Таленты зараз нараджаюцца хутчэй, чым таго патрабуе дэмаграфічная палітыка Беларусі. Паэт на паэце сядзіць і драматургам паганяе. Праблема толькі ў тым, што герояў сваіх трэба ведаць у твар, а мы і прозвішчаў не чулі.
"Калi не друкаваць маладых аўтараў, то не будзе і старых"
Ва ўсіх людзей мастацтва праблема адна і тая ж: іх талент прызнаюць праз пяцьдзесят гадоў пасля смерці. Пакойным ганарар не патрэюен, а аўтографы па-сваяцку раздаюць унукі і праўнукі.
Маладое пакаленне такая сітуацыя не задавальняе. Ніхто не перашкаджае народнай сцяжынцы не зарастаць і пры жыцці аўтара.
-Я пішу драматычныя творы, п’есы - і?.. У які часопіс беларусі мне іх адаслаць? У якое выдавецтва звярнуцца?
Адказ на гэтае і многія іншыя пытанні доўга шукаць не прыйшлося. Іх даў галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая л таратура" паэт Віктар ШНІП. Менавіта да гэтага выдавецтва, якому споўнілася ўжо 36 гадоў, звярталіся класікі, творы якіх мы чыталі ў школах.
-Калі не друкаваць маладых а тараў, то не будзе і старых. Тых, хто пачынае, трэба падтрымліваць, і мы гэта робім. Сёння яны маладыя, а заўтра гонар будзе таму выдавецтву, якое першае надрукавала іх творы кніжкай. Сярэдні ўзрост аўтараў, якія ў нас выдаюцца - гадоў дваццаць пяць. Дзяўчат, як заўсёды, болей, але яны выходзяць замуж пэўны час не друкуюцца. А пасля, кал дзеці ў іх падрастаюць, зноў вяртаюцца да творчасці.
-А якія патрабаванні прад'я ляюцца да рукапісаў?
-Перш за сё гэта тэхнічныя патрабаванні, творы павінны быць аддрукаваны. Можна рукапіс прывезці непасрэдна ў выдавецтва, можна даслаць. Але галоўны крытэрый - якасць. Кал малады аўтар піша па-беларуску, добра было б, каб спачатку ён друкаваўся у часоп сах "Маладосць", "ЛІМ" (Літаратура і Мастацтва), калі па-руску - у "Нёмане". Але пэўных патрабавання да тэматыкі няма, ніводная не забароненая.
-Скажыце, калі ласка, колькі часу звычайна праходзіць паміж адпраўкай рукапісу ў выдавецтва і выхадам кнігі ў свет?
-Нам самім хочацца, каб гэты працэс ішоў хутчэй, але на сёняшні дзень усё залежыць ад таго, якімі будуць заказы бібліятэк. Таму справа, часам, зацягваецца на год, два, тры… На кожны рукапіс прыходзіць заключэнне, якое аддаецца рэдактару і ў якім значыцца, чаго пэўны твор варты.
-Якім чынам малады аўтар можа абараніць свае аўтарскія правы?
-Вельм складана абараніць аўтарскія правы чалавеку, які яшчэ нідзе не друкаваў свае творы. Даказаць, яго рукапіс ці не, фактычна не магчыма ў такім выпадку. Некаторыя завяраюць творы ў натарыуса, але часцей гэта робяць з песнямі.
-Ці ёсць магчымасць публікавацца ў няпоўнагадовых аўтараў?
-Безумоўна! Існуе вязізная колькасць дзіцячых выданняў: "Вясёлка", "Бярозка"… Туды пішуць дзеці, якім па сем, восем, двевяць, дзесяць гадоў! Быў нават выпадкі, калі юныя творцы выдавалі свае кнігі. У Валерыі Куставай першая кніга выйшла, калі дзяўчынцы было дзесяць гадоў. Зараз ў яе чатыры сборнікі паэзіі.
-Наколькі часта аўтары бяруць псеўданімы?
-Вельм рэдка! Са ста чалавек - адзін. Зараз няма, ад каго хавацца, гэта адбываецца тольк калі аўтар лічыць немілагучным сваё прозвішча.
Вось и бачым, што магчымасцей сёння – хоць адбаўляй! Толькі калі адзінае, чаго не хапае маладому аўтару – муза, то з гэтай праблемай справіцца толькі Алімп і статак Пегасаў.











