне, што будуць яшчэ, першыя кветкі як дзіцячыя мары... Такія яны, думкі і развагі ў маўчанні.

 67

А я назіральнік. Вакол – арганізаваны хаос – гукі, людзі, святло і каляровыя агеньчыкі. Хутчэй, хутчэй. І здаецца – не паспеюць, ляцяць некуды, штосьці даганяюць. А я іду ў ноч. Мой горад чакае мяне. І разліваецца атрамантам. Уздыхае. І шукае, калі ж скончацца танцы.

68

 Сёння мая мара з’явілася да мяне такою зямною і грэшнаю. Ты быў злосны і з зашытаю кішэняй. Не звыкла бачыць цябе такім. Заўтра першая паездка за год. Спадзяюся, што будзе цікава.

69

Мой каляровы цуд паціху шырыцца. Ідзе вясна. І горад вось-вось стане зялёным. У адзін момант. Тры, два, адзін... І ўсё па новай. Цяжка перавярнуць свет. Але свой сусвет можна перавярнуць сёння і зараз. А калі трэба – заўтра і пасля.

70

У новым горадзе мне больш за ўсё спадабаліся лаўкі ў скверах і парках – вытанчаныя, незвычайныя, прыгожыя. Ледзь знайшла пошту. І адправіла тры канверты ў розныя бакі свету. Хто калі атрымае? Амаль чатыры гадзіны пехатою. А яшчэ палова дня наперадзе. Але ўжо больш не магу. Вяртаюся ў гатэль і звальваюся на ложак.

71

Новы сезон адкрыты. Не шкадую, што вырашыла ехаць. У рэшце рэшт гэта была маленькая авантура. Ружа звяла, чакаючы мяне. Хутка будуць цюльпаны.

72

 Вопратка робіць з чалавекам немагчымае. І вось гэта ўжо нехта іншы бегае з ванны ў пакой і назад, развешвае бялізну, забягае на кухню, заглядае ў халадзільнік. Дарога ў горад была ўся ў пралесках. Кароткачасовы цуд.

73

Адзін дзень – і зацвілі. Так соладка патыхае ад белых дрэваў. І нібы крылы вырастаюць ад музыкі, што слухаю, калі іду-бягу. Пляс адна паштоўка. Палерма. Ужо на сцяне. Новыя надпісы на майцы-карце. Магілёў. Калі вечарам будзе сустрэча, гэта добра. Гэта вельмі нават добра. Перапранаюся які ўжо раз на дзень. З’ядаю цукерку, што цудам захавалася ў адной з сумак. Хачу танчыць і бачыць цябе, што стаў зусім зямным, і я нават пачынаю бачыць твае недахопы.

74

Сустрэча праз дванаццаць год. І вельмі цёплая. На шэсць гадзін. Размовы, размовы, і віно. Дамовіліся сустрэцца яшчэ, пакуль нагода не адляцела зноў на шэсць год на іншы кантынент.

Працяг будзе



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью